Вялікая Ложа Беларусі

Вялікая ложа Беларусі — гэта суверэннае аб’яднанне рэгулярных вольнамулярскіх ложаў, што працуюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Створаная пры падтрымцы і прызнанні Вялікіх ложаў Польшчы, Літвы і Украіны і рэгулярна асвечаная 25.05.2019 на Усходзе Мінска падчас супольнага рытуальнага сходу. Мае свае Канстытуцыю, Агульны статут. Арганізацыя афіцыйна зарэгістраваная.

Вялікая ложа Беларусі
Вялікая ложа Беларусі
Тып арганізацыі масонская ложа
Афіцыйныя мовы беларуская мова
Заснаванне
Дата заснавання 25 мая 2019

Перадгісторыя

Вялікая ложа Беларусі мае даўнюю багатую гісторыю і працягвае традыцыі Каралеўскага Мастацтва на беларускай зямлі пачынаючы з протамасонскіх аб’яднанняў позняга Сярэднявечча і эпохі Адраджэння, ложаў XVIII-XIX стагоддзяў, беларускіх вольных муляраў пачатку XX стагоддзя. З Другой сусветнай вайны і да распаду СССР масонства ў Беларусі было забароненае.

У 1998 годзе першыя грамадзяне Беларусі былі ініцыяваны ў ложах Вялікай Нацыянальнай ложы Польшчы (ВЛНП). На рытуальныя працы з Мінска выязджалі ў Варшаву і іншыя польскія гарады. Гэты рух набываў папулярнасць і 19.11.2005 г. на Усходзе Варшавы пад юрысдыкцыяй ВЛНП была створана ложа №8 «Іван Луцкевіч», якая аб’яднала беларускіх братоў і працавала на беларускай мове. У 2010 годзе з дазволу ВЛНП «Іван Луцкевіч» упершыню за доўгія дзесяцігоддзі правёў беларускія масонскія працы на тэрыторыі Беларусі, у Мінску. Колькасць братоў павялічвалася і 20 верасня 2014 года на Усходзе Вільні пад юрысдыкцыяй Вялікай ложы Літвы была створана беларускамоўная ложа №7 «Скарына», куды беларускія масоны прыязджалі з Мінска, але ўсё часцей з дазволу ВЛЛ праводзілі працы на тэрыторыі Беларусі. 21.05.2016 г. на Усходзе Кіева пад юрысдыкцыяй Вялікай ложы Украіны грамадзяне Беларусі стварылі ложу №15 «Браніслаў Тарашкевіч», якая таксама працавала на беларускай мове. З гэтых трох ложаў і была створана ВЛБ, якая ўвасобіла новую, беларускую масонскую юрысдыкцыю, што дазволіла ўсім беларускім братам законна і рэгулярна працаваць на Радзіме. На пачатак 2021 года Вялікую ложу Беларусі афіцыйна прызналі Вялікія ложы Польшчы, Літвы, Украіны, Эстоніі і Казахстана.

Спасылкі

Tags:

Масонства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэтЧэмпіянат свету па хакеі з шайбай 20231999 год у гісторыі камп’ютарных гульняўАкцёрМар’ян ДуксаЯкуб ЯсінскіБеларуская АЭСЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўЛеанід Міхайлавіч ГалубовічНавагрудакЯкуб КоласЛебядовыя (сямейства)Родны склонСімвалЭйфелева вежаНачніца сажалкаваяГлебаКаўкаЗакон (права)Максім БагдановічПалятуха звычайнаяГарады БеларусіУладзімір КараткевічЛітаратурныя жанрыУладзімір Іванавіч КарызнаКіберпартызаныГарлачык белыВіліяАтака на пасольства ЗША ў БагдадзеБеларускія народныя танцыКупаллеБеларуская дзяржаўная філармоніяКанскі кінафестываль 1994Усходне-еўрапейская хакейная лігаПадарожжа з ЖыгамонтамПётр Міронавіч МашэраўСяргей Іванавіч ГрахоўскіВівека СельдальБеларускі полк «Пагоня»Полацкае княстваБеларуская мінуўшчынаЧарлз ДзікенсHromadske.TVПрыродны газАбарона Брэсцкай крэпасці (1941)Магілёўская вобласцьЛеў Барысавіч ТалалайАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаЗубр у БеларусіВалерый Пятровіч СлавукSystem Shock 2Турызм у КНДРПрыназоўнікВялікдзеньХалоднае сэрцаБэзДывізіён III чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2016Канскі кінафестываль 1998Ніл ГілевічМікалай Фёдаравіч ЖлобаМіхась СтральцоўЯўхім Фёдаравіч КарскіПаца-ВацаМагілёўскі завод штучнага валакнаДзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі БеларусьАлесь ПетрашкевічХарыет БакерМаладосць (часопіс)БізнесБалгарыяКоммерсантъЗамкі Беларусі🡆 More