Базон Хігса

Базон Хігса, Хігсаўскі базон, хігсон — тэарэтычна прадказаная элементарная часціца, элементарны базон, квант поля Хігса, які з неабходнасцю ўзнікае ў Стандартнай мадэлі праз хігсаўскі механізм спантанага парушэння электраслабай сіметрыі.

Па будове, хігсаўскі базон з'яўляецца скалярнай часціцай, гэта значыць валодае нулявым спінам. Пастуляваны Пітэрам Хігсам у яго фундаментальных артыкулах, якія выйшлі ў 1964 годзе. У рамках Стандартнай мадэлі адказвае за масу элементарных часціц.

Базон Хігса
Мадэляванне, якое паказвае з'яўленне базона Хігса пры сутыкненні двух пратонаў

Базон Хігса першапачаткова быў прадказаны ў тэорыі, і пасля некалькіх дзясяткаў гадоў пошуку 4 ліпеня 2012 года прадстаўнікі ЦЕРН заявілі, што кожны з двух асноўных дэтэктараў ВАК назіраў новую часціцу з масай каля 125—126 ГэВ. Ёсць важкія падставы лічыць, што гэта часціца і ёсць базон Хігса.

Прадказанне адкрыцця

У тэорыі, пры мінімальнай рэалізацыі хігсаўскага механізму павінен узнікаць адзін нейтральны хігсаўскі базон (у навуковых працах такую часціцу называюць SM Higgs); у пашыраных мадэлях спантаннага парушэння сіметрыі можа ўзнікнуць некалькі хігсаўскіх базонаў рознай масы, у тым ліку і зараджаныя.

Аднак існуюць мадэлі, якія не патрабуюць увядзення базона Хігса для тлумачэння мас назіраных часціц Стандартнай мадэлі, так званыя бясхігсаўскія мадэлі. Адмоўны вынік пошукаў базона Хігса паслужыў бы ўскосным аргументам на карысць падобных мадэлей.

Спасылкі

Tags:

1964БазонКвантПоле ХігсаПітэр ХігсСтандартная мадэльХігсаўскі механізмЭлементарная часціца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

7 красавікаПаводка ў Казахстане (2024)Ватыканская апостальская бібліятэкаЛапырыГеоргій МарчукІмператар СэйваJSONЯкаў Рыгоравіч АнапрэенкаУладзімір Элкановіч Гальдштэйн.nuАфіцыйна-дзелавы стыльГерой БеларусіКаралькіСіцыліяВіктар Мікалаевіч ЦемушаўБанк ДабрабытМагіла льва (паэма)Лідскі замакГрэнобльХойнікіПалітыкРаксалана2002ШФерэт (бронеаўтамабіль)Bet365Павел ЛатушкаТаронцкі метрапалітарны ўніверсітэтРыгор БарадулінІзраільЛюдміла РублеўскаяТочка BYСтрупіцаЛявон ВольскіСажалкаВіктар Фёдаравіч КакоўкаБеларусь 3Маша і МядзведзьБоршчBingXAMZ TurІмператар МантокуІАКапялюшСувязь (тэхніка)Гуканне вясныВялікае Княства МаскоўскаеHromadske.TVЗвычайны прэзідэнтАкупацыя Ірака (2003—2011)Molchat DomaСтрахаванне жыццяЛікУладзімір СцяпанМаскоўскі метрапалітэн15 красавікаАляксандр II (імператар расійскі)Юлій ТаўбінАркадзь Нічыпаравіч МарціновічАдэсаМінай Піліпавіч ШмыроўБеларускія народныя танцыБеларуская Народная РэспублікаСтоўбцыАлесь ПушкінМіхась ПазнякоўРознічны гандальФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіЯўгенія Янішчыц🡆 More