Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая

Кастры́чніцкая (трансліт.: Kastryčnickaja) — станцыя Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна, самая глыбокая станцыя мінскага метро.

Знаходзіцца паміж станцыямі «Плошча Перамогі» і «Плошча Леніна». Адкрыццё станцыі адбылося 30 чэрвеня 1984 у складзе першага ўчастка мінскага метро. «Кастрычніцкая» — перасадачная на станцыю «Купалаўская» Аўтазаводскай лініі.

«Кастрычніцкая»
руск.: Октябрьская
Маскоўская лінія
Мінскі метрапалітэн
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Дата адкрыцця 30 чэрвеня 1984
Праектная назва Цэнтральная
Раён Цэнтральны
Тып калонная трохпралётная дробнага залажэння
Глыбіня залажэння, м 15 м
Колькасць платформаў 1
Тып платформы астраўная
Форма платформы прамая
Даўжыня платформы, м 100
Шырыня платформы, м 10
Архітэктары Юрый Віктаравіч Удовін[d], Юрый Панцеляймонавіч Грыгор’еў, Яўстафій Яўстаф’евіч Леановіч і Уладзімір Мікалаевіч Целяпнёў
Мастакі А. Кузняцоў[d] і Л. Агаджанян[d]
Выхад да вуліц праспект Незалежнасці, Кастрычніцкая плошча, вуліца Энгельса, Чырвонаармейская вуліца
Пераходы на станцыі Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая Купалаўская
Наземны транспарт А: 1, 69, 100, 111
Час адкрыцця 5:34
Час закрыцця 1:59
Код станцыі 116
Суседнія станцыі Плошча Леніна і Плошча Перамогі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Маскоўская лінія
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Смаленская
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Уручча
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Барысаўскі тракт
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Усход
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Маскоўская
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Парк Чалюскінцаў
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Акадэмія навук
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Плошча Якуба Коласа
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Плошча Перамогі
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Кастрычніцкая
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Інстытут культуры
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Грушаўка
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Міхалова
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Пятроўшчына
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Малінаўка
Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая
Шчомысліца

Станцыя «Кастрычніцкая» пабудавана па праекце архітэктараў Ю. Удовіна (Масква), Ю. Грыгор’ева, Я. Леановіча, У. Целяпнёва, мастакоў А. Кузняцова, Л. Агаджаняна.

11 красавіка 2011 года ў 17:55 на станцыі адбыўся выбух. У выніку выбуху загінулі 15 і атрымалі раненні 203 чалавекі. Станцыя зноў адкрылася 14 красавіка.

Канструкцыя

Запраектаваная ў двух узроўнях: над пероннай залай размяшчаліся (1990 г.) гарадскія касы папярэдняга продажу білетаў на міжгародні пасажырскі транспарт. Станцыя калоннага тыпу са зборных жалезабетонных элементаў з павялічанай вышынёй у 6,4 м. Архітэктурнае вырашэнне пероннай залы заснаванае на рытме высокіх калон (у сячэнні форма пяціканцовай зоркі), якія расшыраюцца ў верхняй частцы. Арганічна ўпісаныя ў капітэлі калон свяцільні падкрэсліваюць лёгкасць інтэр’ера. На тарцовых сценах — пано з рэльефамі, якія адлюстроўваюць асноўныя вехі гісторыі СССР. Калоны і пуцявыя сцены абліцаваныя белым мармурам, падлога — чырвона-карычневым гранітам. Спалучэнне чырвонага, белага і залацістага складае каляровую гаму, што надае інтэр’еру строгую ўрачыстасць.

У 1991 на станцыі быў пабудаваны пераходны танэль з цэнтра залы на станцыю «Купалаўская».

Перагон паміж станцыямі «Кастрычніцкая» і «Плошча Перамогі» адзін з найглыбейшых у мінскім метро, глыбіня — да 25 метраў.

Выхады

Выхады «Кастрычніцкай» размешчаныя на праспекце Незалежнасці, побач з Цэнтральным домам афіцэраў, Палацам Рэспублікі і Аляксандраўскім скверам. Абодва выхады абсталяваныя стужкамі эскалатараў. Адзін з выхадаў сумешчаны з выхадам станцыі «Купалаўская».

Прыкладна на месцы аднаго з выхадаў калісьці знаходзілася лютэранская кірха, разбураная падчас Другой сусветнай вайны.

Перасадачны вузел

«Кастрычніцкая» ўваходзіць у адзіны перасадачны вузел мінскага метро і на сённяшні дзень з’яўляецца самай загружанай, у гадзіны пік пасажырапаток у паўтара разы пераўзыходзіць максімальна запланаваны. Было прапанавана некалькі варыянтаў рашэння гэтай праблемы, у тым ліку ўсталяванне дадатковай стужкі эскалатара і рэарганізацыя схемы пераходу пасажыраў з Маскоўскай на Аўтазаводскую лінію.

