Каджары

Каджары — дынастыя шахаў Персіі з 1787 да 1925 года.

Паходзілі з астэрабадскіх каджараў.

Гістарычная дзяржава
Каджары
перс.: قاجاریان
Герб Сцяг
Герб Сцяг
1785 — 12 снежня 1925

Сталіца Тэгеран
Мова(ы) персідская (афіцыйная. Мова суда і грамадзянскай адміністрацыі, літаратуры),
азербайджанская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сцяг Ірана Гісторыя Ірана
Каджары
Персідская імперыя — Персідскія цары
Да нашай эры
Дагістарычны Іран
Гільмендская культура (3200—2200 да н.э.)
Прота-эламіты (3200—2700 да н.э.)
Джырофт (3000—500 да н.э.)
Элам (2700—539 да н.э.)
Мана (1000—700 да н.э.)
Мідыя (728—550 да н.э.)
Ахеменіды (648—330 да н.э.)
Селеўкіды (330—150 да н.э.)
Наша эра
Аршакіды (250 да н.э. — 224 н.э.)
Сасаніды (224—650)
Арабскае заваяванне (637—651)
Амеяды (661—750)
Абасіды (750—1258)
Тахірыды (821—873)
Алавіды (864—928)
Сафарыды (861—1003)
Саманіды (875—999)
Зіярыды (928—1043)
Буіды (934—1055)
Газневіды (963—1187)
Сельджукі (1037—1194)
Гурыды (1149—1212)
Харэзмшахі (1077—1231)
Хулагуіды (1256—1353)
Музафарыды (1314—1393)
Чабаніды (1337—1357)
Сербедары (1337—1381)
Джалаірыды (1370—1432)
Туркаманы Кара-Каюнлу (1407—1468)
Туркаманы Ак-Каюнлу (1378—1508)
Сефевіды (1501—1722/1736)
Хатакі (1722—1729)
Афшарыды (1736—1802)
Зенды (1750—1794)
Каджары (1781—1925)
Пехлеві (1925—1979)
Ісламская рэвалюцыя ў Іране (1979)
Ісламская рэспубліка Іран (з 1980)

Партал «Іран»

Гісторыя

Заснаванне

Заснавальнікам дынастыі быў Ага Махамад, кіраўнік племя каджараў. Ён пачаў барацьбу з прадстаўнікамі дынастыі Зендаў пасля смерці ў 1779 годзе дастаткова моцнага ўладара Персіі Керым-хана Зенда. Ага Махамед быў абвешчаны Шахам ў 1787 годзе. У 1794 годзе ён захапіў апошняга прадстаўніка з Зендаў Лотф Алі-шаха. У выніку ўдалай кампаніі супраць Расіі і Грузіі ў 1795—1796 гг. новы шах ўсталяваць уладу над значнай часткай Каўказа. Адначасова ён перанёс сваю сталіцу з Ісфахана ў Тэгеран, дзе яна і засталася.

Найбольш жорсткі і ненавісны з усіх іранскіх манархаў, Ага Махамад у канчатковым выніку паклаў канец перыяду анархіі; ён удала ваяваў супраць знешніх ворагаў, аднавіў веру шыітаў як дзяржаўную рэлігію. Ён быў забіты ў ваенным лагеры сваімі ж слугамі ў 1797 годзе ў г. Шуша (Карабах). вынікам кіравання першага з Каджараў стаў рост ваеннай і палітычнай магутнасці Персіі на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі.

Развіццё

Каджары 
Тэрытарыяльныя страты Персіі

У часы кіравання нашчадкаў Ага Махамада паступова адбываецца палітычны заняпад дзяржавы. У той жа час адбываецца істотныя змены ў сацыяльным і эканамічным жыцця Персіі, уплыў тэхналагічнага прагрэсу на краіну. У часы спадчыніка і пляменніка Ага Махамеда —Фатх Алі-шаха (17981834) адбываецца росквіт выяўленчага мастацтва. Па яго загадзе створана карона шаха, якая з гэтага часу перадавалася па спадчыне. Гэты шах з дынастыі Каджараў адыграў значную ролю ў развіцці Тэгерана. Пры шаху Фатх Алі персы, прэтэндуючы на ўнутраныя вобласці Каўказа (Азербайджан, Грузію, Арменію і Дагестан) былі ўцягнутыя рускімі ў працяглую барацьбу, якая скончылася Гюлістанскім (1813) і Туркманчайскім (1828) дагаворамі, паводле якіх Персія была вымушана саступіць вышэйназваныя каўказскія землі Расіі.

Наступны ўладар з дынастыі Каджараў — Махамад-шах (18341848) — не пакінуў значнага следу ў гісторыі. Герат, рысавая даліна на р. Герыруд, якая з'яўлялася часткай старажытнай персідскай імперыі, была захоплена афганцамі у 18371838 гадах. Ён здзейсніў некалькі няўдалых спробаў вярнуць гэтую тэрыторыю. Пры гэтым у часы Махамад-шаха працягнулася развіццё Тэгерана як адміністрацыйнага і культурнага цэнтра.

