Данута Іванаўна Бічэль-Загнетава

Данута Бічэль-Загнетава (нар.

3 снежня 1937/1 студзеня 1938, в. Біскупцы Лідскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы) — беларуская паэтэса. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1984) за зборнік вершаў «Дзе ходзяць басанож». Узнагароджана медалём. Займаецца грамадскай, літаратурнай, асветніцкай дзейнасцю.

Данута Іванаўна Бічэль-Загнетава
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 снежня 1937(1937-12-03) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік
Гады творчасці 1960 — цяп. час
Кірунак лірыка
Жанр вершы, пераклады, проза
Мова твораў беларуская
Дэбют 1958
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР імені Янкі Купалы (1984)

Біяграфія

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Скончыла Навагрудскае педагагічнае вучылішча (1957), аддзяленне беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы (1962). З 1962 года выкладала беларускую мову і літаратуру ў школах Гродна. Член СП СССР (1964). З 1982 загадчыца Дома-музея Максіма Багдановіча ў Гродна. Член Беларускага ПЭН-цэнтра (1989). Вядомая грамадская дзяячка, адна з арганізатараў і актыўных удзельнікаў суполкі Максіма Багдановіча, з верасня 1988 года — член БНФ. Прымала ўдзел у мітынгах, якія праходзілі ў Гродна. Каардынавала дзейнасць рэгіянальных суполак БНФ у Гродзенскай вобласці. Была адным з ініцыятараў выпуску самвыдавецкай газеты «Рэанімова». Уваходзіла ў групу падтрымкі кандыдата ў дэпутаты ВС БССР М. Ткачова (1990).

Творчасць

У друку выступае з 1958 (газета «Літаратура і мастацтва»). У вершах, арганічна звязаных з народна-паэтычнай традыцыяй, апявае Радзіму, жыццё працаўнікоў вёскі, прыгажосць роднай зямлі.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзявочае сэрца» (1961), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты — гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палессі» (1990), «Божа, мой Божа» (1992), «Нядзелька» (1998), «Снапок» (1999), «На белых аблоках сноў» (2002), «Стакроткі ў вяночак Божай Маці» (2004), «Нараджэнне Езуса Хрыста, нашага Збаўцы» (2005), «Ойча наш…» (2008), «Iду сцяжынаю да Бога» (2012), «Выбраныя творы»(2016), «Дайсці да Каложы»(2017), «Гускі вяртаюцца» (2019). Напісала паэмы і кнігі вершаў для дзяцей «Перапёлка» (1968), «Грыб-парасон» (1969), «Дзічка» (1971), «Рыжая палянка» (1971), «Дагані на кані» (1973), «Лузанцы» (1982), «Габрынька і Габрусь» (1985), «Гараднічанка» (1993). Аўтар кнігі нарысаў, мемуараў і эсэ «Хадзі на мой голас» (Вроцлаў, 2008), выдала кнігі прозы «Мост святога Францішка» (2010), «Правінцыя святога Францішка» (2013).

Зноскі

  • Дэмакратычная апазіцыя Беларусі. 1956—1991 гг. Персанажы і кантэксты. Рэд. А. Дзярновіч. — Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1.
  • Бічэль-Загнетава Данута // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
  • а б в Бичель-Загнетова Данута Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 59. — 737 с.
  • Літаратура

    Спасылкі


    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Данута Іванаўна Бічэль-Загнетава, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Данута Іванаўна Бічэль-Загнетава БіяграфіяДанута Іванаўна Бічэль-Загнетава ТворчасцьДанута Іванаўна Бічэль-Загнетава ЛітаратураДанута Іванаўна Бічэль-Загнетава СпасылкіДанута Іванаўна Бічэль-Загнетава1 студзеня193719383 снежняВёска Біскупцы, Лідскі раёнЛідскі павет (1921—1940)Літаратурная прэмія імя Янкі КупалыНавагрудскае ваяводства (Польшча)ПаэтПольская Рэспубліка (1918—1939)

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Кінематограф Паўночнай МакедонііПімен ПанчанкаСветВінцэнт Дунін-МарцінкевічСтаніслаў Віктаравіч ВалодзькаБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўПятрусь БроўкаЗалаты век ісламуБелы буселБела-чырвона-белы сцягТаварыства філаматаўСкрымінгІван Рыгоравіч ПяшкоКанскі кінафестываль 2001Публіцыстычны стыльВясёлка (часопіс)Камера дэльі СпозіМіхась ПадгорныЗборная Туніса па футболеРэнесанс у БеларусіРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаГерб СлуцкаГерманіяГенрых Вацлававіч ДалідовічReform.byГарады БеларусіВашынгтонБеларускі лемантар, або першая навука чытанняНіна Іосіфаўна МацяшКанскі кінафестываль 1984Міхась ЗарэцкіСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічМастацкая літаратура (выдавецтва)КіеўКрымЛютаўская рэвалюцыяАлесь РазанаўПартыя аматараў піваКратонМірскі замакРыдлёўкаПавел Аляксандравіч ХарланчукКот ІкХто смяецца апошнім (п’еса)Полымя (часопіс)БагачМіхась ЧаротКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўАндрэй Сцяпанавіч ДзягілеўБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаПлошча Рэспублікі (станцыя метро)Хакаіндэ ХічылемаБеларускі полк «Пагоня»Правы ЛГБТ у ЛітвеБанк ДабрабытЮрась СвіркаБеларуская Энцыклапедыя імя Петруся БроўкіАдам ГлобусБеларуская моваЛітваЛюдзі на балоце (раман)Расійская імперыяУладзімір НякляеўІван Іванавіч НасовічПенджаб (Пакістан)Атака на пасольства ЗША ў БагдадзеІгнацій ДарэціМарые Элеанор СернехольтКасцёл Святога Іосіфа (Валожын)СакавікВівека СельдальВасіль БыкаўЗімовыя Алімпійскія гульні 1988Чалавек пасярэдзінеВасіль ЗуёнакNode.jsХалоднае сэрцаБеларуская літаратура🡆 More