архіў Запытаў На Перайменаванне/2018

Тут знаходзяцца абмеркаванні, якія завяршыліся.

Вынік

Супраць варыянта Ёган нікога. Ён сустракаецца ў шматлікіх крыніцах, таму пакідаем яго. Правіла {{НАН-Ё}} тут мае толькі другаснае значэнне, бо напісанне Іаган цалкам дапушчальнае. Вынік мае адносіны толькі канкрэтна для Гётэ і не можа быць прыменены для іншых Іаганаў.--Artsiom91 (размовы) 01:19, 7 снежня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Прапанова не падтрымана, пакуль пакідаем пад існуючай назвай. На месцы Ашменскі павет створана перасылка.--Artsiom91 (размовы) 01:28, 7 снежня 2018 (MSK)[адказаць]

Катэгорыя:Сельсаветы паводле гадоў утварэння → Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі паводле гадоў утварэння

Вынік

Супраць нікога. Катэгорыі (утварэння і скасавання) перанесены, дададзены катэгорыі кшталту Катэгорыя:1940 год у Беларусі, унесены адпаведныя змены ў Вікіпедыя:Адміністрацыйны падзел Беларусі.--Artsiom91 (размовы) 22:46, 1 снежня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Аўтарытэтная крыніца ЭГБ дае як асноўны варыянт Юры. Гэта не псеўданім, але можна лічыць замацаванай формай ужывання імя, гэтак жа як і Пятрусь Броўка, Янка Сіпакоў, Юрась Свірка. Як і ва ўсіх гэтых выпадках, артыкул называем Юры Весялкоўскі без імя па бацьку, аднак у артыкуле адразу пасля імя перад прозвішчам ідзе яго поўны варыянт.--Artsiom91 (размовы) 20:32, 24 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Супраць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 03:07, 24 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Супраць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 20:26, 24 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Перанесена пад назву Экселенцыя, бо гэтае слова ўжываецца ў сучасным афіцыйным беларускім пратаколе. Слова Яснавяльможнасць больш гістарычнае і не так пасуе сучасным рэаліям, з яго зроблена перасылка. Прашу дапамогі ўдзельнікаў у афармленні тэкста артыкула, бо шмат незразумелах момантаў у напісанні, напрыклад "Ваша Высакаправасхадзіцельства".--Artsiom91 (размовы) 14:45, 11 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Артыкул перанесены згодна з наяўным яго зместам, хоць марфалогію англійскай мовы ў ім варта апісаць больш выразна. --JerzyKundrat (размовы) 14:50, 18 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Перайменавана згодна з адказам НАН. Жадаючыя могуць аформіць артыкул як лічаць лепшым (дадаць спасылкі на кожную назву, зноскі і іншае). Рэкамендуецца ўжываць таксама назвы "Менскі павет", "Менскі раён", "Менская вобласць" для перыяду 1919—1939 гадоў. Іншыя найменні ("Мінскі дзяржаўны тэатр" і падобныя) пакуль застаюцца пад пытаннем і мусяць разгляюацца асобна.--Artsiom91 (размовы) 12:59, 6 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

    Я не пасьпеў, але ўсё ж дадам тутака. У «Нацыянальным атласе Беларусі» (2002) на старонцы 279 зьмяшчаецца мапа з падзелам Беларусі на акругі. Тая самая, што і ў «Атласе гісторыі Беларусі» (дадатак да ЭГБ), але зь іншай заўвагай: «Назвы населеных пунктаў на тэрыторыі БССР дадзены згодна з формай іх напісання ў беларускамоўных крыніцах 1920-х гг.». --Ліцьвін (размовы) 12:38, 10 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

У сувязі з невызначанасцю супольнасці рэкамендуецца на цяперашні момант карыстацца назвамі, якія прапануюцца БелЭн. Канкрэтна тут гэта Джава, што адпавядае іншым гарадам (Цхінвалі, Кваісі). Для іншых населеных пунктаў таксама рэкамендуецца даваць артыкулам грузінскія назвы з пазначэннам асецінскай у самім артыкуле. Старонка перанесена пад назву Джава.--Artsiom91 (размовы) 14:29, 11 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