У часы Насрэддзін-шаха (18481896) адбываецца сацыяльная, культурная і палітычная перабудова Персіі. Будуюцца новыя заводы і фабрыкі, чыгункі, адбываецца рэформа дзяржаўнага ладу і станаўленнярэгулярнай арміі. Пры гэтым Персія працягвае страчваць тэрыторыю на карысць суседніх дзяржаў і трапляе пад ціск еўрапейскіх дзяржаў, асабліва царскай Расіі і Брытанскай імперыі. Кампаніі па вяртанні гэтай зямлі скончыліся англійскай інтэрвенцыяй у Афганістан і прызнаннем Іранам незалежнасці Афганістана ў 1857 годзе. У 1884 годзе Персія страціла Мервскі аазіс на карысць Расійскай імперыі.

Праблемы, якія існавалі пры папярэднім шаху, закранулі і Мазаферэдзін-шаха (18961907). Пачаліся масавыя пратэсты супраць абсалютнай улады шаха, што паралізавала працу дзяржаўных органаў і істотна пагоршылася эканамічнае становішча краіны. У жніўні 1906 года пачаў працу персідскі парламент — меджліс. Адкрыццё нафты ў пачатку 20 стагоддзя ўзмацніла суперніцтва Вялікабрытаніі і Расіі за ўплыў у рэгіёне. 30 снежня 1906 года прынятая Канстытуцыя Персіі.

Новы шах з дынастыі Каджараў — Махамад Алі-шах (19071909) — паспрабаваў аднавіць ўладу шахаў. 24 чэрвеня 1907 года ён разагнаў парламент. Гэта выклікала ўнутраныя праблемы, сацыяльнае і палітычнае напружанне, канчатковую страту незалежнасці краіны, ператварэння яе ў паўкалонію. Тым часам, англа-рускае суперніцтва працягвалася і ў 1907 годзе вылілася ў англа-рускае пагадненне (анулявана пасля Першай сусветнай вайны), якое падзяліла Персію на сферы ўплыву. У 1909 годзе рэвалюцыянеры — прыхільнікі канстытуцыі — скінулі Махамад Алі-шаха з трона. Канстытуцыйны рэжым быў адноўлены.

Падзенне

Ахмад Шах (19091925) стаў апошнім прадстаўніком дынастыі Каджараў на троне Персіі. Новы шах не намагаўся супрацьстаяць меджлісу.

Перыяд, які папярэднічаў Першай сусветнай вайне, быў перыядам палітычных і фінансавых цяжкасцяў. У 1911 годзе Морган Шустэр, амерыканскі фінансіст, быў запрошаны ў Іран як фінансавы саветнік і галоўны скарбнік Ірана. Былі праведзены некаторыя рэформы, але канфлікты з Расіяй прывялі да спынення гэтай місіі ў 1911 годзе — войскі Расійскай імперыі ўварваліся ў краіну, у выніку чаго меджліс быў распушчаны, а канстытуцыя скасавана.

Падчас вайны Персія была акупаваная Англіяй і Расіяй, але засталася нейтральнай. Пасля вайны Персія была прынятая ў Лігу Нацый як яго першы член. У 1919 годзе Іран заключыў гандлёвае пагадненне з Вялікабрытаніяй, у якой Брытанія фармальна яшчэ раз пацвердзіла незалежнасць Ірана, але на самой справе спрабавала ўсталяваць поўны кантроль над ім. У 1921 годзе Іран прызнаў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, які адрокся ад імперыялістычнай палітыкі царызму і адклікаў акупацыйныя сілы з іранскай тэрыторыі.

У лютым 1921 года афіцэр іранскай арміі Рэза-хан Пехлеві з дапамогай Вялікабрытаніі здзейсніў дзяржаўны пераварот і захапіў уладу. Ахмад-шах у той час знаходзіўся ў Еўропе. Толькі 31 кастрычніка 1925 года меджліс афіцыйна абвясціў дынастыю Каджараў зрынутай. 12 снежня 1925 года новым шахам стаў Рэза-хан Пехлеві.

Сучаснасць

Прадстаўнікі роду Каджараў сёння жывуць як у Іране, так і па-за яго межамі, займаючы рознае сацыяльнае становішча.

