Жоўтая Ліхаманка

Жоўтая ліхаманка, таксама вядомая пад назвамі жоўты джэк і амарылёз, — вострая вірусная хвароба.

У большасці выпадкаў сімптомы ўключаюць ліхаманку, дрыжыкі, страту апетыту, моташнасць, цяглічны боль, асабліва ў спіне, галаўны боль. Сімптомы звычайна слабеюць на працягу пяці дзён. У некаторых асоб праз некалькі дзён паляпшэння ліхаманка вяртаецца, адчуваецца боль у жываце, пачынаецца пашкоджанне печані, што выклікае жаўтуху. Калі гэта адбываецца, таксама расце рызыка нырачнай недастатковасці.

Жоўтая ліхаманка
Мікраздымак віруса жоўтай ліхаманкі з дапамогай трансмісійнага электроннага мікраскопа (павелічэнне ў 234 000 разоў)
Мікраздымак віруса жоўтай ліхаманкі з дапамогай трансмісійнага электроннага мікраскопа (павелічэнне ў 234 000 разоў)
МКХ-10 A95.95.
МКБ-10-КМ A95, A95.9, A95.1 і A95.0
МКХ-9 060060
МКБ-9-КМ 060.9 і 060
DiseasesDB 14203
MedlinePlus 001365
eMedicine med/2432 emerg/645emerg/645
MeSH D015004
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прычына і дыягностыка

Хвароба выклікаецца вірусам жоўтай ліхаманкі і распаўсюджваецца праз укусы жаночых асобін камароў. Захворванне закранае толькі людзей, іншых прыматаў і камароў некалькіх відаў. У гарадах распаўсюджваецца пераважна камарамі віду Aedes aegypti. Вірус належыць да тыпу вірусаў РНК роду Flavivirus. Хвароба цяжка распазнаецца, асабліва на ранніх стадыях. Для пацвярджэння дыягностыкі неабходны аналіз крыві з дапамогай рэакцыі ланцужка палімеразы.

Папярэджанне, лячэнне і прагноз

Бяспечная і эфектыўная вакцына ад жоўтай ліхаманкі існуе, у некаторых краінах патрабуецца вакцынацыя падарожнікаў. Іншыя меры для папярэджання распаўсюджвання хваробы ўключаюць зніжэнне колькасці камароў-носьбітаў. У рэгіёнах, дзе часта сустракаецца жоўтая ліхаманка, але рэдка прымяняецца вакцынацыя, неабходная ранняя дыягностыка захворвання і імунізацыя вялікіх груп папуляцый для папярэджання выбухаў хваробы. Пасля інфікавання праводзіцца сімптаматычнае лячэнне, адсутнічаюць эфектыўныя сродкі супраць віруса. Сярод асоб з сур'ёзным захворваннем смяротнасць складае палову выпадкаў ва ўмовах адсутнасці лячэння.

Эпідэміялогія і гісторыя

Жоўтая ліхаманка штогод выклікае 200 000 выпадкаў інфікавання і 30 000 смерцяў, амаль 90 % адбываецца ў Афрыцы. Прыблізна мільярд чалавек жыве ў рэгіёне, дзе распаўсюджана гэтая хвароба. Яна часта сустракаецца ў трапічных рэгіёнах Паўднёвай Амерыкі і Афрыкі, але не ў Азіі. З 1980-х гг. колькасць выпадкаў захворвання жоўтай ліхаманкай павялічваецца. Мяркуецца, што гэта выклікана наступнымі прычынамі: наяўнасць імунітэту ў меншай колькасці людзей, рост гарадскога насельніцтва, актыўнае перамяшчэнне насельніцтва і змена клімату. Хвароба паходзіць з Афрыкі, адкуль яна распаўсюдзілася на Паўднёвую Амерыку праз гандаль рабамі ў XVII стагоддзі. З XVII ст. некалькі вялікіх выбухаў захворвання адбылося ў Амерыцы, Афрыцы і Еўропе. У XVIII і XIX стст. жоўтая ліхаманка лічылася адной з найбольш небяспечных інфекцыйных хвароб. Вірус жоўтай ліхаманкі быў першым адкрытым вірусам чалавека.

Зноскі

  • а б Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  • а б в г Oldstone, Michael (2009). Viruses, Plagues, and History: Past, Present and Future. Oxford University Press. pp. 102–4. ISBN 9780199758494.
  • а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Yellow fever Fact sheet N°100. World Health Organization (1 мая 2013). Праверана 23 February 2014.
  • а б Lindenbach, B. D.; et al. (2007). "Flaviviridae: The Viruses and Their Replication". In Knipe, D. M. and P. M. Howley. (eds.) (рэд.). Fields Virology (5th ed.). Philadelphia, PA: Lippincott Williams & Wilkins. p. 1101. ISBN 0-7817606-0-7. ;
  • а б Tolle MA (April 2009). "Mosquito-borne diseases". Curr Probl Pediatr Adolesc Health Care. 39 (4): 97–140. doi:10.1016/j.cppeds.2009.01.001. PMID 19327647.
  • CDC Yellow Fever. Праверана 12 снежня 2012.
  • Barrett AD, Higgs S (2007). "Yellow fever: a disease that has yet to be conquered". Annu. Rev. Entomol. 52: 209–29. doi:10.1146/annurev.ento.52.110405.091454. PMID 16913829.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Жоўтая ліхаманка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Жоўтая Ліхаманка Прычына і дыягностыкаЖоўтая Ліхаманка Папярэджанне, лячэнне і прагнозЖоўтая Ліхаманка Эпідэміялогія і гісторыяЖоўтая ЛіхаманкаБольВірусЖаўтухаПечаньХвароба

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Адам МіцкевічТурызм у КНДРДзяніс ПрохараўЭнрыка КарузаСяргей БульбаХто смяецца апошнім (п’еса)Альгерд БахарэвічАляксандр Мікалаевіч КазекаМар’ян ДуксаВасіль ВіткаБеларускі полк «Пагоня»Махатма ГандзіДругая кангалезская вайнаПалятуха звычайнаяМоўная інтэрферэнцыяКанскі кінафестываль 1984ГомельКанскі кінафестываль 1983Савет Еўрапейскага саюзаЗайменнікГарады БеларусіЭталонная мадэль OSIАдміністрацыйны падзел БеларусіЯгайлаБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаУніверсітэт ВасаКірыла ТураўскіМаксім Багдановіч11-я асобная механізаваная брыгадаПрыказкаВіцэ-прэзідэнт ІранаПАС на летніх Алімпійскіх гульнях 1912Іван НавуменкаПрэмія імя СахараваГунар ХёкертМухамор чырвоныДзеепрыметнікLand RoverКапялюшГісторыя беларускай мовыРэжым ЛукашэнкіАлесь КажадубСловазлучэннеЯнка МаўрІрына Эрнстаўна БагдановічРыгор БарадулінAv.byНастаўніцкая газетаЭдвард Роберт Х’юзЗямля (значэнні)Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН БеларусіГенадзь БураўкінВянок (зборнік)Юрый Георгіевіч ШанькоТрайплІгар Васілевіч ТалакнінСяргей Іванавіч БарташХалоднае сэрцаГісторыя БеларусіАнастасія МіклашэвічБанкМіхась ЧаротСтарабеларуская моваПятрусь БроўкаЛетнія Алімпійскія гульні 1920ВіцебскВаўкавыскСельскія населеныя пункты БеларусіIP-адрасЛідаВалерый Станіслававіч Мянжынскі120-я зенітна-ракетная брыгадаКрымКарлтанскі ўніверсітэтПрыродны газ🡆 More