Барбадас: астраўная краіна ў Паўночнай Амерыцы

Барба́дас (англ.: Barbados) — дзяржава на аднайменным востраве ў архіпелагу Малыя Антыльскія астравы ў Атлантычным акіяне.

Тэрыторыя — 431 км². Насельніцтва — каля 280 тыс. чалавек, 90 % — негры і мулаты. Сталіца — Брыджтаўн (прыкладна 8 тыс. жыхароў, з прыгарадамі — больш за 90 тысяч). Дзяржаўная мова — англійская. Нацыянальнае свята — 30 лістапада (1966) — Дзень незалежнасці. Грашовая адзінка — барбадаскі долар.

Барбадас
англ.: Barbados
Барбадас: Гісторыя, Дзяржаўны лад, Эканоміка Герб Барбадаса
Сцяг Барбадаса Герб Барбадаса
Барбадас: Гісторыя, Дзяржаўны лад, Эканоміка
Дэвіз: «Pride and Industry»
Гімн: «In Plenty and In Time of Need»
Дата незалежнасці 30 лістапада 1966 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова англійская
Сталіца Брыджтаўн
Найбуйнейшыя гарады Брыджтаўн
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Сандра Мейсан
Міа Мотлі
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
183-я ў свеце
439 км²
нязнач.
Насельніцтва
• Ацэнка (2021)
Шчыльнасць

301.865 чал.
660 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$6.175 млрд
$22,296
ВУП (намінал)
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$3.963 млрд
$14,307
ІРЧП (2011) 0,793  (вельмі высокі) (47-ы)
Валюта Барбадаскі долар
Інтэрнэт-дамен .bb
Код ISO (Alpha-2) BB
Код ISO (Alpha-3) BRB
Код МАК BAR
Тэлефонны код +1-246
Часавыя паясы -4
Барбадас: Гісторыя, Дзяржаўны лад, Эканоміка
Карта

Гісторыя

Барбадас быў адкрыты еўрапейцамі ў 1518 годзе. Назва «Барбадас» пайшла ад партугальскага даследчыка Пэдра Кампоса ў 1536 годзе, які спачатку назваў востраў Os Barbados («Барадатыя») з-за вялікай колькасці абвітых падобнымі на бароды эпіфітамі фігавых дрэў, якія раслі на ім.

У 1627 годзе брытанцы заснавалі на востраве сваю калонію. У 1961 годзе Барбадас атрымаў статус «асацыяванай з Вялікабрытаніяй дзяржавы». Незалежнасць была абвешчана 30 лістапада 1966 года.

Дзяржаўны лад

У адпаведнасці з канстытуцыяй 1966 г. кіраўніком дзяржавы з’яўлялася каралева Вялікабрытаніі, прадстаўленая на востраве генерал-губернатарам. Для Барбадаса характэрныя ўстойлівыя традыцыі парламентарызму. Першыя заканадаўчыя акты, якія рэгулююць парадак фарміравання і дзейнасці Заканадаўчага сходу як ключавога органа самакіравання вострава, былі прынятыя задоўга да здабыцця ім незалежнасці (1639). У верасні 2020 года краіна заявіла аб пераходзе да рэспубліканскай формы кіравання. 21 кастрычніка 2021 года парламент Барбадаса ўпершыню выбраў прэзідэнта (якім стала апошні генерал-губернатар вострава Сандра Мэйсан), а 30 лістапада 2021 краіна афіцыйна стала парламенцкай рэспублікай.

Заканадаўчая ўлада належыць Парламенту, які складаецца з Палаты сходу (30 членаў, абіраных насельніцтвам на 5 гадоў) і Сената (21 сенатар, прызначаемы прэзідэнтам).

Выканаўчую ўладу здзяйсняе ўрад на чале з прэм’ер-міністрам (лідар партыі парламенцкай большасці), які зацвярджаецца генерал-губернатарам. З 25 мая 2018 года ўрад узначальвае Мія Мотлі.

Асноўныя палітычныя партыі:

  • Барбадаская лейбарысцкая партыя (заснаваная ў 1938, кіруючая з 1994, умеранага сацыял-рэфармісцкага толку),
  • Дэмакратычная лейбарысцкая (левацэнтрысцкая апазіцыйная палітычная арганізацыя, створаная ў 1955),
  • Нацыянальная дэмакратычная,
  • Працоўная партыя Барбадаса,
  • Народны палітычны саюз.

