Быццё І Нішто: кніга Жан-Поля Сартра

«Быццё і нішто.

Спроба фенаменалагічнай анталогіі» (фр.: L'Être et le néant : Essai d'ontologie phénoménologique) — кніга філосафа Жан-Поля Сартра. Напісана ў 1943 годзе, галоўная мэта кнігі — давесці першаснасць існавання чалавека адносна яго сутнасці. Першарадная задача Сартра ў «Быцці і нішто» — паказаць існаванне свабоды волі.

Быццё і нішто
Быццё І Нішто: Агляд зместу, Паняцці Сартра, Гл. таксама
Аўтар Жан-Поль Сартр
Жанр эсэ
Мова арыгінала французская
Выдавецтва Éditions Gallimard
Выпуск 1943
ISBN 978-5-403-01194-5 і 978-5-17-056573-3

У лагеры для ваеннапалонных у 1940—1941 гадах Сартр прачытаў «Быцці і час» Марціна Хайдэгера, анталагічнае даследаванне праз прызму фенаменалогіі Эдмунда Гусерля, настаўніка Хайдэгера. Чытанне «Быцця і часу» падштурхнула Сартра да ўласнага даследавання, вынікам якога стала публікацыя ў 1943 годзе «Быцця і нішто» з падзагалоўкам «Спроба фенаменалагічнай анталогіі». Эсэ Сартра несумненна пад уплывам філасофіі Гайдэгера, нягледзячы на вельмі скептычнае стаўленне Сартра да здольнасці чалавецтва ажыццявіць апісаную Гайдэгерам сустрэчу з Быццём. Са значна больш песімістычнага пункту гледжання Сартра ў «Быцці і нішто», чалавек — пераследаваная прывідамі дасканаласці істота, якую аўтар называе ens causa sui, а рэлігія ідэнтыфікуе як Бога. Народжаны ў матэрыяльнай рэальнасцi цела, у матэрыяльным сусвеце, чалавек выяўляе сябе ўключаным у быццё. Свядомасць у стане ўяўляць свае магчымасці, падзяляць іх або знішчаць.

Агляд зместу

Уласная тэорыя

Ва ўступе Сартр прапанаваў уласную тэорыю свядомасці, быцця і феноменаў праз крытыку папярэдніх фенаменолагаў (найперш Гусэрля і Гайдэгера) і іншых плыняў (ідэалізму, рацыяналізму і эмпірызму). Сартр лічыць, што адным з галоўных дасягненняў сучаснай філасофіі з’яўляецца фенаменалогія, бо яна зняпраўдзіла тыя віды дуалізму, якія вызначалі існае як тое, што мае «схаваную» прыроду (такіх, як нау́мэн Канта), фенаменалогія ліквідавала «ілюзію свету за сцэнай».

На аснове даследавання прыроды феномена, ён апісвае прыроду двух тыпаў быцця — быцця-ў-сабе і быцця-для-сябе. Тады як быццё-ў-сабе можа быць прыкладна названа чалавечым быццём, то быццё-для-сябе — гэта быццё свядомасці.

Праблема нішто, крыніца адмаўлення

Калі мы сутыкаемся са светам, у нас ёсць чаканні, якія часта не апраўдваюцца. Напрыклад, П’ер не ў кавярні, калі мы думаем, што сустрэнем яго там, і гэтае адмаўленне, пустэча, нішто замест П’ера. Калі мы шукам П’ера, яго адсутнасць — гэта форма адмаўлення, усё, што мы бачым, усе аб’екты і людзі гэта «не П’ер». Таму Сартр сцвярджае «Відавочна, што нябыт заўсёды з’яўляецца у межах чалавечых чаканняў».

Праблема нішто, самападман

Самападман, ці як яго яшчэ называў Сартр, «mauvaise foi», можа быць зразуметы як падманлівы выгляд існага, як персанаж, індывід, асоба, якая вызначае сябе праз сацыяльную класіфікацыю сваёй фармальнай сутнасці. Па сутнасці гэта азначае, што будучы афіцыянтам, крамнікам і гэтак далей, чалавек павінен верыць, што яго сацыяльная роля з’яўляецца раўнацэннай яго чалавечаму існаванню. Пражыванне жыцця, акрэсленага сваімі заняткамі, сацыяльнымі фактарамі, расавымі прыкметамі ці належнасцю да пэўнага класу, і ёсць сутнасць самападману — становішча, у якім людзі не могуць адцягнуцца ад сваёй жыццёвай сітуацыі, каб зразумець, хто яны насамрэч, людзі, а не афіцыянты, крамнікі і гэтак далей. Для існага таксама важна зразумець, што адмаўленне дазваляе яму ўвайсці ў тое, што Сартр называў «вялікім чалавечым струменем». Вялікі чалавечы струмень узнікае з усведамлення, што нішто — стан свядомасці, у якім мы можам зрабіцца чым заўгодна адносна сваёй сітуацыі, тым, чаго мы прагнем.

