Губы

Губы рота, таксама вусны (лац.: labia oris) — скурна-цягліцавыя зморшчыны вакол рота: верхняя губа (labium superius) і ніжняя губа (labium inferius).

Месца пераходу скуры ў слізістую абалонку — чырвоная аблямоўка (мае шмат крывяносных сасудаў).

Губы
1. Верхняя губа (лац.: Labium superius)
2. Ніжняя губа (лац.: Labium inferius)
3. Знітоўка вуснаў (лац.: Commissura labiorum)
4. Губны жалабок (лац.: Philtrum)

Біялагічнае паходжання

У большасці сківічнаротых пазваночных — нерухомыя скураныя зморшчыны, якія атачаюць ротавую адтуліну. Адсутнічаюць у чарапах, птушак і дарослых клаачных сысуноў у сувязі з развіццём на сківіцах рагавой дзюбы. Вылучаюць верхнюю і ніжнюю губу. У рыб вусны звычайна маюць шмат смакавых і тактыльных органаў і дапамагаюць захопліваць здабычу. У большасці земнаводных вусны служаць для замыкання ротавай поласці пры дыханні. У паўзуноў (змей і яшчарак) губы выразна выяўленыя і пакрытыя звонку рагавымі губнымі шчыткамі. У сысуноў вусны рухомыя, што набывае асаблівае значэнне ў сувязі з прыстасаваннем дзіцянят да смактання, а дарослых асобін да актыўнага захопу корму. У вуснах развіваецца папярочна-паласатая мускулатуры. У слана, свінні, тапіра верхняя губа моцна выцягнута і ўтварае ніжні бок хобату або лыча. У кругларотых так званая верхняя губа служыць прысоскай. У шэрагу беспазваночных губой завуць некаторыя часткі ротавага апарату.

У антрапалогіі вусны адрозніваюць па таўшчыні, кірунку і контуру верхняй губы, шырыні ротавай адтуліны. Па таўшчыні вусны дзеляцца на: тонкія, сярэднія, тоўстыя, уздутыя. Верхняя губа можа выступаць наперад (прахейлія), мець вертыкальны профіль (артахейлія), радзей — адступаць назад (апістахейлія).

Найбольш тоўстыя (уздутыя) вусны і прахейлія характэрныя для экватарыяльнай (негра-аўстралоіднай) расы. Еўрапеоідам уласціва артахейлія. Найбольш тонкія вусны сустракаюцца ў некаторых народаў на Поўначы Еўропы і Азіі. Верхняя губа можа мець розны контур — увагнуты, прамы, выпуклы. Апошні асабліва характэрны для пігмеяў Цэнтральнай Афрыкі і семангаў (паўвостраў Малака). Вышыня і профіль верхняй губы, таўшчыня губы і шырыня рота змяняецца таксама ў залежнасці ад узросту і полу. З узростам памяншаюцца таўшчыня вуснаў (пасля 25 гадоў) і прахейлія, павялічваюцца вышыня верхняй губы і шырыня рота.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Губы Біялагічнае паходжанняГубы Гл. таксамаГубы СпасылкіГубыЛацінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Адольф Гітлер УунонаБеларускія татарыМарые Элеанор СернехольтДзікЯндэкс.КартыЛідаЭйфелева вежаАндрэй ГорватШахматыУладзімір Мінавіч МазгоБілінгвізмДэніел МэнінгРэйкавая вайнаСымон БудныМоўная інтэрферэнцыяКанскі кінафестываль 1984Марк ШагалУладзімір Георгіевіч МулявінРамантызмЯнка МаўрАстравецІван ШамякінСімвалізмГаметаБанкЯзэп Нарцызавіч ДраздовічРака Уса, прыток Нёмана, Уздзенскі раёнІгнат Іпалітавіч ДамейкаДзева МарыяДудка беларускаяНасця РыбкаБум-Бам-ЛітЛазанкіЛюдзі на балоце (раман)Сцяг БеларусіПершы крыжовы паходУладзіслаў ГалубокАнатоль ВярцінскіБуры мядзведзьБізнесХерстскі ўніверсітэтХрысціянстваБраніслаў Адамавіч ТарашкевічУльяна ЦвярскаяАлесь БадакАперацыя «Праўдзівае абяцанне»Начніца сажалкаваяАлаіза ПашкевічПрамысловасцьЛебядовыя (сямейства)Каспар Бароўскі (мастак)Карлес ПучдэмонБелы вершМіхась ПазнякоўАркадзь КуляшоўВялікае Княства Літоўска-БеларускаеАкцёрАлег Уладзіміравіч СалтукФілалагічны факультэт БДУЯндэксХод каралевы (міні-серыял)Пенджаб (Пакістан)Келі КларксанСяргей Васілевіч БесарабІван НавуменкаЛюдміла РублеўскаяБеларуская граматыка Тарашкевіча (1918)ПрафесіяПалятуха звычайнаяБеларускі нацыянальны касцюмЧалавек пасярэдзінеБеларуская літаратураАлесь КамоцкіЗоі СалданаФераёлаБу ВідэрбергSystem Shock 2🡆 More