У сувязі з невызначанасцю супольнасці рэкамендуецца на цяперашні момант карыстацца назвамі, якія прапануюцца БелЭн. Канкрэтна тут гэта Галі, што адпавядае як іншым гарадам (Сухумі, Ткварчэлі), так і рускай вікіпедыі. Для іншых населеных пунктаў таксама рэкамендуецца даваць артыкулам грузінскія назвы з пазначэннам абхазскай у самім артыкуле. Старонка перанесена пад назву Галі (Абхазія).--Artsiom91 (размовы) 14:27, 11 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Падчас абмеркавання высветлілася, што абодва варыянты (Гедзімін і Гедымін) шырока ўжываюцца і сустракаюцца ў навуковай літаратуры і школьных падручніках. Абмеркаванне вакол лідскага помніка тут толькі адзін з момантаў, на помніку вырашылі напісаць "Гедымін", але нідзе няма заключэння што гэта "больш правільна" і варыянт Гедзімін ужываць не варта. Таму неабходнасці ў пераносе няма, і ў сувязі з шырокім ужываннем у артыкулах, шаблонах і катэгорыях перанос не будзе здзейснены (па меншай меры пакуль падручнікі і энцыклапедыі не будуць аддаваць яўную перавагу "Гедыміну"). У артыкул Гедзімін рэкамендуецца дадаць пункт "Напісанне імя", дзе распісаць ужыванне напісання Гедзімін/Гедымін, у тым ліку на помніку ў Лідзе.--Artsiom91 (размовы) 14:39, 11 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

    архіў Запытаў На Перайменаванне/2018  Каментарый: 5 галасоў архіў Запытаў На Перайменаванне/2018  За, 2 архіў Запытаў На Перайменаванне/2018  Супраць: у выніку не перайменавалі: цікавая сістэма. --З павагай, Севастополец (размовы) 14:59, 11 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
      Я не ведаю дзе трэба прапісаць каб кожны гэта нарэшце зразумеў, што гэта старонка не галасавання а абмеркавання і колькасць галасоў сама па сабе не мае значэння. Калі кажуць "перайменаваць згодна са школьнымі падручнікамі", а я адкрываю першы падручнік і там "Гедзімін", то гэты голас трэба ўлічваць? Вось і ўсё.--Artsiom91 (размовы) 15:03, 11 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]
        "каб кожны гэта нарэшце зразумеў" - дзякую, але кожны як-небудзь без Вашых парад, Artsiom91, вырашыць, што яму зразумець. Перш чым "прапісаць" правіла, што меркаванні ўдзельнікаў пададзеныя ў выглядзе галасоў і тлумачэнняў, не супадаючых з Вашым, нікому не цікавы, гэта трэба як мінімум асобна з ГАЛАСАВАННЕМ абмеркаваць. Вашыя дзеянні ў дадзенай і падобных сітуацыях асабіста мною ўспрымаюцца як непавага да меркаванняў іншых удзельнікаў. Што непасрэдна да гэтага абмеркавання, то меркаванне за перанос у асноўным тлумачыталася школьнымі падручнікамі, пазіцыяй акадэміі навук і адсутнасцю аўтарытэтнага абгрунтавання выкарыстання варыянта "Гедзімін". Падчас абмеркавання высветлілася, што ў новых падручніках ужо ўжываецца "Гедзімін". Адпаведна гэты аргумент ужо насамрэч можна не ўлічваць. Вось толькі нават у такім выпадку застаецца 3 галасы за перанос і 2 супраць (Выключаючы JerzyKundrat, бо 2 супрацьлеглыя галасы і Віт, бо аргументавана толькі школьнай праграмай). Я бы хацела, каб дадзены вынік быў закрэслены і іншым удзельнікам быў падведзены новы вынік.--Hanylka (размовы) 01:28, 12 лістапада 2018 (MSK)[адказаць]

Файл:Постэр кубку свету па снукеры 2011.jpg → Файл:Постар кубка свету па снукеры 2011.jpg