Дынастыя Каджараў

  • Махамад Хасан-хан (17221759) — сын Мір Фатх Алі-хана, бейлербей Астрабада, Мазандарана і Гіляна1747)
    • Ага Махамад-шах (17421797) — сын Махамад Хасан-хана, бейлербей Азербайджана (17571796), шаханшах1796)
    • Хасейн Кулі-хан (17491777) — сын Махамад Хасан-хана, бейлербей Дамгана (17691777), бейлербей Астрабада (1777)
    • Муртаза Кулі-хан (1750/17551798) — сын Махамад Хасан-хана, бейлербей Астрабада (17821784)
    • Джавад-хан (17481803) — палкаводзец і палітычны дзеяч, апошні хан Гянджынскага ханства
      • Фетх Алі-шах (17711834) — сын Хасейн Кулі-хана, шаханшах (з 1797)
        • Абас-Мірза (17891833) — сын Фетх Алі-шаха, валіяхд (з 1800)
          • Махамед-шах (18081848), сын Абас-Мірзы, валіяхд (1834), шаханшах (з 1834)
          • Бахман Мірза Каджар (18111884) — персідскі дзяржаўны дзеяч, фельдмаршал Ірана, сын Абас-Мірзы.
          • Хазрэў-Мірза (18131875) — персідскі прынц, 7-ы сын спадчынніка прастола, сын Абас-Мірзы.
            • Насрэддзін-шах (18311896) — сын Махамед-шаха, валіяхд (18351848), шаханшах (з 1848)
              • Мазаферэдзін-шах (18521907) — сын Насрэддзін-шаха, валіяхд (18621896), шаханшах (з 1896)
                • Махамад Алі-шах (18721924) — сын Мазаферэдзін-шаха, валіяхд (18961907), шаханшах (19071909)
                  • Султан Ахмад-шах (18971930) — сын Махамад Алі-шаха, валіяхд (19071909), шаханшах (19091925), шаханшах у выгнанні (з 1925)
                  • Махамад Хасан-шах (18991943) — сын Махамад Алі-шаха, валіяхд (19091925), валіяхд у выгнанні (19251930), шаханшах у выгнанні (з 1930)
                    • Фарыдун-мірза (19221975) — сын Султан Ахмад-шаха, валіяхд у выгнанні (з 1930)
                      • Аманула Мірза Каджар (18571937) — расійскі і азербайджанскі военачальнік, генерал-маёр, прынц персідскі.
                      • Фейзула Мірза Каджар (18721920) — военачальнік Расійскай Імператарскай Арміі і Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі, генерал-маёр, прынц персідскі.
                      • Аляксандр Пятровіч Рыза-Кулі-Мірза Каджар (1869 — ?) — расійскі ваенны дзеяч, палкоўнік, удзельнік белагвардзейскага руху.

Гл. таксама

  • Каані — прыдворны паэт дынастыі.

Зноскі

  • "AZERBAIJAN x. Azeri Turkish Literature". Encyclopaedia Iranica. May 24, 2012. Retrieved 20 October 2013.;
  • Петрушевский И. П. Очерки по истории феодальных отношений в Азербайджане и Армении в XVI - начале XIX вв. — Л., 1949. — С. 48 і 64.:
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Каджары, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Каджары ГісторыяКаджары Дынастыя КаджараўКаджары Гл. таксамаКаджары ЛітаратураКаджарыГарган

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Моўная інтэрферэнцыяГарадзенская ратуша2024Даламедэс шлячкастыФранцішак БагушэвічКарэн БасКірыла ТураўскіБраніслаў Адамавіч ТарашкевічЖыве Беларусь!Брэсцкая вобласцьКанюшыАлена Барысаўна СпірыдовічБеларуская абрадавая паэзіяЗавушніцыМіхась ЗарэцкіДзікЯ з вогненнай вёскі…Сарока звычайнаяГісторыяАХраналогія суданскага канфлікту (2023)МультыплікацыяПаўночна-Заходні крайПомнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Гомель)Хатынская трагедыяЯўгенія ЯнішчыцМайкл ТыпетЛічэбнікЧэхіяТалсаІмшаМаксім ЛужанінСексНясвіжскі палацава-паркавы комплексВікіцытатнікПВК «Вагнер»Чарвяга кольчатаяІван ПташнікаўАндрэй Дзмітрыевіч КрачкоўБеларусь 1Ніжнехапёрскі прыродны паркСавецкія ваенныя спецыялісты за мяжойКубак Беларусі па валейболе сярод жанчынУладзімір Уладзіміравіч КлубовічІгар Хведаравіч СідарукПубліцыстыкаМіхаіл Андрэевіч СавіцкіМТБанкІван Пятровіч ШаколаТаш-КумырПершага маяМаксім ТанкУладзімір Пятровіч БутрамееўЗмітрок БядуляМіхась Башлакоў189828 красавікаХто смяецца апошнім (п’еса)Пастава на каленяхГісторыя БеларусіУсевалад Макаравіч ІгнатоўскіЛеман АлтынчэкічЧорны замак АльшанскіВасіль ЦяпінскіНапалеон ОрдаГрузкэ (Кралэвэцкі раён)ПрыметнікХведар Хведаравіч ГурыновічOnliner.by🡆 More