Беларускі Нацыяналізм: палітычная думка

Белару́скі нацыяналі́зм — беларуская форма нацыяналізму: ідэалогія і напрамак палітыкі, асноватворным прынцыпам якіх з’яўляецца тэза пра каштоўнасць беларускай нацыі як вышэйшай формы грамадскага адзінства, яе першаснасці ў дзяржаваўтваральным працэсе.

Найчасцей за ўсё беларускаму нацыяналізму даецца вызначэнне, як ідэалогіі перавагі беларускай нацыі над астатнімі, блытаючы з нацызмам, што памылкова.

Беларускі нацыяналізм
Беларускі Нацыяналізм: Гісторычныя перадумовы, Ліцвінства, Нацыянал-анархізм
Бела-чырвона-белы сцяг з гербам Пагоня (сімвалы беларускага нацыяналізму)
Гісторыя (на чым грунтуецца беларускі нацыяналізм)
Персаналіі (асобы, постаці)
Партыі
Дзейныя
Партыя БНФ
Кансерватыўна-Хрысціянская партыя — БНФ
Скасаваныя
Беларуская сацыялістычная грамада
Камуністычная партыя Заходняй Беларусі
Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя
Беларуская Народная Грамада
Беларуская незалежніцкая партыя
Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя
Арганізацыі
Дзейныя
Малады фронт
Моладзь БНФ
Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
Скасаваныя
Братні саюз літоўскай моладзі
«Зялёны Дуб»
Саюз беларускай моладзі
БНФ «Адраджэньне»
Беларускае згуртаванне вайскоўцаў
Край
Белы легіён
Маладая Беларусь
Пагоня (атрад)
Даты
Атрыбутыка
Працы

Як палітычны рух беларускі нацыяналізм імкнецца да абароны інтарэсаў тытульнай нацыі ў адносінах з дзяржаўнай уладай: абарона беларускай мовы, звяртанне ўвагі на яе прыніжэнне з боку дзяржаўнай улады, прыняцце ў якасці дзяржаўных сімвалаў гістарычных бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня», развіццё беларускай нацыянальнай самасвядомасці.

Сімволіка беларускага нацыяналізму грунтуецца на старажытным гербе «Пагоня» (ХIII ст.), і бел-чырвона-белым сцягу (распрацаваны Клаўдзіем Дуж-Душэўскім у 1917 годзе). Беларускія нацыяналісты карыстаюцца лозунгам-клічам: «Жыве Беларусь!», і зваротным адказам: «Жыве вечна!». Музычным спевам беларускіх нацыяналістаў з’яляюцца «Ваяцкі марш», гімн «Пагоня» і духоўны гімн «Магутны Божа».

Гісторычныя перадумовы

Гістарычны падмурак беларускага нацыяналізму: фарміраванне беларускай дзяржаўнасці з Полацкага княства, гістарычная спадчына Вялікага Княства Літоўскага, Паўстанне 1863-1864 гадоў (звяртаецца ўвага на дзейнасць Кастуся Каліноўскага), абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (1918), дзейнасць Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» (1988), дзейнасць партыі БНФ

Ліцвінства

Ліцвінства — філасофска-палітычная плынь у Беларусі, якая грунтуе гісторыю сваёй дзяржавы на спадчыне Вялікага Княства Літоўскага. Галоўная ідэя ідэолагаў ліцвінства палягае ў вяртанні этноніма «ліцвіны» ва ўжытак у дачыненні да цяперашніх беларусаў. Этнонім «ліцвіны», а разам з ім і назва краіны «Літва», супрацьпастаўляюцца этноніму «беларусы» ды назве краіны «Беларусь», бо апошнія прызнаюцца за каланіяльныя перажыткі мінуўшчыны, якімі спрабавалі знішчыць самасвядомасць ліцвінаў.

