добрыя Артыкулы

Перад тым, як з'явіцца на гэтай старонцы, добрыя артыкулы праходзяць працэдуру абрання на старонцы Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы, дзе іх абмяркоўваюць на прадмет дакладнасці, нейтральнасці, паўнаты і стылю выкладу.

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

Добрыя артыкулы · Выдатныя артыкулы · Выдатныя спісы · Артыкулы года

Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:ДА
✰
Піктаграма добрых артыкулаў
Добрыя артыкулыартыкулы, якія ўдзельнікі Вікіпедыі лічаць аднымі з лепшых артыкулаў праекта. Добрыя артыкулы — артыкулы, якія напісаны з веданнем пытання і раскрываюць закранутую тэму. Па тых ці іншых прычынах яны (пакуль яшчэ) не адпавядаюць крытэрыям выдатных артыкулаў, але ўсё жадаючыя могуць прыняць удзел у іх дапрацоўцы да ўзроўню выдатных.

Усе добрыя артыкулы адзначаны знакам ✰ у верхнім правым куце сваёй старонкі, а таксама адпаведным шаблонам унізе артыкула.
Колькасць добрых артыкулаў у беларускай Вікіпедыі — 186. Гл. таксама Пералік добрых артыкулаў з датамі абрання.

Каляндар

Нядаўна абраныя добрымі артыкулы

Партрэт Барбары Радзівіл (1550)
Партрэт Барбары Радзівіл (1550)

Беларускі партрэт XII―XVIII стагоддзяў ― адзін з асноўных жанраў беларускага жывапісу і скульптуры. Аснова жанру ― мемарыяльны пачатак, увекавечанне аблічча канкрэтнага чалавека. У мастацтве беларускія партрэты XII―XVIII стст. дзеляцца на жывапісныя і графічныя; парадныя, камерныя; у рост, па калені, паясны, галава, анфас, профіль і інш. Паводле колькасці персанажаў падзяляюцца на індывідуальныя, парныя, групавыя; спецыфічны від партрэта ― аўтапартрэт. Ад старажытнасці вядомыя партрэтная мініяцюра, партрэты на медалях і манетах.

далей…


Паўстанцы ў Гбадалітэ, 2000 г.
Паўстанцы ў Гбадалітэ, 2000 г.

Другая кангалезская вайна, таксама вядомая як Вялікая афрыканская вайна (1998—2003) — узброены канфлікт на тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, у якім удзельнічалі шматлікія ўзброеныя групы з дзесяці краін.

Вайна пачыналася як грамадзянская, праз супрацьстаянне народаў хуту і тутсі, але затым у ёй прынялі ўдзел іншыя дзяржавы Афрыкі, што было выклікана барацьбой краін кантыненту за рэсурсы ДР Конга. Фактычным працягам падзей стаў канфлікт у Ківу. У выніку баявых дзеянняў і іх наступстваў загінула ад 3,4 да 6 млн чалавек, у асноўным ад хвароб і голаду, што робіць гэтую вайну адной з самых кровапралітных у гісторыі і самым смяротным канфліктам з часоў Другой сусветнай вайны (далей…).


Абраз Святой Параскевы.
Абраз Святой Параскевы.

Беларуская іканапісная школа — самабытная нацыянальная іканапісная школа XVI — пачатку XIX стагоддзяў. Склалася пад уплывам ідэй Адраджэння на аснове традыцый візантыйскага і старажытнарускага мастацтва.

На Беларусі іканапіс узнік з прыняццем хрысціянства. Да XVI стагоддзя развіваўся на аснове візантыйскіх традыцый, паступова засвойваў рэалістычныя рысы заходнееўрапейскага сакральнага мастацтва. Працэс станаўлення і росквіту беларускага іканапісу расцягваецца на некалькі стагоддзяў. Традыцыі мастацтва Візантыі і Старажытнай Русі, якія былі асіміляваныя беларускай культурай (IX—XIV стагоддзі), аб’ядноўваліся са стылістычнымі асаблівасцямі заходнееўрапейскага мастацтва — рэнесанс (XIV—XVI стагоддзі), барока (канец XVI—XVIII стагоддзяў), класіцызм (другая палова XVIII стагоддзя). Творы беларускага іканапісу вызначаюцца вернасцю канону, умоўнасцю і сімвалізмам выяўленчай мовы, характэрнасцю тыпажу, шырокім выкарыстаннем этнаграфічных элементаў, імкненнем адлюстраваць навакольную рэчаіснасць (далей…).


