Вялес

Вялес, Велес, Волас (ст.-рус.

Велесъ, Волосъ) — у славянскай і, у прыватнасці, беларускай міфалогіі — бог палявання, жывёлагадоўлі і багацця. Хаця ён не ўспамінаецца ў апісанні Кіеўскага пантэону («Аповесць мінулых часоў»), шматлікія паданні сведчаць пра тое, што Вялес быў адной з ключавых постацей язычніцкага светаўляўлення. Уласна язычніцкіх міфаў пра яго не захавалася, але фалькларысты зафіксавалі шэраг пазнейшых паданняў, песень і казак пра персанажы з падобнымі рысамі. Меркавана яны ўтрымліваюць рэшткі міфаў пра Вялеса.

Вялес
Вялес
Міфалогія славянская міфалогія
Пол мужчынскі пол
У іншых культурах велняс і Flins[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя культу

Вялес 
Бог Вялес ва ўяўленні сучаснага беларускага 3D-мастака. На яго ключыцы — знак, які ў беларускім Пасожжы вышывалі на ручніках і называлі «Вядзмедзь». На думку Г. Р. Нячаевай, сімвал ускосна звязаны з Вялесам

Да ўзнікнення земляробства Вялес быў апекуном паляўнічых і, на думку Б. А. Рыбакова, яго маглі атаясняць з духам забітага звера. Пазней выступае богам жывёлагадоўлі («скотий бог»). У «Аповесці мінулых гадоў» гаворыцца, што князь і дружына кляліся Пяруном, а ўся Русь — Вялесам.

Заменнікі Вялеса ў хрысціянскую эпоху

Пасля прыходу хрысціянства культ Вялеса быў забаронены, а яго функцыі перайшлі да цэлага шэрагу святых і іншых персанажаў. Верагодна, ні адзін язычніцкі бог не меў столькі хрысціянскіх пераемнікаў.

  • Святы Улас (Аўлас) — апякун жывёлагадоўлі;
  • Святы Мікола — заступнік земляробства і хатняй жывёлы;
  • Сцяпан — пад гэтым імем у паданнях успамінаецца як хрысціянскі святы Сцяпан, так і волат, камень-кравец; ва ўсіх выпадках персанаж з такім імем мае нейкія рысы Вялеса;
  • Цмок — у некаторых паданнях гэты персанаж мае відавочныя рысы язычніцкага бога;
  • Чорт — у касмаганічных міфах выступае як памагаты — праціўнік Бога; гэтыя паданні могуць захоўваць рэшткі сюжэтаў пра ўдзел Вялеса ў стварэнні сусвету і яго процістаянне з Пяруном (Дундарам).

У беларускіх касмаганічных міфах

Захаваліся хрысціянізаваныя паданні пра сумеснае стварэнне сусвету Богам і Чортам. Яны то супрацоўнічаюць (Сатана дастае дзеля Бога жменю пяску з акіяну, каб пабудаваць зямлю), то варагуюць (чорт з зайздрасці калечыць зямлю, ад чаго на той узнікаюць ямы і горы). Карані гэтых паданняў глыбока язычніцкія, фактычна іх хрысціянізацыя была толькі вонкавай. У паданні «Паходжанне д’ябла і балот» чорт нараджаецца ўнутры вадзянога слупа (які, верагодна, сімвалізуе мацярынскае чэрава) і мае прыгожую знешнасць; паданне называе яго «волатам». Словы «Вялес» і «волат» маюць агульную этымалогію. Балцкія міфы, дзе чорта завуць Велняс, падмацоўваюць думку, што ў касмаганічных міфах гаворка ідзе пра стварэнне зямлі Вялесам і нябесным боствам — відаць, Перуном (Дундарам). Гэтыя міфы змяшчаюць ідэю стварэння сусвету двума супрацьлеглымі пачаткамі: калі ў хрысціянскі час яна зводзілася да апазіцыі дабра і зла (Бог і Чорт), то арыгінальны язычніцкі міф, хутчэй за ўсё, супрацьпастаўляў нябеснае боства (Пярун) і боства зямлі, вады — Вялеса.

У іншых паданнях

Па ўсёй Беларусі зафіксаваны шэраг сюжэтаў пра розных персанажаў з імем Сцяпан (адзін з заменнікаў Вялеса ў пазнейшых паданнях).

Паданне «Сіні калодзеж»

У паданні пра Сіні Калодзеж (запісана паблізу Прапойска) фігуруе валатоўна Кацярына, за якую спаборнічаюць два волаты — Сцяпан і Марка. Кацярына кахае Сцяпана, але ён, аднак, быў крыху слабейшы за свайго саперніка. Яны абяцае выйсці за таго, хто далей кіне валун. Марка перамагае і Кацярына, каб не жыць з некаханым, падае з камення, ператвараецца ў ваду і выходзіць з-пад зямлі за 5 вёрст ад Прапойска ў выглядзе крыніцы — гэтую крыніцу назвалі Сіні Калодзеж. Валатоўна Кацярына сустракаецца і ў іншых паданнях. Яна мае відавочныя рысы старажытнага архетыпнага жаночага боства зямлі, вады і жыцця, між тым як Сцяпан — празрыстая адсылка да вобраза Вялеса. Адсюль магчыма, што багіня, якой адпавядае пазнейшы персанаж Кацярыны, была яго жаночай парай, а ў самім паданні прасочваюцца рэшткі старажытнага міфа пра канфлікт Вялеса з іншым богам за прыхільнасць нейкага жаночага боства.

