беларуская Раскладка Клавіятуры

Калі вы маеце рускую або англамоўную Windows і жадаеце пісаць літары «і», «ў» і апостраф «’», падключыце беларускую раскладку (памятайце, што ў залежнасці ад версіі АС і сэрвіс-пака назвы ўкладак могуць адрознівацца):

Як усталяваць беларускую раскладку клавіятуры ў Windows

  • 1. Адкрыць меню «Пуск» (кнопка Start);
  • 2. Націснуць кнопку «Выполнить» (Run);
  • 3. Напісаць у полі control panel і націснуць клавішу Enter;
  • 4. Адкрыць у панэлі «Язык и региональные стандарты» («Regional and Language Options») альбо (калі стаіць WinXP з адлюстраваннем панэлі кіравання па катэгорыях) «Дата, время, язык и региональные стандарты» («Date, Time, Regional and Language Options»);
  • 5. Адкрыць укладку «Языки» («Languages») альбо (гл. вышэй) абраць заданне «Добавить дополнительные языки» («Add more languages»);
  • 6. Націснуць у гэтай укладцы кнопку «Подробнее» («More»). Ва ўкладцы, якая з’явілася на экране, націснуць кнопку «Добавить» («Add»). У спісе моў выбраць беларускую. У спісе раскладак выбраць таксама беларускую і націснуць ОК. Можна перазагрузіць камп’ютар (неабавязкова).

Цяпер у спісе раскладак у моўнай панэлі з’явілася беларуская.

Такім чынам, раскладка літар будзе выглядаць:

беларуская Раскладка Клавіятуры 

Літара «Ё», як і ўсюды, на кнопцы з тыльдай «~».

Як усталяваць беларускую раскладку клавіятуры ў Unix-падобных сістэмах

Увага! У дадзенай даведцы не разглядаюцца пытанні, звязаныя з усталяваннем сістэмнай лакалізацыі (locale). Пры наяўнасці праблем звярніцеся па дапамогу да сістэмнага адміністратара ці да інтэрнэт-суполкі карыстальнікаў вашай АС.

Калі пры ўсталяванні аперацыйнай сістэмы вы выбралі беларускую мову, вы ўжо маеце неабходную раскладку ў сістэме. У іншых выпадках можаце скарыстацца наступнымі метадамі:

Спосаб для асяроддзя GNOME

  • 1. Націсніце камбінацыю Alt+F2, у полі напішыце gnome-keyboard-properties і націсніце Enter;
  • 2. На ўкладцы «Расладкі» (Layouts) націсніце кнопку «Дадаць» (Add);
  • 3. У спісе «Country» выберыце Беларусь (Belarus), у спісе «Variants» — Belarus ці Belarus Legacy (адрозніваюцца наборам сімвалаў у камбінацыях Shift+лічба);
  • 4. Націсніце клавішу «Add»;
  • 5. Неабавязкова. Націснуўшы на кнопку «Options», вы можаце абраць спалучэнне клавіш для змены раскладкі (пункт «Key(s) to change layout»). Для закрыцця вокнаў націскайце «Close».

Цяпер у вашай сістэме з’явілася беларуская раскладка. Літары размяшчаюцца ў стандартным парадку (гл. вышэй).


Спосаб для асяроддзя KDE

  • 1. Націсніце камбінацыю Alt+F2, у полі напішыце systemsettings і націсніце Enter;
  • 2. Націсніце «Прылады ўводу звестак» (Input devices);
  • 3. Выберыце ў катэгорыі «Клавіятура» (Keyboard) укладку «Раскладкі» (Layouts);
  • 4. Пастаўце птушку насупраць пункту «Наладзіць раскладкі» (Configure layouts);
  • 5. Націсніце кнопку «Дадаць» (Add);
  • 6. У акне, што з’явілася, выберыце:
    • мяжа ўжывання мовы: Беларусь (Limit selection by language: Belarusian);
    • раскладка: Беларуская (Layout: Belarusian);
  • 7. Націсніце кнопку «OK»;
  • 8. Націсніце кнопку «Ужыць» (Apply).

Цяпер у вашай сістэме з’явілася беларуская раскладка. Літары размяшчаюцца ў стандартным парадку (гл. вышэй).

Тыпаграфічная раскладка для Linux

Тыпаграфічную раскладку можна ўсталяваць з дапамогай скрыпту па спасылцы. На старонцы скрыпту будуць напісаны актуальныя інструкцыі па ўсталяванні раскладкі.

Для выкарыстання альтэрнатыўных сімвалаў трэба выкарыстоўваць клавішу «Alt» у спалучэнні з мэтавымі клавішамі (напр. «Alt+Shift+S»).

Гл. таксама

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Першая сусветная вайнаСядзіба Рэйтанаў (Грушаўка)Раскіданае гняздо (п’еса)ІнданезіяVII Усебеларускі народны сходІнтымная лірыкаВацлаў ЛастоўскіСезон 2011/2012 «Гродна-93-2»Полк КаліноўскагаФранцыяБела-чырвона-белы сцягMP3Таль (механізм)Беларуская міфалогіяПаўлінкаТраецкае прадмесцеАлесь Адамовіч2024Чорны буселЛандышУладзімір ДубоўкаАнгліяКаскадныя табліцы стыляўДжэйсан ДэнаерКрык (карціна)SabatonГеоргій Рыгоравіч МандзалеўскіЭнрыка КарузаШавельФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіБрэсцкі мірБіскаяВіктар КазькоПалескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнікШаўкоўніцаУсходняя ЕўропаПятрусь БроўкаГВК ГомельРадаўніцаДзеяслоў (часопіс)Універсітэт рэк ТомпсанДавыд-ГарадокКіеўская РусьПятро ВасючэнкаДва плюс дваТлумачальны слоўнік беларускай мовыВялікае Княства ЛітоўскаеМаксім БагдановічЯнка БрыльПалац Незалежнасці (Мінск)Пратэсты ў Беларусі (2020—2021)Жан-Клод ЮнкерЯўхім Фёдаравіч КарскіБеларускі алфавітРагвалодМетафараАповесць мінулых часоўНатуралізмІнструкцыя па транслітарацыіПаэтХолмская зямляВуліца Максіма Багдановіча (Мінск)Параўнанне (літаратуразнаўства)Андрыс ВілксНотаМінская вяснаГенадзь БураўкінПомнік героям Айчыннай вайны 1812 года (Віцебск)МадэрнізмПавел Валер’евіч ДураўПол БэранКаштоўнасцьІгар Хведаравіч СідарукАндрэй Хрыстафоравіч БелабоцкіАляксандр Васілевіч Бранцэвіч🡆 More