Бастыённая Сістэма Ўмацаванняў

Бастыённая сістэма ўмацаванняў (ад лац.: Fortalitia stellaris, літаральна — «зорчатая крэпасць») — сістэма фартыфікацыйных збудаванняў, якая прыйшла на змену сярэднявечнай фартыфікацыі.

Бастыённая сістэма ўяўляе сабою земляны вал (курціну) з бастыёнамі і равелінамі, які часта дапаўняецца ровам (з вадой або сухім). Пры поглядзе зверху бастыённая сістэма мае зоркападобную форму.

Бастыённая Сістэма Ўмацаванняў
Фартыфікацыйныя збудаванні ў агульным выглядзе

Бастыённая сістэма выкарыстоўвалася як пры будаўніцтве адносна невялікіх фортаў і крэпасцей, так і ў ролі гарадскіх абарончых збудаванняў.

Іншая апісальная назва гэтай сістэмы крапаснога будаўніцтва ў шэрагу еўрапейскіх моў — «італьянскі абвод» (фр.: Trace italienne).

Гісторыя

Бастыённая Сістэма Ўмацаванняў 
Ілюстрацыя з энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона
Бастыённая Сістэма Ўмацаванняў 
Адсутнасць «мёртвых» зон абстрэлу ў бастыённай сістэме, у параўнанні з круглымі вежамі.

З’яўленне бастыённай фартыфікацыі было звязана з развіццём артылерыі. Сярэднявечныя абарончыя збудаванні (гарадскія сцены і вежы) кепска вытрымлівалі артылерыйскі абстрэл. Сцены сталі будаваць ніжэй і таўсцей, часам нават з зямлі і толькі абліцоўвалі каменем. Замест веж сталі ўзводзіць пяцікутныя бастыёны, спачатку невялікага памеру. Два пярэднія бакі бастыёна атрымалі назву фас, дзве бакавыя фланк, тыльная, звернутая да крэпасці бок — Горжа. Бастыёны дазвалялі эфектыўней абстрэльваць з флангу подступы да курціны. Прамыя сцены бастыёнаў (у адрозненне ад рондэляў) дазвалялі ўсёй артылерыі фланка канцэнтраваць агонь на адной цэлі. З часам бастыёны будавалі ўсё больш вялікіх памераў, для прычынення курціны паміж імі сталі ўладкоўваць равеліны. Калі першапачаткова тыя, хто ажыццяўлялі аблогу, вялі напад на курціну паміж двума бастыёнамі, то пазней сталі атакаваць адзін з бастыёнаў. Бастыёны маглі быць цалкам каменнымі, цаглянымі, землянымі абліцаванымі каменем, або зусім толькі землянымі.

Бастыённая сістэма з’явілася ў канцы XV стагоддзя (папскі порт Чывітавек'я) і ў XV—XVI стагоддзі распаўсюдзілася па Еўропе. Ледзь не першай крэпасцю ў форме правільнай зоркі былі абноўленыя Мікеланджэла умацаванні Фларэнцыі; пасля гэту задуму паўтарылі Сангала пры праектаванні замка Капрарола і Скамоці пры будаўніцтве крэпасці Пальманова.

Адгэтуль іншая апісальная назва дадзенай сістэмы крапаснога будаўніцтва ў шэрагу еўрапейскіх моў — «італьянскі абвод» (фр.: Trace italienne).

У XVII стагоддзі бастыённую сістэму да дасканаласці давёў вялікі Вабан.

Фартыфікацыйныя збудаванні бастыённага тыпу працягвалі будавацца да сярэдзіны XIX стагоддзя (напрыклад Другое вальное ўмацаванне ў Кенігсберзе, пабудавана ў 1850-х гадах). З развіццём дальнабойнай артылерыі бастыённая сістэма састарэла да пачатку XX стагоддзя. Яшчэ да Першай сусветнай вайны бастыённыя абарончыя збудаванні шматлікіх гарадоў былі скапаны.

Віды ўмацаванняў

Бастыён

Бастыённая Сістэма Ўмацаванняў 
Бастыёны крэпасці Камарна

Бастыён (італ.: bastionato — усякая выступалая пабудова) — пяцібаковае доўгачасовае ўмацаванне, якое ўзводзілася на кутах крапасной агароджы. Уяўляе сабою люнет з дзвюма фасамі (пярэднімі бакамі), дзвюма фланкамі (бакавіцамі) і адкрытай горжай (тыльным бокам).

Звернутыя адзін да аднаго часці двух суседніх бастыёнаў і злучалы іх участак агароджы — курціна — утваралі бастыённы фронт. Шпіц бастыёна — выходны кут бастыёна.

Равелін

Бастыённая Сістэма Ўмацаванняў 
Равелін цытадэлі Петэрсберг у Эфрунце

Равелін (лац.: ravelere — адлучаць) — фартыфікацыйнае збудаванне трохкутнай формы, якое размяшчалася перад курцінай наперадзе крапаснога рова ў прамежку паміж бастыёнамі, што служыць для скрыжаванага абстрэлу подступаў да крапаснога абводу, падтрымкі сваім агнём суседніх бастыёнаў.

Сцены равеліна, як правіла, былі на метр-паўтара ніжэй сцен цэнтральнай крэпасці, каб у выпадку захопу равеліна палегчыць яго абстрэл.

