Ежы Гедройц

Ежы Уладзіслаў Гедройц (польск.: Jerzy Władysław Giedroyc; 27 ліпеня 1906 — 14 верасня 2000) — польскі публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар парыжскага грамадска-палітычнага часопіса «Kultura» на польскай мове.

Ежы Гедройц
польск.: Jerzy Giedroyc
Ежы Гедройц
Ежы Гедройц
Род дзейнасці журналіст, паэт-адвакат, палітычны актывіст
Дата нараджэння 27 ліпеня 1906(1906-07-27)[…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 верасня 2000(2000-09-14)[…] (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Сайт kulturaparyska.com/pl/lu…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 27 ліпеня 1906 года ў Мінску, бацькі Ігнацій Гедройц і Францішка Стажыцкая. Вучыўся на юрыдычным (1924—1929) і гістарычным (19301931) факультэтах у Варшаўскім універсітэце. Падчас вучобы — старшыня «Карапарацыі Партыя» і «Міжкарпаратыўнага Кола» ў Варшаве, дзеяч студэнцкай арганізацыі «Дзяржаўная думка», працаўнік замежнага аддзела Галоўнага студэнцкага камітэта Польскага саюза студэнцкай моладзі. Рэферэнт парламентарны і па справах прэсы ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі (19291935); кіраўнік аддзела прэзідыума ў Міністэрстве гандлю і прамысловасці (19351939); рэдактар «Студэнцкага дня» і двутыднёвіка «Бунт маладых», пераўтворанага ў 1936 годзе ў тыднёвік «Polityka» (19301939). З пачаткам Другой сусветнай вайны перабраўся ў Румынію. Асабісты сакратар польскага пасла ў Румыніі Роджэра Рачынскага (19391940); кіраўнік польскага аддзела пры Чылійскай місіі ў Бухарэсце (1940); у якасці супрацоўніка англійскай місіі займаўся польскімі справамі ў Румыніі (1941). У Стамбуле, куды быў вывезены англійскай місіяй (сакавік 1941) запісаўся на службу ў войска і выехаў у Палесціну. Салдат Самастойнай брыгады карпацкіх стралкоў, удзельнік лівійскай кампаніі і бітваў у Тобруку; кіраўнік (у рангу падпаручніка) аддзела часопісаў і ваенных выдавецтваў Бюро прапаганды II Польскага корпуса (19411944); працаўнік Цэнтра вывучэння бранявой зброі ў Галіполі (Італія) (19441945); дырэктар Еўрапейскага дэпартамента Міністэрства інфармацыі ўраду Польшчы ў Лондане (1945).

Літаратурная дзейнасць

Заснавальнік Літаратурнага Інстытута ў Рыме (1946), выдавец і галоўны рэдактар часопіса «Kultura» (з 1947). У кастрычніку 1947 перанёс выдавецтва ў Maissons Laffitte пад Парыжам і развіў шырокую выдавецкую дзейнасць, супрацоўнічаў з вядомымі польскімі публіцыстамі і пісьменнікамі-эмігрантамі, сярод якіх Юзаф Чапскі, Ежы Стэмпоўскі, Канстанты А. Яленскі, Юльюш Мерашэўскі, Чэслаў Мілаш, Вітольд Гамбровіч, Густаў Херлінг-Грудзінскі. Ініцыятар (1953) выдання серыі Бібліятэкі Культуры (якая ахоплівае літаратурныя творы і кнігі палітычнага характару, а таксама дзённікі), з 1962 года — заснавальнік паўгодніка Гістарычныя сшыткі (з 1972 — квартальніка), матэрыялы якога датычаць найноўшай гісторыі Польшчы і Цэнтральнаеўрапейскіх краін.

Да верасня 2000 года было выдадзена 511 тамоў Бібліятэкі Культуры, у тым 132 нумары Гістарычных сшыткаў і 636 нумароў Культуры. Ежы Гедройц — член рэдакцыйнага калегіума часопіса расійскіх дысідэнтаў «Кантынент» і рэдакцыйнага савета ўкраінскага квартальніка «Віднова». Удзельнік шматлікіх, арганізаваных на Захадзе акцый у імя свабоды культуры.

