Вадзім Кабанчук

Вадзім Кабанчук (нар.

29 лістапада 1974, Бабруйск, Беларусь) — адзін з заснавальнікаў руху «Зубр» і спартова-патрыятычнай арганізацыі «Край», сябра «Маладога фронту», сябра БХД, палітвязень Беларусі. Намеснік камандзіра палка Каліноўскага.

Вадзім Кабанчук
Вадзім Кабанчук
Дата нараджэння 29 лістапада 1974(1974-11-29) (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Беларусь
Адукацыя Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія
Член у
Род дзейнасці палітык, актывіст
Маці Таісія Кабанчук
Узнагароды Нацыянальная прэмія у галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Вадзім Кабанчук нарадзіўся 29 лістапада 1974 г. у Бабруйску. Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію ў Мінску.

У 1990-я гады — актывіст «Маладога фронту», актыўна ўдзельнічаў у акцыях апазіцыі.

Актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

12 кастрычніка 1997 г., неўзабаве пасля акцыі «Марш пустых каструляў», В. Кабанчук быў арыштаваны за ўдзел у акцыях апазіцыі 10 сакавіка і 23 сакавіка 2007 г. з нагоды Дня Волі. Амаль шэсць месяцаў правёў у СІЗА-1 у Мінску. Яго спрабавалі катаваннаямі схіліць да супрацоўніцтва з КДБ.

В. Кабанчуку прад’явілі абвінавачванні па арт. 186.3 КК РБ — «арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», і арт. 187 ч. 2 КК РБ — «супраціў супрацоўніку міліцыі пры выкананні ім службовых абавязкаў, звязаны з гвалтам альбо пагрозай прымянення гвалту».Яго абвінавацілі ў нападзе на капітана міліцыі ў цывільным, які рабіў відэаздымкі падчас дэманстрацыі 23 сакавіка 1997 г.

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін 14 снежня 1997 г. напісаў і прысвяціў сябрам «Маладога Фронта», якія знаходзіліся ў зняволенні, Аляксею Шыдлоўскаму, Вадзіму Лабковічу і Вадзіму Кабанчуку верш «Люблю Беларусь!»

23 снежня 1997 г. выканаўчы дырэктар Хьюман Райтс Вотч звярнуўся да А. Лукашэнкі з заклікам спыніць пераслед і незаконныя арышты сяброў арганізацыі «Малады фронт» Вадзіма Лабковіча, Аляксея Шыдлоўскага і Вадзіма Кабанчука.

27 сакавіка 1998 г. суд прызнаў яго вінаватым у парушэнні грамадскага парадку і супраціўленні міліцыі і асудзіў да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады. Вызвалены ў зале суда.

Узначальваў заснаваную ў кастрычніку 1998 г. спартова-патрыятычную арганізацыю «Край» радыкальнага накірунку, якая ўтварылася з спартовага аддзелу «Маладога Фронту» — СПА «КРАЙ».

На працягу 2001 г. В.Кабанчук удзельнічаў у працы грамадскай камісіі па расследаванні выкраданняў вядомых беларускіх апазіцыйных дзеячаў Ю.Захаранкі і В.Ганчара, бізнэсмэна А. Красоўскага і журналіста Д.Завадскага.

У 2002 г. В. Кабанчук папрасіў палітычнага прытулку ў Бельгіі. В. Кабанчук браў актыўны ўдзел у жыцці беларускай дыяспары. Быў адным з арганізатараў «Беларуска-Еўрапейскага Задзіночання» ў Бельгіі. Закладзенае ў г. Антверпене 26.05. 2003 г.

Праз некалькі гадоў вярнуўся ў Беларусь. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 г. падтрымліваў А. Мілінкевіча.

У прэзідэнцкія выбары 2010 г. быў актывістам штаба кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага. Удзельнік Плошчы-2010. 13 лютага 2011 г. В. Кабанчук быў затрыманы на беларуска-літоўскай мяжы ўвечары 13 лютага за тое, што вёз з сабой брашуры аб падзеях у краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў. Суткі яго пратрымалі ў Ашмянскім РАУС, спрабуючы абвінаваціць у супраціве супрацоўнікам мытні. Пазней перавезлі ў Мінск у Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна. Суд Маскоўскага раёна Мінска  (бел. (тар.)) асудзіў В. Кабанчука на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у падзеях 19 снежня 2010 г. у Мінску. Падчас арышту яго некалькі разоў вазілі на допыты ў КДБ як сведку па справе аб «масавых беспарадках», узяўшы падпіску аб неразгалошванні.