Нацыянал-анархізм

Нацыянал-анархізм у Беларусі — з’ява новая. Да арганізацый, якія прытрымліваюцца гэтай ідэалогіі, адносіцца «Пошуг», які ўважае за сваю ідэалогію «этна-анархізм». Арганізацыя была заснаваная ў канцы 2012 года або ў 2013 годзе. Упершыню арганізацыя атрымала шырокую вядомасць у 2014 годзе дзякуючы відэа, на якім невядомыя здзіраюць з майкі хлопца надпіс «Я рускі» (руск.: Я русский). Этна-анархісты з «Пошугу» выступаюць супраць «культурнага генацыду», які вядзе «да акупацыі ўсходняй імперыяй». Таксама арганізацыя прапануе не плаціць падаткі і штрафы, хаваць справаздачнасць аб эканамічнай дзейнасці, актыўна ўдзельнічаць у шэрым і чорным рынках. Арганізацыя таксама стаіць на экацэнтрычных пазіцыях, таму ейныя сябры з’яўляюцца веганамі ды вегетарыянцамі.

Нацыянал-сацыялізм

1930-я

Партыя беларускіх нацыянал-сацыялістаў была ўтвораная ў Вільні ў 1933 годзе. Яе ідэолагамі сталі вядомыя беларускія дзеячы: Фабіян Акінчыц, Уладзіслаў Казлоўскі, Альбін Стаповіч, Лявон Дубейкаўскі. Быў таксама заснаваны часопіс «Новы Шлях». Вялікі ўплыў на развіццё беларускай нацыянал-сацыялістычнай думкі мела папулярная ў Еўропе, асабліва ў Германіі, нацыянал-сацыялістычная ідэя, заснаваная на нацыяналізме і антысемітызме.

Спалучэнне нацыянальнай ідэі з сацыялістычнай бачылася як галоўная ўмова аб’яднання і незалежнасці беларускага народа. Будучы адначасна нацыяналістамі і сацыялістамі, беларускія нацыянал-сацыялісты выпрацавалі адпаведную канцэпцыю беларускай дзяржаўнасці і яе ладу.

Беларускі нацыяналізм патрэбны быў як супраціўленне палітыцы паланізацыі і русіфікацыі. Сацыялістычныя погляды вынікалі з крытыкі марксізму, гаспадаркі і палітыкі ў Савецкім Саюзе. Крытыкуючы марксізм, беларускія нацыянал-сацыялісты ставілі яму ў віну ідэю дыктатуры пралетарыяту як зусім не прыдатную ў беларускім, збольшага аграрным, грамадстве. Лічылі, што асновай гаспадаркі павінныя быць кааператывы. Адкідалі марксізм, даказваючы, што кожная нацыя мае свае асаблівасці, і сацыялістычная ідэя мусіць з імі лічыцца. Крытыкуючы сацыялістычнае будаўніцтва ў савецкіх вёсках (калектывізацыю, непісьменнасць старшыняў калгасаў), сацыялістычны лад на вёсцы ўяўлялі як такі стан, пры якім сяляне пазбыліся б усялякай эксплуатацыі, ці то буржуазнай, ці пралетарскай.

Галоўныя вехі беларускага нацыянал-сацыялізму зводзіліся да змагання за незалежнасць і паляпшэнне жыцця, за дабрабыт усяго беларускага народа. Найбольш шкодным для беларусаў лічыўся інтэрнацыяналізм (міжнародны сацыялізм). У ім бачылі пагрозу для самастойнага існавання народаў, асабліва тых, якія мелі нізкую нацыянальную свядомасць.

Галоўнымі лозунгам беларускай нацыянал-сацыялістычнай ідэалогіі было: «Супраць чужога і свайго капіталізму — свой сацыялізм, супраць чужога нацыяналізму — свой нацыяналізм».

Асаблівае месца нацыянал-сацыялісты ў сваёй ідэалогіі адводзілі яўрэям — лічылі іх галоўнымі віноўнікамі эканамічнага заняпаду беларусаў. Палякаў абвінавачвалі ў паланізацыі, а рускіх — у русіфікацыі беларускага народу.

Стаўленне да рэлігіі вызначалі паводле карысці або шкоднасці для беларускай нацыі. Сцвярджалі, што каталіцкае і праваслаўнае духавенства на беларускіх землях галоўным чынам спрычынілася да паланізацыі і русіфікацыі, а таксама падтрымоўвання цікавасцяў абшарнікаў і капіталістаў. Заклікалі весці рашучую барацьбу з «польска-каталіцкім і маскоўска-праваслаўным клерам».

