Катастрофа Boeing 737 Ля Джакарты

Катастрофа Boeing 737 ля Джакарты (2021) — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 9 студзеня 2021 года.

Авіялайнер Boeing 737-524 авіякампаніі Sriwijaya Air выконваў планавы ўнутраны рэйс SJ182 па маршруце Джакарта—Панціанак, але праз 4 хвіліны пасля ўзлёту ўвайшоў у крутое пікіраванне і знік з радараў над Яванскім морам.

Рэйс 182 Sriwijaya Air
Схема палёту рэйса 182
Схема палёту рэйса 182
Агульныя звесткі
Дата 9 студзеня 2021
Час 7:40 UTC
Прычына Тэхнічная няспраўнасць, памылкі экіпажа
Месца Інданезія Яванскае мора, у 19 км ад аэрапорта Сукарна-Хатыла, Джакарта (Інданезія)
Загінулыя 62 (усе)
Параненыя 0
Паветранае судна
Катастрофа Boeing 737 Ля Джакарты
Самалёт за 4 гады і 1 месяц да катастрофы.
Мадэль Boeing 737-524
Імя самалёта Citra
Авіякампанія Інданезія Sriwijaya Air
Пункт вылету Інданезія Сукарна-Хатыла, Джакарта
Пункт прызначэння Інданезія Супадыа, Панціанак
Рэйс SJ182
Бартавы нумар PK-CLC
Дата выпуску 13 мая 1994 (першы палёт)
Пасажыры 50
Экіпаж 12

Самалёт

Boeing 737-524 з завадскім нумарам 27323 і серыйным 2616 быў выпушчаны на заводзе кампаніі «Boeing» у Рэнтане і 13 мая 1994 здзейсніў свой першы палёт. 31 мая таго ж года быў перададзены амерыканскай авіякампаніі Continental Airlines пад бартавым нумарам N27610. 1 кастрычніка 2010 года перайшоў у United Airlines, б/н застаўся без змен. 9 красавіка 2012 года быў набыты інданезійскай авіякампаніяй Sriwijaya Air і яго бартавы нумар змяніўся на PK-CLC. Быў абсталяваны двума турбавентылятарнымі рухавікамі CFM International CFM56-3C1. На момант катастрофы канфігурацыя самалёта была C8Y112 (8 месцаў у бізнэс-класе, 112 у эканамічным).

Пасажыры і экіпаж

На борце знаходзіліся 62 чалавекі, 50 з якіх былі пасажырамі, 12 — членамі экіпажа. Усе яны з’яўляліся грамадзянамі Інданэзіі. Сярод пасажыраў быў Мулядзі Тамсір, палітык з Партыі народнага сумлення. Актыўны экіпаж складаўся з капітана Афвана (былога пілота ваенна-паветраных сіл Інданезіі The manifest which was released to the public indicated that another six crew members, including another captain and first officer, were also on board the aircraft.), першага афіцэра Дыега М. і чатырох бортправаднікоў.

Катастрофа

У 06:37 па UTC рэйс SJ-182 з’явіўся на радарах і каля гадзіны знаходзіўся на УПП міжнароднага аэрапорта Сукарна-Хатыла ў Джакарце. У 07:35 лайнер разагнаўся па паласе, узяў курс на Панціанак і пачаў набіраць вышыню. Праз 5 хвілін пасля вылету, на вышыні 3 300 м і пры хуткасці 532 км/г нармальны палёт борта спыніўся, самалёт пачаў хутка губляць вышыню. Па даных інтэрнэт-партала Flightradar24, апошнімі зафіксаванымі сістэмай ADS-B параметрамі палёту былі: вышыня — 250 футаў (76 метраў), хуткасць — 358 вузлоў (663 км/г). Пасля гэтага самалёт знік з экранаў радараў, а сувязь з ім перарвалася. Відавочцы чулі два выбухі падчас катастрофы.

Пошукава-выратавальная аперацыя

Улады Інданезіі разгарнулі пошукава-выратавальную аперацыю. Знойдзены абломкі і часткі загінулых людзей. На глыбіні 23 метры былі знойдзены абломкі самалёта і фрагменты целаў, а таксама чорныя скрыні. Параметрычны самапісец быў выняты з дна падводнымі плывунамі ВМС Інданезіі 12 студзеня ў 09:00 UTC. Па даных на 12 студзеня, было вынята 26 частак самалёта; па меншай меры, 4 загінулых былі ідэнтыфікаваныя, уключаючы другога пілота рэйса 182. Кампаненты маўленчага самапісцы і яго маячок былі выяўлены 15 студзеня, аднак модуля памяці самапісца на гэтым месцы не аказалася і нырцы ​​працягвалі яго пошукі. Адначасова National Transportation Safety Committee (NTSC) паведаміў, што даныя былі паспяхова выняты з параметрычнага самапісца. 330 параметраў былі даследаваны дазнавальнікамі. Reuters паведамляў, што былі выняты карэктныя даныя пра шлях, хуткасць і стане рухавікоў.

Гл. таксама

  • Катастрофа Boeing 737 ля Джакарты (2018)

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Катастрофа Boeing 737 Ля Джакарты СамалётКатастрофа Boeing 737 Ля Джакарты Пасажыры і экіпажКатастрофа Boeing 737 Ля Джакарты КатастрофаКатастрофа Boeing 737 Ля Джакарты Пошукава-выратавальная аперацыяКатастрофа Boeing 737 Ля Джакарты Гл. таксамаКатастрофа Boeing 737 Ля Джакарты СпасылкіКатастрофа Boeing 737 Ля Джакарты20219 студзеняАвіяцыйная катастрофаДжакартаЯванскае мора

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

РосьЕўдакія Якаўлеўна Лось1430Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўКрайнія пункты БеларусіГеоргій МарчукМастурбацыяПеніс чалавекаЯраслаў УладзіміравічАўген БартульСінонімыAP$ENTГісторыя БеларусіКадзіла сармацкаеУладзімір Іванавіч КарызнаПляшчанка (Мінск)Льняная тканінаЛацінская мова255-ы асобны радыётэхнічны полк асаблівага прызначэнняПінскВянок (зборнік)Гродзенская вобласцьЯўхім Фёдаравіч КарскіДзейнасць АУН і УПА ў Беларусі1424Каштоўнасць1435Магіла льва (паэма)ПатрыятызмВераб’іМарк ШагалПаўночна-Заходні крайСяргей БульбаМіхась ЛынькоўАдам МіцкевічДругая сусветная вайнаГенадзь Аляксеевіч ТрубілаАнальны коракГаліна Вячаславаўна ШапялевічСяржук ДоўгушаўСімпсаныБарысаўАлесь БадакПурпурны колерFacebookБеларуская граматыка Тарашкевіча (1918)Ніл ГілевічКвапя.NET FrameworkСяброўстваАндрэй ПачобутAv.byСвяты Злучаных Штатаў АмерыкіЯндэксБудслаўскі абраз Маці БожайАлег Антонавіч ЛойкаСвідрыгайлаАнуфрый КрыдальЎВелікамучанікГанконгСумленнеГласітГусітыКіслародШчасцеАляксандр Іосіфавіч ДубкоХто смяецца апошнім (п’еса)ВікікрыніцыУотэрлоа🡆 More