Розніца паміж існаваннем (экзістэнцыяй) і ідэнтыфікацыяй заўсёды існуе ў чалавеку, уцягнутым ва ўласную сітуацыю, у свой самападман («mauvaise foi») Сартр прыводзіць прыклад з кавярняй:

«У гэтым сэнсе нам трэба зрабіць быццё тым, чым мы з’яўляемся. Але чым мы, аднак, зяўляемся, калі мы пастаянна абавязаны рабіць з сябе быццё таго, чым мы з'яўляемся, калі мы паводле спосабу быцця павінны быць тым, чым мы з'яўляемся? Разгледзім вось гэтага афіцыянта ў кавярні. Яго рух — жывы і цвёрды, крыху занадта дакладны, крыху занадта хуткі; ён падыходзіць да наведнікаў крокам крыху занадта жывым, ён нахіляецца крыху занадта паслужліва, яго голас, яго вочы выказваюць цікавасць занадта ўважлівую да заказу кліента; нарэшце, гэта нагадвае спробу імітацыі у сваім дзеянні непахіснай строгасці невядома якога аўтамата і ў тым, як ён нясе паднос са смеласцю канатаходца і як ставіць яго ў заўсёды няўстойлівую раўнавагу, якая ўвесь час парушаецца і аднаўляецца легкім рухам рукі і локця. Усе яго паводзіны здаюцца нам гульнёй. Ён стараецца каардынаваць свае рухі, як калі б яны былі механізмамі, звязанымі адзін з адным; нават яго міміка і яго голас здаюцца механічнымі; ён паказвае бязлітасную шпаркасць і спрыт рэчаў. Ён гуляе, ён бавіцца. Але ў каго, аднак, ён гуляе? Не трэба доўга назіраць, каб зрабіць аб гэтым выснову: ён гуляе ў быццё афіцыянта ў кавярні».

Сартр трывала нагадвае, што каб пераадолець самападман, чалавек павінен зразумець, што яго існаванне і фармальная праекцыя самасці выразна размежаваны і знаходзяцца па-за магчымасцю кантроля. Гэты падзел з’яўляецца формай нерэальнасці. Нерэальнасць, з пункту гледжання самападману, характарызуецца Сартрам, як унутранае адмаўленне, якое падзяляе экзістэнцыю і ідэнтыфікацыю, і такім чынам мы гуляем у жыццё. Напрыклад тое, што ёсць тым, чым яно ёсць (экзістэнцыя) і тое, што ёсць тым, чым яно не з’яўляецца (афіцыянт, вызначаны сваім заняткам).

Тым не менш, Сартр супраць атаясамлення самападману выключна з сацыяльным статусам. Сартр кажа, што мы таксама не з’яўляемся нічым з нашых поглядаў, прыярытэтаў і дзеянняў. Тым не менш, экзістэнцыі (людзі) павінны вытрымліваць баланс паміж экзістэнцыяй, сваімі ролямі ў жыцці і нішто, каб стаць сапраўднымі істотамі. У дадатак, мы павінны мець некаторую долю «станоўчага самападману», каб выкарыстоўваць сваю ролю і дабіцца аўтэнтычнага існавання. Трэба разумець, што ролі, якія мы адыгрываем, хлуслівыя. Каб пражыць сапраўднае аўтэнтычнае жыццё, трэба жыць і праводзіць у будучыню праект сябе, адышоўшы ад самападману і жывучы воляй да сваёй сутнасці. Сартр лічыць неабходным скасаванне традыцыйнай этыкі. Быць «маральным» вымагае ад чалавека адмаўлення ад сваіх натуральных рэакцый (таго, што робіць нас людзьмі) і дазволіць чужой волі кіраваць нашымі дзеяннямі. Быць «маральным» адна з галоўных форм самападману. Па сутнасці Сартр характарызуе мараль, як «веру ў самападман» якая стаіць, хоць па Сартры і не павінна, у цэнтры асабістага існавання. Сартр вельмі нізка ставіць агульнапрынятую этыку, лічачы яе інструментам буржуазіі для кантролю над масамі. Адной з праяў самападману Сартр таксама лічыць тое, што чалавек разглядае сваё жыццё як сукупнасць мінулых падзей. Ідэнтыфікуючы сябе з тым, што было раней, больш за тое, што ёсць цяпер, чалавек адмаўляе сябе цяперашняга і падмяняе сабой мінулым, ужо няісным.

Погляд

Простая магчымасць існавання іншага робіць магчымым для чалавека глядзець на сябе, як на аб’ект і бачыць свет такім, якім ён бачыцца іншым. Гэта не погляд з пэўнай пазіцыі па-за чалавекам, гэта агульны погляд. Гэта разуменне суб’ектыўнасці іншых людзей.

Гэта трансфармацыя найбольш зразумелая на прыкладзе манекена, якога чалавек памылкова прымае за жывога чалавека. Калі ж ён разумее сваю памылку, свет вяртаецца на сваё месца, і чалавек зноў становіцца цэнтрам свайго сусвету.

