Дыялекты Беларускай Мовы

Беларуская народна-дыялектная мова падзяляецца вучонымі на два асноўныя дыялекты, паўночна-ўсходні дыялект і паўднёва-заходні дыялект, падзеленыя пераходнымі сярэднебеларускімі гаворкамі.

Гаворкі беларускай народна-дыялектнай мовы адрозніваюцца адна ад адной лексікай, характарам акання, наяўнасцю цвёрдага «Р» ва ўсякім становішчы або ў пэўных умовах, або змешваннем цвёрдага «Р» з мяккім, наяўнасцю або адсутнасцю дыфтонгаў, дзекання і цекання, змешвання «Ч» і «Ц» і г. д., а таксама ўяўляюць змешаныя гаворкі па суседстве з украінскімі, паўночна- і паўднёварускімі.

Дыялекты Беларускай Мовы
Дыялекты беларускай мовы:      Паўночна-ўсходні      Паўднёва-заходні      Сярэднебеларускія гаворкi
     Палескія (заходнепалескія) гаворкі
Лініі:
     Мяжа беларускіх гаворак (1903, Карскі)      Усходняя мяжа заходняй групы рускіх гаворак (1967, Захарава, Арлова)      Мяжа беларускіх і ўкраінскіх гаворак (1980, Беўзенка)

Вялікі ўклад у вывучэнне асаблівасцей гаворак беларускай мовы ўнёс акадэмік Расійскай Імператарскай Акадэміі навук Яўхім Карскі. Пасля Другой сусветнай вайны Інстытутам мовазнаўства Акадэміі навук БССР сумесна з Беларускім дзяржаўным універсітэтам і педагагічнымі інстытутамі савецкай рэспублікі было арганізавана падрабязнае і сістэматычнае вывучэнне гаворак беларускай мовы ў дзяржаўных межах БССР. На аснове сабраных матэрыялаў быў складзены падрабязны «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы», не ўсе мовы свету і нават не ўсе мовы Еўропы маюць такія навуковыя працы ў галіне дыялекталогіі.

У Беларусі таксама існуе такая з’ява, як трасянка. Гэта — размоўная мова з пераважна рускай лексікай, але беларускай граматыкай і фанетыкай. Утварылася трасянка ў выніку змешвання народна-дыялектнай беларускай мовы з сучаснай рускай літаратурнай мовай. Адзначаецца, што трасянка пранікае і ў публіцыстыку. Літаратурная беларуская мова выкарыстоўваецца галоўным чынам гарадской інтэлігенцыяй; вялікая частка гарадскога насельніцтва карыстаецца сучаснай рускай літаратурнай мовай.

Класіфікацыя беларускіх дыялектаў

Для беларускай мовы вылучаюць наступныя асноўныя групы дыялектаў:

  • Паўночна-ўсходні дыялект — Віцебская вобласць, паўночны ўсход і цэнтральная частка Магілёўскай вобласці
    • Віцебская група дыялектаў — усход Віцебскай вобласці
    • Полацкая група дыялектаў — заходняя і цэнтральная часткі Віцебскай вобласці і паўночны захад Магілёўскай вобласці
    • Усходне-Магілёўская група дыялектаў — усход і частка цэнтра Магілёўскай вобласці
  • Сярэднебеларускія дыялекты — паласа праз поўнач Гродзенскай, цэнтр Мінскай, паўднёвы захад Магілёўскай і паўночны ўсход Гомельскай абласцей
  • Паўднёва-заходні дыялект — Гродзенская вобласць, поўдзень Мінскай вобласці і Гомельскай вобласці
    • Гарадзенска-Баранавіцкая група дыялектаў— Гродзенская вобласць і поўнач Брэсцкай вобласці
    • Слуцкая група дыялектаў — поўдзень і паўднёвы ўсход Мінскай вобласці, Гомельская вобласці
    • Мазырская група дыялектаў — поўдзень Гомельскай вобласці
  • Палеская група дыялектаў — паўднёвы захад Брэсцкай вобласці

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Дыялекты Беларускай Мовы Класіфікацыя беларускіх дыялектаўДыялекты Беларускай Мовы Гл. таксамаДыялекты Беларускай Мовы СпасылкіДыялекты Беларускай МовыАканнеГаворкаДзеканнеДыялектДыялектная моваЛексікаПаўднёва-заходні дыялект беларускай мовыПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыР (кірыліца)Руская моваСярэднебеларускія гаворкіУкраінская моваЦеканне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Карла ТальявініСпіс газет БеларусіВіктар Анатолевіч ШніпБеларуская літаратураУ краіне райскай птушкіЯнка МаўрУладзімір НякляеўФілалагічны факультэт БДУГарбузНідэрландская моваКузьма ЧорныПлошча Перамогі (Мінск)Семіха Берксой30-я грэнадзёрская дывізія ССІван ПташнікаўСяргей БульбаМастацкі стыльНюшаКастрычніцкая плошча (Мінск)ПрыметнікЭндагаміяАркаКіраўнікі МінскаПраспект Машэрава (Мінск)Руская літаратураПаўлінкаВозера радасці (фільм)Ігар Васільевіч ЛяшэнкаРамі белаеСпакойнага шчасця не зычу нікомуКірыліцаНёман (часопіс)Гродзенская вобласцьБелсатВячаслаў Уладзіміравіч АдамчыкНеарамантызмАтамная арбітальЗакаханасцьШэраньТэрмінПомнікі МінскаМінская вобласцьСлоўнікШтучны інтэлектСродкі вытворчасціВыклічнікАдвечным шляхамШчасцеГомельская вобласцьФерэнц ЛістГасцінец (дарога)Мікалай Мікалаевіч ПракаповічСям’яЯн ЧыквінІдэяПапараць-кветкаАртур Аляксандравіч КлінаўБлогАлесь ПетрашкевічКульт продкаўСацыяльны дарвінізмЭліза АжэшкаПітэр ХігсПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Кастусь КаліноўскіВадзім КабанчукАксітацын24 красавікаПубліцыстычны стыльВера Аляксандраўна Палякова-МакейСцяг БеларусіТандэр-Бэй21 красавікаДзікае паляванне караля СтахаАляксандр БаршчэўскіСлуцк🡆 More