Вынік

Перанесена ў Файл:Постар Кубка свету па снукеры 2011.jpg. Спадар архіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Севастополец, у наступны раз не рабіце шмат намінацый, а толькі адну, дзе будуць пералічаны файлы ў адным спісе, бо сэнсу абмяркоўваць асобна няма і дубляваць намінацыі і вынік па шмат разоў таксама.--Artsiom91 (размовы) 22:59, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Файл:Постэр кубку свету па снукеры 2015.png → Файл:Постар кубка свету па снукеры 2015.png

Вынік

Перанесена ў Файл:Постар Кубка свету па снукеры 2015.png.--Artsiom91 (размовы) 22:59, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Файл:Постэр кубку свету па снукеры 2017.png → Файл:Постар кубка свету па снукеры 2017.png

Вынік

Перанесена ў Файл:Постар Кубка свету па снукеры 2017.png.--Artsiom91 (размовы) 22:59, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Файл:Лагатып чэмпіянату свету па хакею 2010.gif → Файл:Лагатып чэмпіянату свету па хакеі 2010.gif

Вынік

Перанесена.--Artsiom91 (размовы) 22:59, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Файл:Лагатып адкрытага чэмпіяната Кітая па снукеру 2014.png → Файл:Лагатып адкрытага чэмпіянату Кітая па снукеры 2014.png

Вынік

Перанесена.--Artsiom91 (размовы) 22:59, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Файл:Лагатып адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па снукеру 2011.png → Файл:Лагатып адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па снукеры 2011.png

Вынік

Перанесена.--Artsiom91 (размовы) 22:59, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Файл:Лагатып адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па снукеру 2014.png → Файл:Лагатып адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па снукеры 2014.png

Вынік

Перанесена.--Artsiom91 (размовы) 22:59, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Файл:Гомельавіа.png → Файл:Гомельавія.png

Вынік

Перанесена.--Artsiom91 (размовы) 22:59, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Файл:Гэрб Гомбасецкай пячоры.png → Файл:Герб Гомбасецкай пячоры.png

Вынік

Перанесена.--Artsiom91 (размовы) 22:59, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Файл:Дастыш фантастыш, постэр.jpg → Файл:Дастыш фантастыш, постар.jpg

Вынік

Перанесена ў Файл:Дастыш фантастыш (постар).jpg.--Artsiom91 (размовы) 22:59, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Файл:Вокладка праграмы чэмпіянату свету па снукеру 2015.jpg → Файл:Вокладка праграмы чэмпіянату свету па снукеры 2015.jpg

Вынік

Перанесена.--Artsiom91 (размовы) 22:59, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Файл:Вокладка праграмы чэмпіянату свету па снукеру 2014.jpg → Файл:Вокладка праграмы чэмпіянату свету па снукеры 2014.jpg

Вынік

Перанесена.--Artsiom91 (размовы) 22:59, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Файл:Вокладка праграмы чэмпіянату свету па снукеру 2013.png → Файл:Вокладка праграмы чэмпіянату свету па снукеры 2013.png

Вынік

Перанесена.--Artsiom91 (размовы) 22:59, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Файл:Вокладка праграмы чэмпіянату свету па снукеру 2012.png → Файл:Вокладка праграмы чэмпіянату свету па снукеры 2012.png

Вынік

Перанесена.--Artsiom91 (размовы) 22:59, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Файл:Беларуская федэрацыя кіберспорта.png → Файл:Беларуская федэрацыя кіберспорту.png

Вынік

Перанесена.--Artsiom91 (размовы) 22:59, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Катэгорыя:Воінскія рытуалы → Катэгорыя:Вайсковыя рытуалы

Вынік

Прапанова не падтрымана.--Artsiom91 (размовы) 22:59, 21 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Супраць варыянту Зборная Беларусі па футболе U-21 нікога, старонка перанесена пад гэту назву. У будучыні рэкамендуецца называць артыкулы пра зборныя аналагічным чынам.--Artsiom91 (размовы) 22:36, 16 кастрычніка 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Перанесена пад назву Цяруха (рака), бо назва Цяруха ўжываецца таксама і для вёскі.--Artsiom91 (размовы) 01:30, 19 верасня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Супраць нікога, перанесена. Сэнсу ствараць два артыкулы ў дадзенам выпадку няма.--Artsiom91 (размовы) 01:16, 19 верасня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Для прытока Басі ў крыніцах сустракаецца назва "Паўна", гэтае слова можа мець таксама іншыя значэнні. Таму пакінуты варыянт з удакладненнем.--Artsiom91 (размовы) 01:25, 19 верасня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