Эканоміка

Рост ВУП у 2006 — 3,5 %. Аснова эканомікі — турызм (больш за 500 тыс. турыстаў штогод; занята 13 тыс. чалавек з 130 тыс. працаздольнага насельніцтва) і сельская гаспадарка, якая спецыялізуецца галоўным чынам на вырошчванні цукровага трыснягу (вытворчасць цукру складала 38 тыс. тон у 2005 г.). Культывіруецца таксама кукуруза, бавоўна, трапічная садавіна, гародніна, тытунь. Развіта жывёлагадоўля і рыбалоўства.

Развіваецца рынак фінансавых паслуг, страхавання, а таксама афшорны бізнес (11 тыс. занятых). Гэтаму ў немалой ступені спрыяюць нізкія стаўкі падаткаў, якія не перавышаюць 2,5 %, спрошчаная працэдура афармлення, падатковыя палёгкі і дамовы аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання.

Біржа Барбадаса з’яўляецца трэцяй паводле памеру сярод краін Карыбскага рэгіёна.

Прамысловасць прадстаўленая прадпрыемствамі лёгкай і харчовай прамысловасці, па перапрацоўцы цукровага трыснягу, нафты, вытворчасці электроннага абсталявання, хімікатаў, мэблі, лакафарбавай прадукцыі, якія працуюць у асноўным на прывазной сыравіне і арыентаваныя першым чынам на экспарт. У краіне здабываюцца нафта, прыродны газ, вапняк. За кошт падводнага свідравання Барбадас на 70 % (2006) пакрывае свае патрэбнасці ў энерганосьбітах.

Аб’ём рэзерваў цэнтральнага банка вострава перавышае 500 млн долараў. Інфляцыя — каля 7 %. Узровень беспрацоўя застаецца стабільным — парадку 10 %.

Асноўнымі спажыўцамі барбадаскіх тавараў (цукар, ром, прадукты харчавання, хімікаты, электронныя кампаненты, вопратка) з’яўляюцца краіны Карыбскай супольнасці, ЗША, Вялікабрытанія. Імпарт тавараў (харчаванне, прамысловае абсталяванне, хімікаты, паліва) у асноўным ажыццяўляецца з ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Канады.

Рэлігія

Пераважная частка насельніцтва вызнае хрысціянства (95 %), дамінуючае месца сярод хрысціянскіх канфесій займае англіканскае супольніцтва (40 %). Да іншых рэлігій, распаўсюджаных на востраве, адносяцца індуізм, іслам, вера бахаі і іўдаізм.

Зноскі

Спасылкі

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Барбадас, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Барбадас ГісторыяБарбадас Дзяржаўны ладБарбадас ЭканомікаБарбадас РэлігіяБарбадас СпасылкіБарбадасАнглійская моваАтлантычны акіянБрыджтаўнДзяржаваМалыя Антыльскія астравы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Hromadske.TVВокаМіжнародны стандартны кніжны нумарСяргей Іванавіч КовыраўАбрэвіятураГісторыя НароўліКунілінгусМіхась ПазнякоўЦмокІван НавуменкаАрхеіПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (1994)Паланэз АгінскагаПраваслаўная царкваАлексіс КівіВайна ў КарэіСалідарнасць (прафсаюз)МТБанкБелая РусьАндаракІмшаШабіхаКіеўская дзяржаўная акадэмія дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну імя Міхаіла БайчукаCreative CommonsКантынентальны кангрэсПубліцыстычны стыльПельменіАПЕКГуканне вясныБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)ЙАляксандр ГасеўскіЖамойць21vek.byЮрый Барысавіч НарштэйнАляксандр Валер’евіч ХаджаеўДругая сусветная вайнаЖаір БалсанаруАнатоль Дзмітрыевіч ТагановічВялікі Бор (Хойніцкі раён)Арыэль ШаронУладзіслаў СыракомляІгар Пятровіч ТурІосіф Вісарыёнавіч СталінМікенская цывілізацыяГэта крык, што жыве БеларусьДыялектная моваРасійская імперыяNavibandІван МележЛара ФабіянБалканскі саюзПіваIsland RecordsАлена ГурковаGoogleBlack Lives MatterАкупацыя Ірака (2003—2011)СінонімыСпіс кіраўнікоў АўстрыіМардэхай ЛімонНобелеўская прэмія па літаратурыМіндоўгIP-адрасДзеепрыслоўеМедаль да стагоддзя БНРЯнка СурвілаСымон-музыкаСекс без пранікненняРэжым ЛукашэнкіPornhub🡆 More