Быццё для іншых

Сартр сцвярджае, што многія ўзаемаадносіны ствараюцца не праз цягу да іншага, а праз тое, што з дапамогай іншага чалавек можа пэўным чынам зірнуць на сябе самога. Людзі схільныя ідэнтыфікаваць сябе з поглядам іншых. Наступствам гэтага з’яўляецца канфлікт. Каб пазначыць уласнае быццё, чалавек павінен кантраляваць іншых, але таксама кантраляваць свабоду іншага «як свабоду». Гэтыя ўзаемаадносіны і ёсць галоўная маніфестацыя самападману калі для-сябе замяняецца на свабоду іншага.

Паняцці Сартра

  • Быццё (être). Уключае як быццё-ў-сабе, так і быццё-для-сябе, аднак апошняе ёсць адмаўленнем першага. Быццё аб’ектыўнае, а не суб’ектыўнае і індывідуальнае.
  • Быццё-ў-сабе (être-en-soi). Неўсвядомленае быццё. Від феномена, большага за нашы веды пра яго.
  • Быццё-для-сябе (être-pour-soi). Адмаўленне быцця-ў-сабе; усведамляецца як недахоп быцця, жаданне быцця, сувязь быцця. Для-сябе прыносіць нішто ў свет і таму можа быць асобным ад быцця і ўтварае стаўленне да іншых тым, што бачыць, чым яны не з’яўляюцца.
  • Быццё-для-іншых (être-pour-autrui). Тут узнікае новая прастора, у якой я існую як аб’ект для іншых. Кожнае для-сябе шукае, як аднавіць сваё ўласнае быццё, робячы аб’ект з іншага.
  • Свядомасць. Трансцэдэнцыя для-сябе. Сартр сцвярджае, што «свядомасць гэта такое быццё, што ў сваім быцці пад пытаннем пакуль не прадугледжвае быццё іншае, а не сваё».
  • Экзістэнцыя. Пэўнае, індывідуальнае быццё-для-сябе тут і цяпер.
  • Існаванне папярэднічае сутнасці. Суб’ектыўная экзістэнцыя папярэднічае і вызначае прыроду рэальнасці. Хто ты ёсць (твая сутнасць) вызначаецца тым, што ты робіш (твая экзістэнцыя).
  • Фактычнасць (facticité). У шырокім сэнсе: факты пра свет. Дакладней, неабходная сувязь для-сябе з у-сабе, са светам і са сваім мінулым.
  • Свабода. Само існаванне для-сябе, якое «асуджана быць свабодным». Яно павінна заўсёды выбіраць для сябе, і, больш таго, ствараць сябе.
  • Нішто (néant). Не маючы быцця, яно падтрымліваецца быццём. Яно прыходзіць у свет як для-сябе.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Sartre, Jean-Paul, Pg. 101—103, Being and Nothingness A Phenomenological Essay On Ontology. Gallimard, 1943

Спасылкі

Tags:

Быццё І Нішто Агляд зместуБыццё І Нішто Паняцці СартраБыццё І Нішто Гл. таксамаБыццё І Нішто ЛітаратураБыццё І Нішто СпасылкіБыццё І НіштоЖан-Поль СартрСвабода воліФранцузская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Злучаныя Штаты АмерыкіПаўночная АмерыкаСтамбулАндрэй Паўлавіч ХудыкАповесцьБілінгвізмМарына Вітальеўна ВасілеўскаяНясвіжскі палацава-паркавы комплексСтокватэрны домАнтон Андрэевіч АліханаўПеракладчыкБеларуская дзіцячая літаратураВейшнорыяНаваполацкБеларуская літаратураЗлучнікМедаль Францыска СкарыныМінетВікіпедыяСавецкія ваенныя спецыялісты за мяжойФранцыяВасіль Андрэевіч МялешкаВітаўтГалоўная старонкаАдам Глобус1519Вялікае Княства ЛітоўскаеСцяг БеларусіМэтаВасіль ВіткаНа ростаняхДзень Зямлі6 верасняВялікая савецкая энцыклапедыяСямёнаўМаўленнеГуканне вясныШышкінаДар’я Уладзіміраўна ДомрачаваЛявон ВольскіАндрэй МакаёнакВіктар Міхайлавіч АнішчыкКанстанцін Іванавіч АстрожскіВольга Славаміраўна БондараваБеларуская ВікіпедыяПеніс чалавекаКанадаІван Пятровіч ШаколаНовая зямля (паэма)КаўбасынэІранДзеяслоўАнатоль ВярцінскіЮн Сок ЁльКалабарацыянізмЧорны замак АльшанскіАндрэй Аляксандравіч УцюрынСацыяльная сеткаШаркаўшчынаІспанская моваДругая сусветная вайнаКацярына Ігараўна ГумянюкСяргей Іванавіч ГрахоўскіБеларускі нацыянальны касцюмВожык (часопіс)Руская моваАмонімБаранаЧасціца (часціна мовы)АпавяданнеНавуковы стыльДзве душыПерабудоваАперацыйная сістэмаКаліна🡆 More