Сябра аргкамітэту грамадскай кампаніі Народны сход, якая разгарнулася ў 2011 г. 07 кастрычніка 2011 г. быў затрыманы ў Мінску на машыне з улёткамі з праектам рэзалюцыі Народнага сходу, які мусіў адбыцца 08 кастрычніка 2011 г. 40 тысяч улётак былі канфіскаваныя.

25 сакавіка 2012 г. В. Кабанчук быў затрыманы перад пачаткам акцыі, прысвечанай Дню Волі, каля Опернага Тэатра ў Мінску. У яго аўтамабілі знаходзіліся візуальныя матэрыялы і расцяжкі, якія планавалася выкарыстоўваць падчас шэсця. Кабанчука пратрымалі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска каля шасці гадзін і вызвалілі без тлумачэння прычынаў затрымання. Аўтамабіль, якім ён кіраваў падчас затрымання, застаўся ў міліцыі. Яго праверылі на магчымасць угону.

В. Кабанчук апошнія гады знаходзіцца ва Украіне. Удзельнічае ў ваенных дзеяннях на Усходзе Украіны як добраахвотнік на баку Украіны. З сакавіка 2022 года намеснік камандзіра Батальёну імя Кастуся Каліноўскага, які пазней быў ператвораны ў полк.

Узнагароды

Узнагароджаны Нацыянальнай прэміяй у галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2016 год, медалём Ордэна Пагоні (2024).

Зноскі

Літаратура

  • Palitviazni.info — 2013. — С.119-120
  • Я адзавуся. Укладальнік Сяргей Панізнік  — Мінск. 2014. — С.46

Спасылкі

Tags:

Вадзім Кабанчук БіяграфіяВадзім Кабанчук УзнагародыВадзім Кабанчук ЛітаратураВадзім Кабанчук СпасылкіВадзім Кабанчук197429 лістападаБабруйскБеларуская хрысціянская дэмакратыя (2005)БеларусьЗубр (маладзёжны рух)Край (арганізацыя)Малады ФронтПалітычныя зняволеныяПолк Каліноўскага

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Хакей на летніх Алімпійскіх гульнях 1920ГлінішчаВалавы ўнутраны прадуктDC ComicsRenault S.A.Нацыянальны Кангрэс АргенціныМікалай Васільевіч НеўраўСацыялогіяPlayStation 3Магнітуда землетрасенняГерманіяАрхітэктура АдраджэнняMozilla FirefoxДжыл АйрлендКрыж Ефрасінні ПолацкайЭлементарная часціцаГабданк (герб)Віртуальная рэальнасцьЗорнае скопішчаРазета (касмічны апарат)Гары Потэр і Ордэн ФеніксаНацыянальная бібліятэка ЛатвііКрасавікМіжнародны стандартны кніжны нумарЧыфтэнДзмітрый Дзмітрыевіч ШастаковічВялікдзеньПа што ідзеш, воўча?Беларускі лацінскі алфавітГіперплазіяМікола МаляўкаСпіс краін паводле насельніцтваПятрусь БроўкаКазімір Вікенцьевіч КамейшаКола кінакрытыкаў Нью-ЁркаАкадэмія рускага балета імя А. Я. ВаганавайІван ШамякінДжордж ХарысанГаштольдыДэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССРАлександэр СтубМафіяСексАзартная гульняВалерый Фёдаравіч ШкарубаВялікае Княства ЛітоўскаеСпэйс-рокМіндаліныВеслаў ДымныПнеўманіяАнтон ЛуцкевічApraxiaБеларусьГеаграфія Аргенціны1xbetКлоўн і яго сабакіЯнка БрыльФуміхітаЦэнтральны раён (Мінск)Фрыдрых II ВялікіЯдвігін Ш.Энрыке ІглесіясВасіль ВіткаСільвія КрыстэльАлег Юр’евіч ЛатышонакКамп’ютарная гульняЧорны грыфМакс РайнгартАксаміткі прамастойныяЗянон Станіслававіч Пазняк🡆 More