Паданні аб камнях-краўцах

Сюжэты пра камяні-краўцы таксама захавалі відавочныя сувязі са старадаўнімі міфамі пра спаборніцтва Вялеса з Перуном (гл. таксама Лукомскі цмок). Яны ж паказваюць на яго верагоднае месца жыхарства — унутры сусветнага каменя, або Залатой гары, на якой стаіць Сусветнае Дрэва.

Легенда «Сцяпан і Вяльяна»

У гэтым тэксце фігуруе герой з імем Сцяпан, які зноў жа з’яўляецца краўцом (праца, звязаная, дарэчы, з жывёлагадоўляй і земляробствам, — сферамі дзейнасці Вялеса, у процівагу кавальскай прафесіі нябеснага боства). Ён меў здольнасці, багацце і кахаў прыгожую дзяўчыну Вяльяну, яна адказвала яму ўзаемнасцю, але хавала пачуцці, і Сцяпан думаў, што дзяўчына не звяртае на яго ўвагі. Ён накіраваўся ў поле і заклікаў чорную сілу, абяцаў узамен за руку і сэрца Вяльяны аддаць сваю душу. Але хлопец ператварыўся ў камень, а Чорт быў забіты нябеснымі маланкамі. Вяльняна даведалася пра трагічны лёс Сцяпана, прыйшла да каменя, і ад яе слёз утварылася рака Вілія, а сама дзяўчына памерла. Камень, з якім звязана гэтае паданне, цяпер знаходзіцца ў Докшыцкім раёне, у язычніцкія часы выконваў культавыя функцыі.

Абагульненне

Ва ўсіх трох вышэй прыведзеных сюжэтах ёсць нязменныя кампаненты:

  1. Персанаж, звязаны з ніжэйшым светам, з камянямі, з хтанічнымі («сырымі») рамёствамі.
  2. Вялікая вада (рака, крыніца, залева), якая з’яўляецца пасля смерці персанажа — часцей за ўсё ад слёз ці з цела дзяўчыны — яго жаночай пары. У паданні пра лепельскага цмока дзяўчына не з’яўляецца непасрэднай прычынай залеваў, але гэтая сувязь магла існаваць у ранейшых варыянтах сюжэту.
  3. Нябесная маланка, якая нясе смерць хтанічнаму герою. У паданні пра Сіні Калодзеж маланкі няма, але волат Марка можа быць менавіта ўвасабленнем нябеснай стыхіі, супрацьлеглай хтанічнаму, «зямному» Сцяпану.

Верагодна, сам архаічны язычніцкі міф апавядаў пра канфлікт нябеснага Пяруна і падземнага Вялеса за прыхільнасць жаночага боства, якое ўвасабляла водную стыхію. Вялес гіне ў гэтым двубоі, выклікаючы роспач воднай багіні, якая выявілася ў прыродным катаклізме — магчыма, патопе ці залевах.

Імя Вялеса ў сучаснай беларускай тапаніміцы

Імя хтанічнага бога захавалася ў назвах некаторых азёр і вёсак, што можа сведчыць пра наяўнасць там у старажытныя часы культавых збудаванняў (капішчаў і інш.), прысвечаных Вялесу:

Зноскі

Tags:

Вялес Гісторыя культуВялес Заменнікі а ў хрысціянскую эпохуВялес У беларускіх касмаганічных міфахВялес У іншых паданняхВялес Імя а ў сучаснай беларускай тапаніміцыВялесАповесць мінулых часоўБеларуская міфалогіяВікіпедыя:Спасылкі на крыніцыСлавянская міфалогіяЯзычніцтва

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

1961 год у гісторыі музыкіКвэньяGoogle searchСловазлучэннеШтучны інтэлектСельская гаспадарка БеларусіАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаВейшнорыяБаранавіцкі раёнФілалагічны факультэт БДУPhysalacriaceaeДзень ПерамогіVPNМаксім ТанкЛучана ПавароціТэквандоЧырвоны аксамітПаэтМагілёўВостраў слёзЛітоўская моваТраецкае прадмесцеВіктар Анатолевіч ШніпВячаслаў Уладзіміравіч АдамчыкЭлектронны чытальнікІгар Хведаравіч СідарукНарысФранцішак БагушэвічУладзімір НякляеўНідэрландская моваФранцыск СкарынаЯўген Іосіфавіч КаваленкаАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаЖодзінаЛюдміла РублеўскаяАнтыінтэлектуалізмЭйфелева вежаФелікс МендэльсонАперацыя «Баграціён»ШвагерXboxПрылівы і адлівыПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2020)КупаллеСпіс газет БеларусіПятрусь БроўкаФерэнц ЛістВалянцін Акудовіч1944Пошукавая аптымізацыяАлаіза ПашкевічПолацкМастацкая літаратура (выдавецтва)ФутджобУкраінаФістынгУладзімір Аляксеевіч АрлоўКапіталізмЯндэксДзяржаваАртур Аляксандравіч КлінаўБу ВідэрбергМарына Вітальеўна ВасілеўскаяАральны сексСаюз беларускіх пісьменнікаўДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Сінільная кіслатаДзікае паляванне🡆 More