1990-я

У 1994 годзе ў Беларусі была заснаваная беларуская рэгіянальная арганізацыя РНА. Арганізацыя мела прарасійскі характар, прытрымлівалася рускага нацыяналізму і ідэі трыадзінства. Назіральнікі адзначаюць, што пасля смерці ў 2000 годзе тагачаснага лідара беларускага філіяла РНА Самойлава арганізацыя заняпала. Паводле незалежных крыніц, на 2007 год у РНА было ўсяго 20 сяброў.

У 1995 годзе быў заснаваны гурт «Apraxia». Паводле заявы лідара гурту ў інтэрв’ю аднаму з правых часопісаў, «Apraxia» (з 2003 пад назвай «Молат») да ўзнікнення гурту «Оскал» з Віцебска (прыкладна ў 2005) з’яўляўся адзіным гуртом з Беларусі, які адкрыта і канкрэтна заявіў пра прыналежнасць да нацыянал-сацыялістычнага руху.

2000-я

У 2002 годзе ў Мінску быў створаны НСБМ-гурт «P.D. SS. Totenkopf». Асноўнай тэматыкай песень гурту з’яўляецца антысемітызм ды нацыяналізм. У тым жа 2002 годзе быў заснаваны РСК-гурт «Камаедзіца». Удзельнікі «Камаедзіцы» ўважаюць сябе за нацыянал-сацыялістаў, прытрымліваюцца антыхрысціянскіх пазіцый, падтрымліваюць ідэі трыадзінства (аб’яднання народаў Украіны, Расіі ды Беларусі, лічачы іх за адзін народ).

У лістападзе 2005 года была створаная ультраправая арганізацыя скінхэдаў «Белай Воля». Для яе ідэалогіі ўласцівыя папулізм, а таксама спекуляцыя на тэмы сацыяльных праблем — ад нелегальнай міграцыі да падзення ўзроўню нараджальнасці. Натхняльнікі «Белай Волі» вызначылі некалькі патэнцыйных пагроз для беларускага грамадства: транснацыянальныя карпарацыі, расійскія алігархі, лібералізм. Арганізацыя цалкам заняпала ўжо ў 2010 годзе.

2010-я

У 2010-я было створана некалькі НСБМ-гуртоў: «Wehrwolf» (2011), «Dies Nefastus» (2012), «Ulvkros» (2015).

Падзеі

Беларускі Нацыяналізм: Гісторычныя перадумовы, Ліцвінства, Нацыянал-анархізм 
Ян Матэйка. «Грунвальдская бітва» (1878)

Святкаванне 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. Войскі Вялікага Княства Літоўскага на чале з Вітаўтам разам з войскамі Польскай Кароны ўчынілі разгром нямецкіх рыцараў Тэўтонскага ордэна ў Грунвальдскай бітве ў 1410 годзе, што паклала канец гегемоніі ордэна і змяніла геапалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага.

Беларускі Нацыяналізм: Гісторычныя перадумовы, Ліцвінства, Нацыянал-анархізм 
«Бітва пад Оршай» (карціна, 16 ст.)

500 гадоў бітвы пад Оршай у 2014 годзе. Бітва 8 верасня 1514 года ў час маскоўска-літоўскай вайны (1512—1522) паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Вялікага княства Маскоўскага.

У Беларусі 8 верасня ў якасці Дня беларускай вайсковай славы неафіцыйна пачалі адзначаць яшчэ за часамі Перабудовы. А ў гадавіну перамогі 8 верасня 1992 года на плошчы Незалежнасці 12 беларускіх афіцэраў і каля 3000 салдат запасу ўрачыста прысягнулі на вернасць свайму народу і Айчыне. У прыняцці прысягі прымалі ўдзел і палітычныя дзеячы Беларускага Народнага Фронту. Побач стаялі знакаміты пісьменнік Васіль Быкаў, Зянон Пазняк і Анатоль Грыцкевіч.

Штогод адзначаюцца Дзяды (Курапаты), Дзень Волі, Чарнобыльскі шлях і Ноч растраляных паэтаў.

Палітычны стан

Беларускі нацыяналізм праяўляецца не як этнічны, а як грамадзянскі нацыяналізм.

