Даўжыня да 21 м, маса да 100 т і больш. Цела тоўстае, нязграбнае. На долю велізарнай галавы з крутым, накіраваным уверх дугападобным выгінам ротавай шчыліны прыходзіцца да 1/3 даўжыні цела. Бруха і горла гладкія, без зморшчын (палос). У вельмі высокай ротавай паражне з абодвух бакоў звешваюцца па 350—450 чорных гнуткіх пласцін кітовага вуса (выш. да 4,5 м). Спіннога плаўніка няма. Верх цела і бакі цёмна-шэрыя або чорныя, горла (часам і чэрава) светлае. Таўшчыня падскурнага тлушчавага пласта найбольшая сярод усіх кітоў (да 50 см і больш).
Пашырэнне
Раней быў звычайны ў морах Арктыкі, цяпер толькі зрэдку сустракаецца ў Чукоцкім і Берынгавым морах. Жыве сярод разрэджаных ільдоў і паблізу ледзянога беражка. Здзяйсняе сезонныя міграцыі, тэрміны якіх у вялікай ступені вызначаюцца размяшчэннем і часам перамяшчэння беражка арктычных ільдоў.
Асаблівасці біялогіі
Пад вадой трымаецца не больш за 10 мін. Перасоўваецца з хуткасцю каля 6 км/г (макс. хуткасць не перавышае 13-14 км/г). Корміцца дробнымі рачкамі і крыланогімі малюскамі.
Адзіны від сярод бяззубых кітоў, які прыносіць патомства ў халодных водах. Адно дзіцяня (даўжыня 4-5 м) нараджаецца ў лютым — маі; яшчэ ва ўлонні маці ў яго ўтвараецца слой падскурнага сала (да 5 см).
Промысел і ахова
Промысел забаронены з 1946 года. Дазволена здабыча некалькіх дзясяткаў кітоў мясцоваму насельніцтву Аляскі. Уключаны ў Чырвоную кнігу МСАП.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Грэнландскі кіт, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses. ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.