Полацк Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі І Кляштар Бернардзінцаў

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў — часткова захаваны кляштарны комплекс у Полацку.

Знаходзіцца на левым беразе Дзвіны, у Задзвінні, па адрасе вуліца Гвардзейцаў, 23. Помнік архітэктуры барока. Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Манастыр
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў, Полацк
Абмерны чарцёж 1838 года.
Абмерны чарцёж 1838 года.
HGЯO
Краіна Полацк Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі І Кляштар Бернардзінцаў Беларусь
Горад Полацк
Канфесія Каталіцызм
Епархія Полацкая
Тып Мужчынскі
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Дата скасавання 1832
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000613шыфр 212Г000613
Стан нядзейны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Полацк Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі І Кляштар Бернардзінцаў 
Полацкі кляштар бернардзінцаў. Мал. Г. Ляйбовіча

У XI—XVI стст. Полацк пераважна праваслаўны горад, але заходні ўплыў быў здаўна. У сярэдзіне XIII ст. полацкі князь Канстанцін заснаваў каталіцкае Рускае біскупства і пабудаваў у Полацку кафедральны касцёл, пасля смерці бяздзетнага князя ў пачатку 1260-х гадоў Полацкая зямля на кароткі час нават трапіла пад уладу рыжскага архібіскупа.

Полацк Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі І Кляштар Бернардзінцаў 
План кляштара. 1838

Паводле хронікі Яна з Камарова[pl], у 1498 годзе пры садзейнічанні вялікага князя Аляксандра ў Полацку заснаваны кляштар бернардзінцаў:216. Да гэтага часу ў Вялікім Княстве Літоўскім ужо было два бернардзінскія кляштары — віленскі з касцёлам Св. Францыска (1469) і ковенскі з касцёлам Св. Георгія (1471):214. Першы драўляны касцёл полацкага кляштара пабудаваны ў 1502 годзе. Аднак, кляштар цалкам знішчаны пажарам падчас Лівонскай вайны 1558—1583 гадоў у аблогу горада маскоўцамі ў 1563 годзе.

У 1695 годзе полацкі ваявода Аляксандр Слушка запрасіў у горад бернардзінцаў, для іх у 1696 годзе на левым беразе Дзвіны пабудаваны драўляныя касцёл Маці Божай і кляштарны корпус.

Каменныя будынкі касцёла Св. Марыі і кляштара пабудаваны ў 1769 годзе ў стылі барока на месцы драўляных. У 1772 годзе ў кляштары 10 манахаў, дзейнічала філасофская школа. У комплекс кляштара ўваходзілі гаспадарчыя пабудовы — пякарня, бровар, лядоўня, кузня, стайня, лазня, пладовы сад з агародам. Агулам 30 жылых і 8 нежылых памяшканняў.

У 1832 годзе кляштар закрыты, манахі пераведзены ў Друйскі кляштар, касцёл ператвораны ў праваслаўную царкву Іаана Багаслова. У 1880 годзе прыбудавана багадзельня. Будынкі займалі 3780 м², агароды — 11 497,5 м².

У 1920-я гады савецкія ўлады закрылі царкву. У Другую сусветную вайну комплекс быў пашкоджаны, ад касцёла засталіся руіны. Захаваўся жылы корпус, дзе з 1950-х гадоў размяшчалася медыцынская ўстанова.

Галерэя

Царкоўныя старасты кляштара

Царкоўным старастам кляштара ў 1670 годзе быў віленскі канонік Казімір Горскі.

Архітэктура

Касцёл

Полацк Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі І Кляштар Бернардзінцаў 
Руіны касцёла

У XVI — пачатку XVII стст. храмавае будаўніцтва бернардзінцаў грунтавалася на досведзе і архітэктурнай традыцыі францысканцаў і па ўсёй Рэчы Паспалітай вылучаецца адзінствам архітэктурных рашэнняў.

Касцёл уяўляў сабой 1-нефны храм з 2-х вежавым галоўным фасадам, накрыты двухсхільным дахам. Франтоны галоўнага і бакавога фасадаў мелі фігурныя завяршэнні. Над галоўным фасадам узвышаліся 4-ярусныя вежы, у трэцім ярусе якіх былі скразныя паўцыркульныя вокны. У пластыцы фасадаў выкарыстоўваўся класічны ордар.

Усярэдзіне неф касцёла перакрываўся цыліндрычным скляпеннем. Над уваходам на 2 слупах-пілонах выступалі хоры, на іх і вышэй на званіцу вялі вітыя сходы.

Кляштар

Выцягнуты прамавугольны ў плане будынак кляштара з захаду завершаны перпендыкулярна размешчаным крылом з трапезнай, з усходу прылягаў да касцёла, які не захаваўся.

Архітэктура кляштара адрозніваецца прастатой, мае стрыманы дэкор: пілястры вялікага ордара, прамавугольная ліштва, прафіляваны карніз. Планіроўка галерэйная, перакрыцці памяшканняў скляпеністыя. Дах кляштара крыты дахоўкай.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Полацк Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі І Кляштар Бернардзінцаў ГісторыяПолацк Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі І Кляштар Бернардзінцаў ГалерэяПолацк Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі І Кляштар Бернардзінцаў Царкоўныя старасты кляштараПолацк Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі І Кляштар Бернардзінцаў АрхітэктураПолацк Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі І Кляштар Бернардзінцаў ЛітаратураПолацк Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі І Кляштар Бернардзінцаў СпасылкіПолацк Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі І Кляштар БернардзінцаўБарокаДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьЗадзвінне (Полацк)Заходняя ДзвінаПолацк

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Дзева МарыяПолацкая школа дойлідстваВільгельм I АранскіВасіль ЦяпінскіПітэр ХігсСуніцыЯн БаршчэўскіГрузінскі тэатр оперы і балета імя ПаліяшвіліВейшнорыяБуры мядзведзьІнструкцыя па транслітарацыіБалтыйскае мораКрымПавел Валер’евіч ДураўМар’ян ДуксаВалерый Пятровіч СлавукНапад у Westfield Bondi Junction (2024)Партыя аматараў піваФістынгМіхась ПадгорныКанскі кінафестываль 1999Віцебская вобласцьРыгор БарадулінДаг СульстадЛюдміла РублеўскаяМацоніТалачынРыкетсіёзыГанаратка (Араціўскі раён)ПрыметнікХатыньЗлучаныя Штаты АмерыкіЗайменнік2008 год у гісторыі камп’ютарных гульняўУладзімір Георгіевіч МулявінНавабыхаўскі сельсаветУладзіслаў ГалубокДынама (стадыён, Мінск)МашэкаКітайПаўночная АмерыкаViva BraslavКахановаНіна БагінскаяНіл ГілевічАдам ГлобусПубліцыстычны стыльСельскія населеныя пункты БеларусіМіхась ЗарэцкіВольга ГапееваКандрат КрапіваКурыцаЛеанід Міхайлавіч ГалубовічПазырыкская культураКупаллеДэніел МэнінгКаскадныя табліцы стыляўЧарнобыльская катастрофаБеларуская мова1998 год у гісторыі кіноAv.byБеларускі нацыянальны касцюмАнатоль Міхайлавіч АдоскінГаннаМінскЖыгімонт КейстутавічІнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН БеларусіПаэзіяКіберпартызаныЖалейка (зборнік)КаптурДругая кангалезская вайнаУсевалад Мікалаевіч СцебуракаКанскі кінафестываль 1994🡆 More