Беларускі Нацыяналізм: Гісторычныя перадумовы, Ліцвінства, Нацыянал-анархізм 
Помнік «Змагарам за вольную Беларусь» у Саўт-Рыверы

У сучасных умовах у Беларусі існуе шэраг арганізацый з ідэалагічнай асновай беларускага нацыяналізму, у тым ліку Партыя БНФ, Кансерватыўна-Хрысціянская партыя — БНФ, Малады фронт і іншыя. Таксама ёсць шэраг арганізацый у беларусаў замежжа. У канцы 1980-х і пачатку 1990-х гадоў бачным дзеячам беларускага нацыяналізму быў Зянон Пазняк, які з 1996 года знаходзіцца ў эміграцыі[крыніца?].

Беларускі Нацыяналізм: Гісторычныя перадумовы, Ліцвінства, Нацыянал-анархізм 
Жалобная працэсія па загінулым беларусе Міхаіле Жызнеўскім у асяроддзі беларускіх бел-чырвона-белых, украінскіх і сцягоў арганізацыі УНА-УНСО на Крэшчаціку ў Кіеве. Міхаіл Жызнеўскі быў забіты падчас Еўрамайдану ў Кіеве.

Беларускі нацыяналізм таксама гістарычна можа быць злучаны з праявамі русафобіі[крыніца?]. Пасля пачатку вайны на ўсходзе Украіны ў 2014 годзе шэраг беларускіх нацыяналістаў ваявалі разам з украінскімі ўрадавымі войскамі Помнік беларусам, якія загінулі за Украіну быў адкрыты 28 сакавіка 2016 года ў сталіцы Украіны Кіеве.

Нацыяналізм меў папулярнасць у пачатку 1990-х гадоў на хвалі крызісу камуністычнай ідэалогіі і эканамічнага крызісу ў краіне, пасля Еўрамайдана ва Украіне (2014), пасля жніўня 2020 года[крыніца?].

Мова

Значная частка беларускіх нацыяналістаў у пісьме выкарыстоўвае беларускую моўную норму, распрацаваную Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе, т. зв. «тарашкевіцы», у меншым памеры, найчасцей беларусамі замежжа, «лацінку»[крыніца?] (гл. беларускі лацінскі алфавіт) — варыянт запісу беларускай мовы лацінскім алфавітам.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Беларускі Нацыяналізм Гісторычныя перадумовыБеларускі Нацыяналізм ЛіцвінстваБеларускі Нацыяналізм Нацыянал-анархізмБеларускі Нацыяналізм Нацыянал-сацыялізмБеларускі Нацыяналізм ПадзеіБеларускі Нацыяналізм Палітычны станБеларускі Нацыяналізм МоваБеларускі Нацыяналізм СпасылкіБеларускі НацыяналізмІдэалогіяБеларусыНацыянал-сацыялізмНацыяналізм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Сінільная кіслатаЯнка КупалаВасіль ЗуёнакКандрат КрапіваДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьПісьменнікПаца-ВацаOnliner.byМіхась ЗарэцкіЖылы дом АблпланаБаладаБайкаІнтэрнэтВікісховішчаБеларуская кухняФранцішак АляхновічКарусь КаганецГуэлфБу ВідэрбергРадзівілаўскі летапісУніверсітэт імя І. БрокаZora nemoralisЯн ЗбажынаАляксей ДудараўБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаМінск24 красавікаBMW G20Цынкавыя хлопчыкіPhysalacriaceaeУладзімір Аляксеевіч АрлоўАлесь ПетрашкевічБелсатБеларусыСымон БудныТэрмінБеларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайныМікіта Ільіч ТалстойНоШтучны інтэлектАлесь ПісьмянкоўКанадаVPNКірыліцаДзень ПерамогіАфарызмАлесь ЖукЛеанід Міхайлавіч ГалубовічНавум Якаўлевіч ГальпяровічМухамад ІкбалАркаМатрыца (фільм)633ЗайменнікВостраў слёзКарла ТальявініЖодзінаУладзімір Іванавіч КарызнаГомельРымПольшчаБраніслаў Адамавіч ТарашкевічГерб Беларускай Народнай РэспублікіПалавы актАсакаУкраінская моваПошукавая аптымізацыяУладзімір ДубоўкаНіпісінгскі ўніверсітэтКасцёл Найсвяцейшай Тройцы (Радашковічы)Новасібірскі хіміка-тэхналагічны каледж імя Дз. І. МендзялееваАлесь БадакXboxПріорбанкУкраіна🡆 More