Паслядоўна імкнуўся (на працягу 1950-х гг.) да наладжвання добрасуседскіх адносін паміж Польшчай і ўсходнімі суседзямі — Літвой, Беларуссю і Украінай — у перспектыве здабыцця гэтымі краінамі незалежнасці. Разам з Юліюшам Мерашэўскім тэарэтычна абаснаваў неабходнасць прызнання Польшчай межаў з гэтымі краінамі (Дактрына Гедройца). Ініцыятар і сябар створанага на пачатку 1982 года Фонду незалежнай дапамогі для польскай літаратуры і навукі. Аўтар шматлікіх артыкулаў і кнігі «Аўтабіяграфія на чатыры рукі» (апрацаванне Кшыштафа Помяна — 1994).

Узнагароды

Доктар honoris causa Ягелонскага ўніверсітэта (1991), універсітэта ў Фрыбургу (Швейцарыя), Уроцлаўскага ўніверсітэта (1998), Шчэцінскага ўніверсітэта (2000), а таксама ганаровы член Польскага гістарычнага таварыства (1991). Лаўрэат узнагароды Польскага ПЭН-Клуба (1989), узнагароды імя Св. Брата Альберта (1993), а таксама ўзнагароды часопіса «Палітыка» (1995) і ўзнагароды «Залатога Жазла» Фонда польскай культуры (1999). Ваенныя адзнакі: Ордэн Ганаровага Легіёна (1938), Афіцэрскі Крыж Румынскай Кароны (1930), Кавалерскі Крыж Бельгійскай Кароны (1938), эстонскі Ордэн Белай Зоркі (1932) Крытычна пазіраючы на адносіны, пануючыя ў Польшчы пасля 1989 г. адмовіўся прыняць вышэйшую польскую адзнаку — Ордэн Белага Арла. У 1996 г. адзначаны французскім Афіцэрскім Крыжам Ордэна Ганаровага Легіёна. У 1997 годзе атрымаў ганаровае грамадзянства Літвы, а ў 1998 годзе — Ордэн Гедзіміна. Да канца жыцця пражываў у Францыі. Памёр 14 верасня 2000 года ў Мезон-Лафіт.

Памяць

Сейм Польшчы абвясціў 2006 год годам Гедройца. 100-годдзе з дня нараджэння адзначалася пад эгідай ЮНЕСКА. У Мінску ў мікрараёне Брылевічы імем Гедройца названа вуліца. У Беларусі штогод уручаецца літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца.

Зноскі

  • а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  • Літаратура

    Спасылкі

    Ежы Гедройц 
    У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Ежы Гедройца

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Ежы Гедройц, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Ежы Гедройц БіяграфіяЕжы Гедройц Літаратурная дзейнасцьЕжы Гедройц УзнагародыЕжы Гедройц ПамяцьЕжы Гедройц ЛітаратураЕжы Гедройц СпасылкіЕжы Гедройц14 верасня1906200027 ліпеняKulturaПольская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Анатоль ВярцінскіПа што ідзеш, воўча?Паўстанне 1863—1864 гадоўОрдэн ПагоніМастурбацыяГрузкэ (Кралэвэцкі раён)Юн Сок ЁльБарселонаШчасцеГуканне вясныПраспект Пераможцаў (Мінск)Анджэй СапкоўскіІнданезіяСучаснасцьСафійскі сабор (Полацк)ВільнюсНацыянальная бібліятэка БеларусіВяселлеВейшнорыяСям’яЛявон ВольскіАцтэкіКанстанцін Аўдзеевіч СмоўскіСонечнае зацьменнеГамеланЗнакі прыпынкуДзеепрыметнікРэмФранцыяЖураўліны крыкМіхась ЗарэцкіПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)Вярхоўны камітэт вызвалення ЛітвыКазімір Вікенцьевіч КамейшаНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеРадзівілыГаліна Анатолеўна КаржанеўскаяНадвор’еЯзэп Юр’евіч ЛёсікСельская гаспадаркаМар’ян ДуксаЛосьKufar.byМэтаКаласы пад сярпом тваімКупаллеВалянцін Андрэевіч ЗубПартызанская мадонна (Мінская)Сімвалы БеларусіАстравецІзраільПалавы актІгар Міхайлавіч ПракаповічМоваДабротавэDiaea dorsataТурцыяБеларусьБеларуская народная песняВярбаІсламская дзяржаваСацыяльная сеткаМалінаКаўбасынэВялікае Княства ЛітоўскаеМаўнцін-В’ю (Каліфорнія)ЛідаУніяцкая царква на БеларусіВікіБлакітніца альконМоўная інтэрферэнцыя🡆 More