Кароткая Гісторыя Беларусі

«Кароткая гісторыя Беларусі» — першая кніга, прысвечаная гісторыі Беларусі, дзе Беларусь разглядаецца як асобны суб’ект, а таксама першы вучэбны дапаможнік, напісаны беларусам для беларусаў.

Аўтар кнігі, Вацлаў Ластоўскі, напісаў яе, каб пашырыць сярод беларусаў гістарычныя веды пра свой край.

Кароткая гісторыя Беларусі
Аўтар Вацлаў Ластоўскі
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 1910
Месца публікацыі Вільня
Колькасць старонак 126
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вацлаў Ластоўскі не праводзіў спецыяльных гістарычных даследаванняў і не меў сістэматычнай гістарычнай адукацыі. Ягоная праца носіць кампіляцыйны характар. Аўтар карыстаўся працамі расейскіх, польскіх і ўкраінскіх гісторыкаў.

У выданні прысутнічала 40 малюнкаў, рэпрадукцый і фатаграфій з каментарамі да іх.

Значэнне

Упершыню Вацлаў Ластоўскі прадставіў беларускі народ не як аб’ект, на які ўздзейнічаюць суседзі, а як самастойны суб’ект гісторыі. Ён жа ўпершыню зважаў, што пад тэрмінамі «літоўскі» ды «рускі» хаваецца беларуская спадчына. У кнізе Ластоўскі таксама выклаў сваю перыядызацыю гісторыі Беларусі, якая стала першай спробай гэтага.

Упершыню Ластоўскі прывёў правільную паслядоўнасць вялікіх князёў літоўскіх, да яго ўсе вялікія князі пасля Жыгімонта Кейстутавіча значыліся як польскія каралі. Польскія і расійскія гісторыкі ігнаравалі факт існавання Вялікага Княства Літоўскага і ягоных гаспадароў.

Перыядызацыя

Вацлаў Ластоўскі вылучыў 5 перыядаў, засноўваючыся на агульнадзяржаўным падыходзе, які тады быў папулярны ў расійскай гістарыяграфіі:

  • Ад старажытных часоў да ўцёку полацкіх князёў у Літву (1129 г.);
  • Ад звароту полацкіх князёў (1132 г.) да смерці Вітаўта (1430 г.)
  • Ад смерці Вітаўта да Люблінскай уніі (1569 г.);
  • Ад Люблінскай уніі да падзелаў Рэчы Паспалітай;
  • Беларусь пад Расіяй.

Крытыка

Кніга ў свой час крытыкавалася польскімі і расейскімі гісторымі, бо, на іх думку, яна скажала гісторыю.

Выданні

  • Ластоўскі, В.Ю. (Власт) Кароткая гісторыя Беларусі / В.Ю. Ластоўскі. — Вільня: Друкарня Марціна Кухты, 1910. — Рэпрынт. — Мінск: Універсітэцкае, 1993. — 126 с.; іл.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Кароткая Гісторыя Беларусі ЗначэннеКароткая Гісторыя Беларусі ПерыядызацыяКароткая Гісторыя Беларусі КрытыкаКароткая Гісторыя Беларусі ВыданніКароткая Гісторыя Беларусі СпасылкіКароткая Гісторыя БеларусіБеларусьВацлаў ЛастоўскіГісторыя Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Уладзімір ДубоўкаАдольф ГітлерСяргей Васілевіч БесарабЗвычайны прэзідэнтАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаГеоргій МарчукУладзімір Іванавіч КарызнаЛюдзі на балоце (фільм)Паводка ў Казахстане (2024)Гомельская вобласцьПалесцінаЛеанід Дранько-МайсюкМар’ян ДуксаМагілёўская вобласцьЧасціны мовыАлесь РазанаўПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)Ігар Міхайлавіч ЛучанокХезбалаАблігацыяГанна Аляксееўна НовікІван ШамякінВіктар Аляксандравіч ЛукашэнкаСялянскія батальёныЗлучаныя Штаты АмерыкіГеорг IIIНаталля Аляксееўна АрсенневаМаксім ЛужанінРаіса Андрэеўна БаравіковаЯгайлаУзвышша (літаратурнае аб’яднанне)Жанчына зверхуАляксандр Канстанцінавіч КраўцэвічСапоцкінская пісанкаГенадзь Аляксеевіч ГапановічСпіс водарасцей БеларусіВіцебскВінцэнт Дунін-МарцінкевічДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыСавецкія ваенныя спецыялісты за мяжойБаранавічыЛюдміла Пятроўна ВоранаваЯн ЗбажынаЛаўрэнцій Іванавіч ЗізанійЛюдміла РублеўскаяХайкуЯлавічынаРадзіма мая дарагаяІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіЗоська ВерасСімвалы БеларусіУніверсітэт Марыі Складоўскай-КюрыРэпарцёры без межаўБеларуская ВікіпедыяВалерый Пятровіч Славук22 красавікаБеларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайныЛубінБеларускі рубельLand Rover WolfКанстанцін Піевіч ТышкевічБарыс Іванавіч СачанкаАлесь КажадубСцяг БеларусіСэрца на далоніТраецкае прадмесцеАфарызмТалкачоўЧаротМаксім ТанкПомстаАлесь Мікалаевіч Карлюкевіч🡆 More