Гарады-Героі

Званне Горад-Герой — вышэйшая ступень адзнакі, якой былі ўганараваныя 12 гарадоў Савецкага Саюза пасля Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг.

Акрамя таго Брэсцкай крэпасці прысвоена званне Крэпасць-Герой. У цяперашні час, 4 з іх знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, 2 (уключаючы крэпасць-герой) — на тэрыторыі Беларусі, астатнія — ў Расіі.

Гісторыя звання

Упершыню гарадамі-героямі былі названыя гарады Ленінград, Сталінград, Севастопаль і Адэса ў загадзе Вярхоўнага Галоўнакамандуючага 1 мая 1945 года.

Афіцыйна ў якасці дзяржаўнай узнагароды званне ўсталявана 8 мая 1965 года, калі Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР сваім Указам зацвердзіў Палажэнне аб вышэйшай ступені адзнакі — званні «Горад-Герой». У гэты жа дзень званне прысвоена гарадам Маскве, Ленінграду, Валгаграду, Кіеву, Адэсе і Севастопалю, а Брэсцкай крэпасці прысвоена званне «Крэпасць-герой».

Гарады-героі і крэпасць-герой

  1. Гарады-Героі  Масква — з 8 мая 1965
  2. Гарады-Героі  Ленінград (цяпер Санкт-Пецярбург) — з 8 мая 1965
  3. Гарады-Героі  Сталінград (цяпер Валгаград) — з 8 мая 1965
  4. Гарады-Героі  Кіеў — з 8 мая 1965
  5. Гарады-Героі  Адэса — з 8 мая 1965
  6. Гарады-Героі  Севастопаль — з 8 мая 1965
  7. Гарады-Героі  Брэсцкая крэпасць (Крэпасць-Герой) — з 8 мая 1965
  8. Гарады-Героі  Новарасійск — з 14 верасня 1973
  9. Гарады-Героі  Керч — з 14 верасня 1973
  10. Гарады-Героі  Мінск — з 26 чэрвеня 1974
  11. Гарады-Героі  Тула — з 7 снежня 1976
  12. Гарады-Героі  Мурманск — з 6 мая 1985
  13. Гарады-Героі  Смаленск — з 6 мая 1985

Тут паказаныя даты не прысваення звання, а ўказаў аб уручэнні медаляў «Залатая Зорка» і ордэнаў Леніна гарадам, якія атрымалі званне горада-героя раней. Ленінграду, Сталінграду, Севастопалю і Адэсе званне «Горад-Герой» было прысвоена ў 1945 г., Кіеву — у 1961 г. Ленінграду і Кіеву пры прысваенні звання ўручылі толькі ордэн Леніна, а Сталінграду, Севастопалю і Адэсе наогул не ўручаліся ордэны і медалі.

Памятныя абеліскі і стэлы ў гарадах-героях

Савецкія маркі 1965 года «Гарады-героі»

Гарады-героі ў іншых краінах

  • У Югаславіі гарады маглі быць узнагароджаны Ордэнам Народнага героя, што аналагічна прысваенню звання «Горад-герой» у СССР[крыніца?].

Зноскі

Tags:

Гарады-Героі Гісторыя званняГарады-Героі Гарады-героі і крэпасць-геройГарады-Героі Гарады-героі ў іншых краінахГарады-ГероіБеларусьБрэсцкая крэпасцьВялікая Айчынная вайнаРасіяСССРУкраіна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

КанюшынаЮрась ШамецькаАркадзь КуляшоўХакаіндэ ХічылемаСтоле СандбекГаметаЯнка ЖурбаДзеяслоў (часопіс)Ігнат Іпалітавіч ДамейкаПлошча Рэспублікі (станцыя метро)КахановаИІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіДыялекты беларускай мовыРасіяKufar.byСям’яІван Іванавіч НасовічPawaЗінаіда Аляксандраўна БандарынаМагілёўская школа гравюрыАлімпійскі камітэт ШвецыіДжон КларкЯзэп Нарцызавіч ДраздовічЗвонкі велярны выбухны зычныГрузінскі тэатр оперы і балета імя ПаліяшвіліПазырыкская культураКазялец едкіКамедыяПітэр ХігсIva SativaКуфарСцяг БеларусіСымон-музыкаПалаткаНью-Брансуікскі ўніверсітэтПалятуха звычайнаяЯўгенія ЯнішчыцМастацкі стыльМочапалавая сістэмаПарыжскі політэхнічны інстытутViva BraslavДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыПаўднёваамерыканская дрэдноўтная гонкаМастацкая літаратура (выдавецтва)Нацыянальная літаратурная прэмія (Беларусь)ISO 4217Пацешны палацУраган-МАрхітэктура Беларусі17 красавікаРыгор БарадулінЛітаратураНацыянальны музей (Познань)ХайкуЭстонская літаратураПрамысловасцьSnatch Land RoverІнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН БеларусіМікола МятліцкіФеадосій Рыгоравіч ДабржанскіВіліяМіхаіл Андрэевіч СавіцкіАлесь АркушЗубр у БеларусіНідэрландская мова21vek.byЭн-Луіза ХэнсанНафтан (прадпрыемства)Прэмія імя СахараваВацлаў ЛастоўскіАляксандр Міхайлавіч ЛасякінДавальны склонСімвалізмПаўночная АмерыкаБеларускі ПЭН-цэнтр🡆 More