БелЭн мае большы аўтарытэт за нейкі даведнік, тым больш у апошнім слова "агадзір" пададзена як неўласна. Артыкул пакінуты пад старой назвай.--Artsiom91 (размовы) 01:20, 19 верасня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Пакінута афіцыйная назва Вусава, дададзена назва Усава з крыніцамі, створаны перасылкі і неадназначнасці.--Artsiom91 (размовы) 01:17, 19 верасня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Перайменована згодна з дзеючай афіцыйнай назвай і адсутнасцю галасоў супраць. Віт; размовы 11:02, 18 верасня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Перайменована удзельнікам Prydespar. Віт; размовы 16:57, 29 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Згаданыя вышэй старонкі перанесены пад агульнапрынятыя назвы. --JerzyKundrat (размовы) 17:02, 12 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

У БелЭн горад не згадваецца. Супраць пераносу нікога, старонка перанесена.--Artsiom91 (размовы) 11:56, 7 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Вызначыць адназначна асноўнае значэнне цяжка, таму артыкулы вынесены пад назвы Плаціна (архітэктура) і Плаціна (хімічны элемент). На месцы Плаціна варта стварыць старонку неадназначнасцей. Усе спасылкі на старонку Плаціна выпраўлены ботам на правільнае ўдакладненне.--Artsiom91 (размовы) 14:46, 7 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Прозвішча Уільямс/Вільямс

Вынік

Старонка Робін Вільямс перанесена ў Робін Уільямс. Надалей англамоўнае прозвіша передаем як "Уільямс".--Artsiom91 (размовы) 11:49, 7 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

У беларускамоўных крыніцах няма адназначнай трактоўкі гэтай падзеі як акупацыі. Назва "Далучэнне Прыбалтыкі да СССР" цалкам нейтральная, бо адлюстроўвае тое, што фактычна адбылося, без станоўчых ці адмоўных характарыстык (але і акупацыю не выключае). Прапанаваная назва такіх якасцей не мае. Прыведзеныя у абмеркаванні прыклады ўсяго паказваюць, што дзеянні часам называюцца акупацыяй — у артыкуле ў вікіпедыі таксама згадваецца, што пэўнымі коламі гэтая падзея лічыцца акупацыяй. І трактоўкі падзеі ад розных бакоў лепей даваць у артыкуле, а не выносіць у назву, робячы яе ненейтральнай. Артыкул захаваны пад старой назвай, пастаўлена абарона ад пераносу.--Artsiom91 (размовы) 11:26, 7 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Назва "Квінсленд" згодна з БелЭн, адкуль "Квінслэнд" незразумела, супраць нікога. Перанесены артыкул і катэгорыі.--Artsiom91 (размовы) 11:45, 7 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Ёсць крыніца на назву "ПЭН-клуб", супраць пераносу нікога няма. Перанесена пад варыянт "ПЭН".--Artsiom91 (размовы) 15:50, 7 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Катэгорыя:Геаграфія Філіпінаў → Катэгорыя:Геаграфія Філіпін

Вынік

Падчас абмеркавання высветлілася, што аўтарытэтныя крыніцы (як БелЭн, так і сучаснія навінныя рэсурсы) ужываюць абодва варыянты, яўнага правіла, якое б вызначыла адзін варыянт як правільны, а другі няправільны, няма. Таму супольнасць Вікіпедыі можа сама вырашыць, якім варыянтам карыстацца. Зыходзячы з прадстаўленых у абмеркаванні аргументаў і меркаванняў, а таксама практыцы ўжывання падобных назваў у Вікіпедыі, пакідаем варыянт "Філіпінаў" (як і "Баранавічаў", "Чашнікаў"), іншыя артыкулы і катэгорыі мусяць быць перанесены пад такі варыянт напісання.--Artsiom91 (размовы) 23:00, 26 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Прапанова не падтрымана з-за перавагі напісання "Стэфан" у навуковай літаратуры. У артыкуле пастаўлены націск на першы склад.--Artsiom91 (размовы) 23:21, 26 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Супраць нікога, перанесена.--Artsiom91 (размовы) 12:32, 23 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Супраць нікога. Старонка перанесена ў адпаведнасці з праванаваным спадаром Максімам прынцыпам пастаноўкі націску на апошняе "о".--Artsiom91 (размовы) 12:18, 23 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Супраць нікога. Старонка перайменавана.--Artsiom91 (размовы) 12:25, 23 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Помнік Ізяславу → Помнік Ізяславу (Заслаўе, Цэнтральная плошча)