У 2007 было прынята рашэнне замяніць трохстужкавы эскалатар на новы чатырохстужкавы. Першапачаткова планавалася правесці ўсе працы за 3 месяцы — з жніўня па кастрычнік 2007 года, пры гэтым разглядалася магчымасць поўнага закрыцця станцыі. Аднак затрымкі, якія ўзніклі пры закупцы эскалатара, пасунулі гэтыя тэрміны на некалькі месяцаў. Прыняўшы да ўвагі традыцыйны рост нагрузкі на метро пасля летняга сезону, было прынятае рашэнне адкласці замену эскалатара на лета 2008 года.

Станцыя была зачыненая для пасажыраў з 9 чэрвеня па 26 верасня 2008 года. 27 верасня была зноў зачынена і адчынена 29 верасня. Быў змантаваны новы эскалатар вытворчасці Крукаўскага завода (Украіна). На працягу рамонту цягнікі праязджалі станцыю транзітна. Для кампенсавання нязручнасцяў пасажыраў быў арганізаваны бясплатны аўтобусны маршрут, які дубляваў зачынены ўчастак, таксама на час рэканструкцыі адменены ліміт на колькасць паездак па праязным на метро і ўведзеныя дадатковыя білетныя касы ў вестыбюлі станцыі метро «Купалаўская».

Новыя эскалатары дазволілі павялічыць прапускную здольнасць перасадкавага вузла з 25 тыс. пасажыраў у гадзіну (пры задзейнічанні 3 стужак) да 33 тыс. пасажыраў у гадзіну (пры задзейнічанні 4 стужак). Агульны кошт мадэрнізацыі перасадкавага вузла ацэньваецца ў 15 млрд беларускіх рублёў, з іх 12 млрд выдаткавана на закуп эскалатараў, спадарожных сістэм і абсталявання, а астатнія сродкі — на будаўніча-мантажныя працы.

Канчатковым рашэннем праблемы перагрузкі перасадкавага вузла стане будаўніцтва трэцяй лініі метро, якая перасячэ першыя дзве на адлегласці 1—2 станцыі ад вузла «Кастрычніцкая» — «Купалаўская» і знізіць яго загружанасць.

Фотагалерэя

Зноскі

Літаратура


Спасылкі

Tags:

Станцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая КанструкцыяСтанцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая ВыхадыСтанцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая Перасадачны вузелСтанцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая ФотагалерэяСтанцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая ЛітаратураСтанцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая СпасылкіСтанцыя Метро, Мінск Кастрычніцкая198430 чэрвеняІнструкцыя па транслітарацыіАўтазаводская лінія (Мінск)Купалаўская (станцыя метро)Маскоўская лініяМінскі метрапалітэнПлошча Леніна (станцыя метро, Мінск)Плошча Перамогі (станцыя метро, Мінск)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

АнексіяВільнюсНовы КутІгнат Габрыэлевіч БулгакРаман Мацвеевіч СемашкевічЗмітрок БядуляНацыянальная бібліятэка БеларусіЛітваВалерый Станіслававіч МянжынскіПадліпкі (Пухавіцкі раён)Сметанковае маслаІван Іванавіч НасовічСпіс памерлых у 2024 годзеPornhubУладзімір Фаміч ЕрмалаеўЗаслаўеПраспект Ракасоўскага (Мінск)Сабакі Эўропы (раман)Літаратурная прэмія імя Ежы ГедройцаТамерлан і АлёнаВывад амерыканскіх войск з Афганістана (2020—2021)У краіне райскай птушкіМагілёўская брацкая друкарняДзень ЗямліАлесь КажадубКлеапатра IПлошча Якуба КоласаЕўрапейскі СаюзПубліцыстычны стыльПеніс чалавекаУладзімір Георгіевіч МулявінЯнка СіпакоўСтарабеларуская моваКрыж Ефрасінні ПолацкайНовая ШвецыяБеларускі аўтамабільны заводБеларуская літаратураВянок (зборнік)Reform.by2-е тысячагоддзеХатынская трагедыяПятрусь БроўкаШСпалучэнне (камбінаторыка)Маргі (Пухавіцкі раён)Сацыяльная сеткаБуякіФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіMahindra MarksmanДэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССРМікола ЛупсякоўУладзімір КараткевічІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіДынама (стадыён, Мінск)Герб АстраўцаКандрат КрапіваЧарнобыльская катастрофаЕфрасіння ПолацкаяПрастрэл шыракалістыПятро ЖаўняровічДзікае паляванне караля СтахаВіктар Аляксандравіч Лукашэнка21 красавікаАляксандр БаршчэўскіВікісховішчаЗавушніцыАповесцьАляксандр Карлавіч ЕльскіУзвышша (літаратурнае аб’яднанне)🡆 More