Чэрап Homo floresiensis
Чэрап Homo floresiensis

Homo floresiensis — гіпатэтычны выкапнёвы карлікавы від людзей. З-за малога росту Homo floresiensis вядомы таксама як «хобіт» (па аналогіі з істотамі, прыдуманымі Дж. Р. Р. Толкінам). Рэшткі Homo floresiensis выяўленыя ў 2003 годзе ў Інданезіі (востраў Флорэс, пячора Ліанг-Буа), дзе знойдзена некалькі шкілетаў рознай ступені захаванасці ўзростам прыблізна ў 13-95 тысяч гадоў (па апошніх альтэрнатыўных ацэнках — 60-100 тысяч гадоў). Па адзінаму вядомаму чэрапу і найбольш поўна захаванаму шкілету рост Homo floresiensis ацэньваецца прыкладна ў 1 м, а аб’ём галаўнога мозга ў 400 см³, што ў тры разы менш аб’ёму мозга сучаснага чалавека і набліжаецца да параметраў, характэрных для аўстралапітэкаў. Даследчыкі адзначаюць таксама шматлікія архаічныя рысы ў будове чэрапа і канцавін Homo floresiensis. (далей…).


добрыя Артыкулы

Геаграфія

  • Вуліцы:
добрыя Артыкулы

Гісторыя

добрыя Артыкулы

Грамадства

добрыя Артыкулы

Мастацтва

добрыя Артыкулы

Філасофія і рэлігія

добрыя Артыкулы

Навука

добрыя Артыкулы

Тэхніка і прамысловасць

добрыя Артыкулы

Асобы

добрыя Артыкулы

Спорт і забавы

Tags:

Вікіпедыя:Артыкулы годаВікіпедыя:Выдатныя артыкулыВікіпедыя:Выдатныя спісы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Савецкія ваенныя спецыялісты за мяжойВасілёкГанна Аляксееўна НовікГенадзь Пятровіч ПашкоўПалац Румянцавых — ПаскевічаўАфарызмДзед-БарадзедПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)Максім ТанкРаёны БеларусіРабінаўка (Пухавіцкі раён)АповесцьЛубінПасляваенны антысавецкі рух у БССРПраспект Ракасоўскага (Мінск)Печы (Барысаў)Касцёл Святога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканцаў (Мінск)ГодТадзіяна Тодараўна КляшторнаяЖанчына зверхуАрганізацыя дапамогі і аднаўлення Аб’яднаных НацыйУладзімір Георгіевіч МулявінЛітаратурныя жанрыМікола МятліцкіВікісховішчаСімяон ПолацкіАнілінгусЖПралескаФК ВіцебскХрамасомаПалавыя губыБрэстСфрагістыкаСпіс тэлеканалаў БеларусіМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Сафійскі сабор (Полацк)НёманПлошча Перамогі (Мінск)Алесь АдамовічСекс без пранікненняReform.byПаскаРадзіма мая дарагаяВуліца НямігаБраніслаў Адамавіч ТарашкевічАлесь БачылаВасіль БыкаўНясвіжскі палацава-паркавы комплексЖылінскія (род)Тадэвуш КасцюшкаЛеанід Міхайлавіч ГалубовічМіжнародны стандартны кніжны нумарПольская моваЛарыса Сямёнаўна ТалкачоваРжавец (Мінскі раён)Філалагічны факультэт БДУКазімір Вікенцьевіч КамейшаМаксім БагдановічПалац Тышкевічаў (Валожын)Беларуская дудаЙАкадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукіКастрычніцкая рэвалюцыяАтмасферны ціск🡆 More