Вынік

Неабходнасці ў перайменаванні няма, бо сапраўды толькі помнік на Цэнтральнай плошчы можна назваць помнікам Ізяславу, на Вялікай вуліцы хутчэй кампазіцыя на тэму. Таму артыкул застаецца пад ранейшай назвай.--Artsiom91 (размовы) 12:38, 23 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Перанесена пад назву Джордж Кембрыджскі, з астатніх варыянтаў зроблены перасылкі.--Artsiom91 (размовы) 13:24, 23 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Супраць нікога. Старонкі перайменаваны, наладжаны катэгорыі і шаблоны. У будучыні асноўнымі робім назвы "Палітыка (краіны)" для новых артыкулаў.--Artsiom91 (размовы) 12:07, 23 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Для геаграфічных аб’ектаў Украіны, калі ёсць крыніцы, якія карыстаюцца традыцыйным напісаннем, то будзем прымяняць яго. Перанос зроблены. --JerzyKundrat (размовы) 20:32, 14 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

      З чаго Вы ўзялі, што «будзем»? І чаму мы мусім глядзець на старыя крыніцы, калі ёсць новы ТКП? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:36, 14 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
        Таму што ў старых крыніцах фіксуюцца традыцыйныя, гістарычныя (ці як там у ТКП?) назвы. Будзем, таму што гэта кансалідаванае меркаванне супольнасці, якое абапіраецца на аўтарытэтныя крыніцы. --JerzyKundrat (размовы) 20:40, 14 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
          У старых крыніцах фіксуюцца пераклады з рускіх назваў. Нацыянальны атлас Беларусі 2002 года, ідзіце ў кнігарні, як я і казаў, і глядзіце беларускамоўныя карты Белкартаграфіі (яны там ёсць, бачыў), якія былі выдадзены ўжо пасля з’яўлення ТКП ў 2009 годзе — вось гэта сапраўдная крыніца. І няма ніякага кансалідаванага меркавання супольнасці — без дастатковых доказаў яна прагаласавала за змяненне назвы ўсяго аднаго артыкула. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:44, 14 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
    Ёсць такі "Вялікі гістарычны атлас Беларусі", у якога прыкладам другі том 2013 год выдання, думаю можна лічыць сучаснай крыніцай. І там "Асцёр" і "Нежын". А вось ніводнай крыніцы, дзе б фігуравалі ТКПшныя "Ніжын" і "Астэр", асабіста мне невядома. Тым не менш, усё ж гэта абмеркаванне пераносу толькі аднаго артыкула, агульны кансэнсус трэба прымаць асобна, бо напрыклад як вызначаць "традыцыйнасць" і якія крыніцы лічыць аўтарытэтнымі ў гэтым пытанні — незразумела.--Artsiom91 (размовы) 21:03, 14 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Для геаграфічных аб'ектаў Украіны, калі ёсць крыніцы, якія карыстаюцца традыцыйным напісаннем, то будзем прымяняць яго. Перанос зроблены. --JerzyKundrat (размовы) 20:31, 14 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Прапанова не знайшла падтрымкі, пачакаем яшчэ аўтарытэтных крыніц. --JerzyKundrat (размовы) 20:13, 14 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

"Ліна Кастэнка" тут не псеўданім, таму згодна з агульнай практыкай і правіламі перанесена пад варыянт з імем па бацьку.--Artsiom91 (размовы) 23:57, 5 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Супраць варыянту БелЭн нікога няма, правілам 2008 года ён не супярэчыць, таму робім яго асноўным і пераносім пад назву Нікала Буало-Дэпрэо. З іншых варыянтаў робяцца перасылкі.--Artsiom91 (размовы) 21:36, 30 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Пад словам "Пхёнчхан" звычанйаму чытачу вядома ў першую чаргу месца правядзення Алімпійскіх гульняў. А яны праводзіліся ў павеце, а не ў горадзе, таму менавіта павет будзе зараз першачарговым значэннем. Таму старонка Пхёнчхан павінна адразу даваць павет, а не горад ці неадназначнасць. Па гэтай прычыне пакідаем артыкулы пад існуючымі назвамі.--Artsiom91 (размовы) 21:32, 30 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Корнуал → Геаграфія Корнуала

