Віктар Марціновіч

Віктар Валер'евіч Марціновіч (нар.

9 верасня 1977, Ашмяны) — беларускі журналіст, мастацтвазнавец, пісьменнік.

Віктар Марціновіч
Віктар Марціновіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 верасня 1977(1977-09-09) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, тэарэтык мастацтва
Гады творчасці з 2009
Жанр антыўтапічны раман[d] і сацыяльная фантастыка[d]
Мова твораў беларуская
Прэміі
martinovich.by

Біяграфічныя звесткі

Скончыў факультэт журналістыкі і аспірантуру БДУ. У 2002—2015 гадах намеснік рэдактара «БелГазеты». Выкладчык ЕГУ. Абараніў (27.6.2008) доктарскую дысертацыю ў Віленскай акадэміі мастацтваў на тэму: «Віцебскі авангард (1918—1922): сацыякультурны кантэкст і мастацкая крытыка».

Творчасць

Выдаў раман «Параноя» на рускай мове (2009), які негалосна быў забаронены да продажу ў Мінску і інтэрнэт-кнігарні oz.by. Раман пра каханне, напісаны ў жанры reality-антыўтопіі, быў пасля перакладзены на англійскую, фінскую, нямецкую мовы і выдадзены ў ЗША, Фінляндыі і Германіі.

У чэрвені 2011 года прэзентаваў свой першы беларускамоўны раман «Сцюдзёны вырай». Гэты «раман з патройным самагубствам аўтара», прысвечаны беларускай літаратуры. Паводле аўтара, твор мусіў распаўсюджвацца выключна ў электронным выглядзе і не выходзіў у друкаваным варыянце. Гэта першы раман у гісторыі беларускай літаратуры, апублікаваны адразу ў выглядзе прэс-рэлізу.

Трэці раман В. Марціновіча, гангстарская трагікамедыя «Сфагнум» (2013). У рамане трое маладых злачынцаў забіваюць падзельніка і губляюць чужыя грошы, якія цяпер давядзецца вяртаць любой цаной. Яны вырашаюць залегчы на дно ў маленькай вёсцы, ратуючыся і ад крэдытораў, і ад крымінальнага вышуку. Усё пайшло б паводле задумы, калі б не знешне паўмёртвая беларуская веска з яе неўміручай паганскай містыкай, якая падказвае нечаканае развязанне праблемы. Раман увайшоў у доўгі спіс расійскай прэміі «Нацыянальны бестселер». «Сфагнум» быў выпушчаны на рускай мове ў выглядзе інтэрнэт-рэлізу, а ў перакладзе на беларускую мову — у друкаванай версіі.

«Мова» (2014) — новы жанравы эксперымент Віктара Марціновіча, сацыяльная фантастыка з «мовай» у якасці галоўнага героя. Дзеянне адбываецца ў фантастычнай будучыні — Кітай і Расія аддзяліліся мурам ад Еўропы, якая страціла сваю веліч, і ўтварылі квітнеючую саюзную дзяржаву. Цэнтр Мінска ператварыўся ў густанаселены кітайскі квартал. Галоўны герой кнігі разам з мінскім падполлем (кітайскай мафіяй) змагаюцца з сістэмай, у якой дабро і зло, асветнікі і злачынцы, вернасць і здрада памяняліся месцамі.

Віктар Марціновіч адзначае:

Віктар Марціновіч 

У гэтым тэксце мова выступае не толькі як сродак камунікацыі, але і ў новай, дагэтуль нікім не скарыстанай функцыі. Мова з'яўляецца таямніцай і прычынай вайны вулічных бандаў.

Віктар Марціновіч 

Пяты раман Віктара Марціновіча «Возера радасці» выйшаў у перакладзе на беларускую мову ў выдавецтве «Кнігазбор» улетку 2016 года. У аснове аповеду ляжыць жыццё дзевяцігадовай Ясі ў ціхай вёсцы, дзе час нібыта спыніўся. Дзяўчынка цяжка перажывае смерць маці, нягледзячы на гэта, бацька адвозіць яе ў інтэрнат. Аднойчы Яся вырашае збегчы і вярнуцца дадому. Пераклад кнігі на беларускую мову падрыхтаваў Віталь Рыжкоў. Яму таксама належыць дызайн вокладкі выдання.

«Ноч» (2018) — гэта і антыўтопія, і раман-травелог, і раман-гульня. Свет занурыўся ў бясконцую халодную ноч. У вольным горадзе Грушаўка вада па раскладзе, адзіная газета «Газета» перапісваецца пад капірку і не працуе компас. Галоўны герой Кніжнік — уладальнік адзінай у горадзе бібліятэкі і апошняга сабакі. Узяўшы мапу новага свету і том Герадота, Кніжнік выпраўляецца на пошукі каханай жанчыны, якая ў момант блэкаўту апынулася ў Непале. Раман выйшаў па-руску і па-беларуску ў аўтарскім перакладзе.