Курціна

Бастыённая Сістэма Ўмацаванняў 
Курціна

Курціна (італ.: cortina — завеса) — крапасная сцяна; сярэдняя частка крапаснога бастыённага фронта, якая злучае фланкі сумежных бастыёнаў. Курціна звычайна з’яўлялася аб’ектам нападу, каб прарабіць у ёй пралом для штурму. У канцы XVI стагоддзя перад курцінай сталі ўзводзіць спецыяльную пабудову — равелін, які затуляў курціну ад агню і абцяжарваў напад. З гэтага часу напад стаў накіроўвацца на бастыён.

У больш раннія часы курціны ўзводзіліся значна вышэй; з вонкавага боку ўмацавання выкопвалі роў і часцяком запаўнялі яго вадой.

Рэдзюіт

Бастыённая Сістэма Ўмацаванняў 
Рэдзюіт бастыёна Купфертайх, Калінінград

Рэдзюіт (фр.: reduit — сховішча) — унутранае ўмацаванне, ское стваралася ў стуленых умацаваннях для бою ўсярэдзіне апошніх і для ўзмацнення іх унутранай абароны. Першапачатковае значэнне рэдзюіта было служыць сховішчам для гарнізона, атакаванага з усіх бакоў. Пад рэдзюітам разумеецца таксама і ўсякі ўмацаваны пункт, размешчаны ззаду галоўных умацаванняў і складальная апошняя апора абароны. Так, напрыклад, у класічнай фартыфікацыі цытадэль з’яўляецца рэдзюітам крэпасці. У стратэгічных маштабах Антвэрпэн — магутная крэпасць Бельгіі, размешчаная ўсярэдзіне краіны, з’яўлялася «рэдзюітам Бельгіі» пасля прарыву мааскага памежнага пояса крэпасцяў.

Цытадэль

Бастыённая Сістэма Ўмацаванняў 
Цытадэль у Будапешце

Цытадэлі (італ.: cittadella — невялікае мястэчка) — унутранае умацаванне крэпасці, якае мае самастойную абарону, якое з’яўлялася агульным рэдзюітам крэпасці і служыла апошнім апорным пунктам для гарнізона крэпасці ў выпадку падзення асноўных яе ўмацаванняў. Цытадэль павінна быць досыць шырокай, каб увесь пакінуты гарнізон мог у ёй змясціцца, і мець усе неабходныя запасы. Тэрмін утвараецца ад лацінскага слова «civis», якое азначае «грамадзянін».

Гл. таксама

  • Рэвалюцыя ў ваеннай справе
  • Кавальер
  • Форт
  • Галерэя (фартыфікацыйнае збудаванне)
  • Спіс фартыфікацыйных тэрмінаў

Зноскі

Літаратура

  • Вилль, Антуан де, Обязанности губернатора крепости, М. Грифон, 2016, ISBN 978-5-98862-292-5
  • Авенир Овсянов. В казематах Королевского форта: Очерки о фортификационных сооружениях старого Кёнигсберга. Калининград, Изд-во «Янтарный сказ», 1999.
  • Как возникли русские бастионы?
  • В. Ф. Шперк, полковник, Фортификационный словарь, Военно-инженерная академия (ВИА), Москва, 1946

Спасылкі

Tags:

Бастыённая Сістэма Ўмацаванняў ГісторыяБастыённая Сістэма Ўмацаванняў Віды ўмацаванняўБастыённая Сістэма Ўмацаванняў Гл. таксамаБастыённая Сістэма Ўмацаванняў ЛітаратураБастыённая Сістэма Ўмацаванняў СпасылкіБастыённая Сістэма ЎмацаванняўБастыёнКурцінаЛацінская моваРавелінРоўФартыфікацыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Марат Сяргеевіч МаркаўДжон Сцюарт МільБела-чырвона-белы сцягУкраінаМот (рэпер)Міхась ЗарэцкіВалерый Станіслававіч МянжынскіЖан-Луі ТрэнціньянГрамадская арганізацыяDreamcast2019 год у гісторыі кіноКамп’ютарная гульняАдрыяна ЧэлентанаВіцебскАнастасія Андрэеўна ЖукКаметаФрэд АстэрМікола МятліцкіHromadske.TVФутджобТвін Пікс26 сакавікаІспанскія НідэрландыФранцішак КушальРасійская нацыянальная бібліятэкаАўстралазія (геаграфія)Сесар АспілікуэтаГомельРымская ІспаніяЗмітрок БядуляФразеалагізмФрызскія мовыАтакамаПалтусыСіксцінская капэлаКентэрберыПарыж, ТэхасПалякі на БеларусіГусь свойскаяНазоўнікScooterАПЕКРэпрадуктыўная сістэма чалавекаГісторыя філасофскай думкі на БеларусіПрэзідэнцкія выбары ў Расіі (2024)Ларыса ГеніюшВіктар Пятровіч МаркавецПаўстанне 1830—1831 гадоўМаксім БагдановічАркадзь КуляшоўНержавеючая стальБеларусь1533Уга ЧавесЕўрапейскае мастацтваНовая зямля (паэма)Геаграфія ЗША27 сакавікаМелвін ДугласАлесь КамароўскіМікалай Іванавіч ЛевыБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўФамке ЯнсенБітбоксНубар-пашаПаўночная вайна (1700—1721)МучанікWorld Wide WebВікіманіяАнастасія Раманаўна ЛаўрынчукВоцатАлен Дэлон2015Беларускі арабскі алфавітМолі зубатыяПрастытуцыя🡆 More