Вынік

Змест аб’яднаны ў артыкуле Корнуал, старонка Корнуал (графства) зроблена перасылкай на яго.--Artsiom91 (размовы) 13:41, 20 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Супраць нікога, старонка перанесена.--Artsiom91 (размовы) 23:11, 15 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

"Мао" было правільным варыянтам да прыняцця правілаў 2008 года. Згодна з новымі правіламі варта пісаць "Маа" (прыклад "Маа Цзэдун" ёсць нават у некаторых каментарыях да правілаў). Прыведзеныя крыніцы, магчыма, не абнавілі напісанне. Таму пакідаем пад назвай "Маа".--Artsiom91 (размовы) 23:04, 21 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Паветы Эстоніі

Вынік

Супраць нікога, паветы перанесена пад новыя назвы з "-маа", для "Хійу(маа)" зроблены пераносы на "Хіюмаа" з захаваннем перасылак.--Artsiom91 (размовы) 22:54, 21 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

архіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Artificial123 у лютым 2018 года вярнуў на старонцы ў праекце Wikidata назву на "Вікідадзеныя". Як разумею, гэта ізноў было зроблена без абмеркавання. Сітуацыя вярнулася да папярэдняга стану, таму намінацыю на перайменаванне тут закрываю з-за адсутнасці падстаў. У далейшым прашу прапановы па назвах праектаў абмяркоўваць у саміх праектах, а ў вікіпедыі пры выстаўленні на перайменаванне даваць спасылку на ўжыванне прапанаванай назвы і абмеркаванне ў праекце па яе прыняцці.--Artsiom91 (размовы) 22:45, 12 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Артыкулы пакінуты пад назвамі, якія пацвярджаюцца maps.by — асноўнай крыніцай па назвах геаграфічных аб’ектаў (населеных пунктаў і чыгуначных прыпынкаў). З назваў, якія сустракаюцца ў крыніцах, зроблены перасылкі.--Artsiom91 (размовы) 00:21, 22 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Правілы 2008 года дапускаюць напісанне "польскамоўны", нягледзячы на націск ў першым складзе другой часткі. Пры гэтым "польскамоўны" ўжываецца ўсюды, на "пальскамоўны" ў пошуку ў гугле 2 вынікі. Таму пакідаем пад цяперашняй назвай.--Artsiom91 (размовы) 00:10, 14 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Савет Міністраў Імя Прозвішча → Савет Міністраў [...]

Вынік

У дадзенага абмеркавання няма ініцыятара, які ўнёс бы канкрэтную прапанову і быў бы гатовы яе адстойваць. Таму сэнсу ў дыскусіі няма. Артыкулы застаюцца пад цяперашнімі назвамі; калі нехта захоча аргументавана перайменаваць, то зможа паўторна выставіць да пераносу самастойна, выклаўшы свае канкрэтныя прапановы па новай назве.--Artsiom91 (размовы) 00:14, 14 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Фактычна дагэтуль выступаю супраць, але аргументацыя спадара Dzimitrio цалкам пераканаўчая, рэальных прычын супраць перайменавання (улічваюсы ранейшую беспадстаўную вялмкую літару) няма. Артыкул перанесены. Наконт стварэння артыкулаў пра іншыя амфітэатры — нагадаю, што для існавання артыкула варта мець энцыклапедычную значнасць, якая ў большасці выпадкаў для шэраговых амфітэатраў не прасочваецца.--Artsiom91 (размовы) 23:48, 11 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Вынік

Перанесена згодна з абмеркаваннем.--Dzianis Niadbajla (размовы) 22:50, 7 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Катэгорыя:Сярэднявечча → Катэгорыя:Сярэдневякоўе