Галоўны герой рамана «Рэвалюцыя» (2020) — выкладчык з Беларусі, які трапляе ў суплёт выпрабаванняў у сучаснай Маскве і вымушаны спасцігнуць, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды такая спакуслівая. Пераклад рамана на нямецкую мову выдадзены ў Германіі ў студзені 2021 года.

Прэміі і ўзнагароды

У 2012 годзе Віктар Марціновіч быў узнагароджаны Літаратурнай прэміяй «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў галіне прозы за раман «Сцюдзёны вырай».

У 2014 атрымаў прэмію (Encouragement Award) Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society).

Творы

  • Параноя, 2009
  • Табу, 2010
  • Сцюдзёны вырай, 2011
  • Сфагнум, 2013
  • Мова, 2014
  • Радзіма. Марк Шагал у Віцебску, 2015
  • Возера радасці, 2016
  • Ноч, 2018
  • Рэвалюцыя, 2020

Экранізацыі

Рэжысёр Аляксей Палуян у 2019 годзе стварыў па матывах аднайменнага рамана мастацкі фільм «Возера радасці».

Цытаты

Віктар Марціновіч  Мы ўсе — людзі без Радзімы. Бо Радзіма — гэта месца, дзе цябе ўсе, абсалютна ўсе, да апошняга сабакі, разумеюць. Віктар Марціновіч 

Зноскі

  • Паспяховая абарона доктарскай дысертацыі выкладчыкам ЕГУ Віктарам Марціновічам(недаступная спасылка) Сайт ЕГУ
  • Раман Марціновіча забаранілі прадаваць на кірмашы(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 1.12.2009
  • Кнігу Марціновіча «Параноя» ўжо забаранілі прадаваць і ў інтэрнэт-крамах(недаступная спасылка) // Еўрапейскае радыё для Беларусі, 3.12.2009, 13:45
  • Кнігу «Параною» Марціновіча знялі з продажу на oz.by(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 3.12.2009
  • Электронны "Сцюдзёны вырай" ад Віктара Марціновіча. Радыё Свабода. Праверана 19 чэрвеня 2011.
  • http://budzma.by/budzma/mova-byelaruskaya-minsk-kitayski-vyersiya-viktara-marcinovicha.html
  • nashaniva.by
  • Найлепшай дэбютнай кнігай – 2011 стала.... Радыё Свабода. Праверана 15 сакавіка 2012.
  • Віктар Марціновіч: Народ без Радзімы // Наша ніва
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Віктар Марціновіч, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Віктар Марціновіч Біяграфічныя звесткіВіктар Марціновіч ТворчасцьВіктар Марціновіч Прэміі і ўзнагародыВіктар Марціновіч ТворыВіктар Марціновіч ЭкранізацыіВіктар Марціновіч ЦытатыВіктар Марціновіч СпасылкіВіктар Марціновіч19779 верасняАшмяныЖурналістМастацтвазнавецПісьменнік

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Рада Беларускай Народнай РэспублікіВасіль ВіткаРадзівілыЮрась ШамецькаЛічэбнікПалескія рабінзоны (аповесць)БлогМінет28 красавікаСетчаЗлучаныя Штаты Амеры곥Калыханка (тэлеперадача)Цэнтральны сібірскі батанічны садКузьма ЧорныПерсідскі заліўСям’яПаводка на Урале (2024)Дзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыЮн Сок ЁльПлошча Парыжскай Камуны (Мінск)Еўдакія Якаўлеўна ЛосьВасіль ЦяпінскіПошукавая аптымізацыяПакланенне вешчуноў (Дрысвяты)Лютаўская рэвалюцыяБелы буселДзікае паляванне караля СтахаСмаленскГерб Беларускай Народнай РэспублікіНіна Іосіфаўна МацяшЯ з вогненнай вёскі…Чорная РусьНацыянальная акадэмія навук БеларусіНідэрландыУладзімір Максімавіч КарчэўскіGoogle searchДубовычыВіктар Міхайлавіч АнішчыкЛосьБеларускі фальклорАляксандр БаршчэўскіПрыназоўнікРэмГеоргій Барысавіч ТалстарожаўВера ВярбаКіберпартызаныДзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратурыАлесь РазанаўМы, беларусыСонечнае зацьменне2022Міхась ПазнякоўКалядыДудка беларускаяЗямля пад белымі крыламіБеларуская абрадавая паэзіяГалоўная старонкаСказЗмітрок Змітравіч МарозаўМядзведзіРэч ПаспалітаяБуры мядзведзьСонцаЙEbrechtella tricuspidataПатрыятызмГродна🡆 More