Вынік

Варыянт "Сярэдневякоўе" з’яўляецца нарматыўным, таму абіраем яго ў якасці асноўнага для ўжывання ў назвах артыкулаў і катэгорый (разам з "Сярэдневяковы"). "Сярэднявечча" і "Сярэднія вякі" можна свабодна ўжываць у тэксце як раўнапраўныя варыянты. Усе старонкі што знайшоў (існуючыя і неіснуючыя катэгорыі) — перанёс, найдзеныя пасля будуць перанесены без абмеркавання.--Artsiom91 (размовы) 01:46, 13 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

    Сп. Artsiom91, гэта якая-такая нарматыўнасць, і дзе яна адлюстравана? Супольнасць выказалася за варыянт «сярэднявечча», вы бераце, і кажучы пра нейкую сваю нарматыўнасць робіце вынік і пераносіце ўсё.--Dzianis Niadbajla (размовы) 10:19, 13 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Tags:

архіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Ёган Вольфганг фон Гётэ → Іаган Вольфганг фон Гётэархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Ашмянскі павет (Вялікае Княства Літоўскае) → Ашменскі паветархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Катэгорыя:Сельсаветы паводле гадоў утварэння → Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі паводле гадоў утварэнняархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Юры Весялкоўскі → Юрый Мікалаевіч Весялкоўскіархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Мінскі павет (Расійская імперыя) → Мінскі паветархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Цільма → Цыльмаархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Правасхадзіцельства → ЯснавяльможнасцьЭкселенцыяархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Сінтаксіс англійскай мовы → Граматыка англійскай мовыархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Мінская акруга → Менская акругаархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Дзаў → Джаваархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Гал (горад) → Галіархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Гедзімін → Гедымінархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Файл:Постэр кубку свету па снукеры 2011.jpg → Файл:Постар кубка свету па снукеры 2011.jpgархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Файл:Постэр кубку свету па снукеры 2015.png → Файл:Постар кубка свету па снукеры 2015.pngархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Файл:Постэр кубку свету па снукеры 2017.png → Файл:Постар кубка свету па снукеры 2017.pngархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Файл:Лагатып чэмпіянату свету па хакею 2010.gif → Файл:Лагатып чэмпіянату свету па хакеі 2010.gifархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Файл:Лагатып адкрытага чэмпіяната Кітая па снукеру 2014.png → Файл:Лагатып адкрытага чэмпіянату Кітая па снукеры 2014.pngархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Файл:Лагатып адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па снукеру 2011.png → Файл:Лагатып адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па снукеры 2011.pngархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Файл:Лагатып адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па снукеру 2014.png → Файл:Лагатып адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па снукеры 2014.pngархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Файл:Гомельавіа.png → Файл:Гомельавія.pngархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Файл:Гэрб Гомбасецкай пячоры.png → Файл:Герб Гомбасецкай пячоры.pngархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Файл:Дастыш фантастыш, постэр.jpg → Файл:Дастыш фантастыш, постар.jpgархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Файл:Вокладка праграмы чэмпіянату свету па снукеру 2015.jpg → Файл:Вокладка праграмы чэмпіянату свету па снукеры 2015.jpgархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Файл:Вокладка праграмы чэмпіянату свету па снукеру 2014.jpg → Файл:Вокладка праграмы чэмпіянату свету па снукеры 2014.jpgархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Файл:Вокладка праграмы чэмпіянату свету па снукеру 2013.png → Файл:Вокладка праграмы чэмпіянату свету па снукеры 2013.pngархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Файл:Вокладка праграмы чэмпіянату свету па снукеру 2012.png → Файл:Вокладка праграмы чэмпіянату свету па снукеры 2012.pngархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Файл:Беларуская федэрацыя кіберспорта.png → Файл:Беларуская федэрацыя кіберспорту.pngархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Катэгорыя:Воінскія рытуалы → Катэгорыя:Вайсковыя рытуалыархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Моладзевая зборная Беларусі па футболе → Маладзёжная зборная Беларусі па футболеархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Церуха (рака) → Цярухаархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Kimi Ga Yo → Гімн Японііархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Паўна (прыток Дняпра)→Паўнаархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Агадыр→Агадзірархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Вусава → Усаваархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Советская Белоруссия → СБ. Беларусь сегодняархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Паўна (рака)→Поўнаархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Нарвежская лясная котка → Нарвежскі лясны котархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Чардынь → Чэрдыньархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Плаціна і Плаціна (архітэктура)архіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Прозвішча УільямсВільямсархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Далучэнне Прыбалтыкі да СССР → Савецкая акупацыя балтыйскіх краінархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Квінслэнд → Квінслендархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Катэгорыя:ПЕН-клуб, Катэгорыя:Беларускі ПЭН-цэнтрархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Катэгорыя:Геаграфія Філіпінаў → Катэгорыя:Геаграфія Філіпінархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Стэфан Баторый → Стафан Баторыйархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Сацыяльныя ўстаноўкі → Устаноўка (псіхалогія)архіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Бісэнта → Бісэнтоархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Windows → Microsoft Windowsархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Помнік Ізяславу → Помнік Ізяславу (Заслаўе, Цэнтральная плошча)архіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Джордж (прынц Кембрыджскі) → Прынц Джордж Кембрыджскіархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Палітычная структура Харватыі → Палітыка Харватыіархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Ніжын → Нежынархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Астэр → Асцёр (горад)архіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Свазіленд → Эсвацініархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Ліна Кастэнка → Ліна Васілеўна Кастэнкаархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Нікола Буало-Дэпрэё → Нікаля Буало-Дэпрэёархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Пхёнчхан → Пхёнчхан (павет)архіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Корнуал → Геаграфія Корнуалаархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Чырвоны Бор (жылы раён, Мінск) → Красны Бор (жылы раён, Мінск)архіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Маа Цзэдун → Мао Цзэдунархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Паветы Эстонііархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Вікідадзеныя → Вікізвесткіархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Мінск-Сартыравальны → Мінск-Сартавальны, Жлобін-Сартыравальны → Жлобін-Сартавальныархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі і Катэгорыя:Польскамоўныя паэтыархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Савет Міністраў Імя Прозвішча → Савет Міністраў [...]архіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Вынікархіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Чырвоная плошча → Красная плошча (Масква)архіў Запытаў На Перайменаванне/2018 Катэгорыя:Сярэднявечча → Катэгорыя:Сярэдневякоўеархіў Запытаў На Перайменаванне/2018

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

АлігатарыБелсатУладзімір Уладзіміравіч Пуцін1535Давальны склонГомасексуальнасцьЛубінЗборная Францыі па хакеі з шайбайГісторыя АлбанііНародны пісьменнік БеларусіНазоўны склонМалюнакПесня пра зубраДзверыПалавыя губыУладзімір Мікалаевіч ШыцікГрамадзянская супольнасць1995Вавёрка звычайнаяТаварыства філарэтаўЗмітрок Змітравіч МарозаўМінетБрэсцкая вобласцьВадзянікВіктар Анатолевіч ШніпХранатопЮрый Анатольевіч РыдкінУладзімір Аляксеевіч АрлоўЗямля пад белымі крыламіУладзімір Мікалаевіч СітухаДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваТурызм у ФранцыіШэльфавы ледавік ФільхнераЗайменнікГрэка-персідскія войныЛірыкаМікола ЛупсякоўТакусіма (горад)Міхась ЗарэцкіСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаЭякуляцыяПолк КаліноўскагаЮрый Георгіевіч ШанькоHTTPPress Club BelarusПіт ПаўлаўДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьЕфрасіння ПолацкаяБеларускі фонд культурыБеларускі нацыянальны касцюм1522Мікалас АлекнаМікола МаляўкаМастурбацыяПарнафільмБарыс РагуляПрастрэл шыракалістыРэпартажАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаКарлес ПучдэмонМастацкі стыльЗлучнікЛесБеларуская дзіцячая літаратураПатрыятызмСпіс газет БеларусіТрыалізмПолосатая газетаАдам Ягоравіч БагдановічВялікдзеньРуныШчэлепыКацярына IIСтары СветСакавікАлег ГрушэцкіМова🡆 More