Лёзненскі Раён Бабінавічы

Бабі́навічы (трансліт.: Babinavičy, руск.: Бабиновичи) — аграгарадок у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці.

Уваходзіць у склад Бабінавіцкага сельсавета.

Аграгарадок
Бабінавічы
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
161 м
Насельніцтва
  • 404 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2138
Паштовыя індэксы
211206
Аўтамабільны код
2
СААТА
2230804006
Бабінавічы на карце Беларусі ±
Бабінавічы (Лёзненскі раён) (Беларусь)
Бабінавічы (Лёзненскі раён)
Бабінавічы (Лёзненскі раён) (Віцебская вобласць)
Бабінавічы (Лёзненскі раён)

Геаграфія

Вёска знаходзіцца на заходнім беразе Зелянскога (Бабінавіцкага) возера за 30 км на паўднёвы захад ад Лёзна, 75 км ад Віцебска, на аўтадарозе Лёзна — Арэхаўск.

За 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца Бабінавіцкае радовішча глін, паклад у выглядзе дзвюх лінзаў звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення.

Гісторыя

Заснавана не пазней 16 ст., мяркуючы па назве, выхадцамі са старажытнага сяла Бабіна Аршанскага староства ВКЛ. У канцы 16-17 ст. мястэчка, дзяржаўная маёмасць, цэнтр Бабінавіцкага староства ў Віцебскім ваяводстве. У канцы 17-18 ст. у фактычным уладанні князёў Агінскіх. Частка Бабінавіч належала да аршанскага кляштара трынітарыяў. Вуліцы мястэчка сыходзіліся да гандлёвай плошчы, 2 з іх былі дарогамі на Віцебск і Оршу. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Бабінавічы ў складзе Расійскай імперыі, уваходзілі ў Аршанскі павет Магілёўскай губерні. У 1777—1796 і ў 1802—1840 былі цэнтрам Бабінавіцкага павета, мелі статут павятовага горада. У 1781 горад атрымаў герб: у блакітным полі 2 мачты з флюгерамі — у знак таго, што ў ваколіцах горада нарыхтоўваўся карабельны лес.

У Бабінавічах былі прыстань і склад лесаматэрыялаў, што сплаўлялі адсюль па рэках Лучоса і Заходняя Дзвіна ў Рыгу. У 1778 г. зацверджаны праект планіроўкі горада, у якім прадугледжвалася перанесці Бабінавічы на другі бераг р. Вярхіта і забудаваць у выглядзе прамавугольніка з плошчай у цэнтры, але ён не быў ажыццёўлены. У канцы 18 ст. распрацаваны праект забудовы Бабінавіч на старым месцы, паводле якога планіроўка прыводзілася ў прамавугольную сістэму і горад акружаўся валамі і равамі. Гэты праект ажыццёўлены часткова. У 1796—1802 і пасля 1840 Бабінавічы — заштатны горад у Магілёўскай губерні на тэрыторыі Дабрамыслінскай воласці Аршанскага павета.

3 часу заснавання Бабінавічы вядомы ганчарным промыслам, які дасягнуў росквіту ў 19 — 1-й чвэрці 20 ст. 3 мясцовай чырвонай гліны тут выраблялі чырвонагліняную непаліваную, чорназадымленую і гартаваную кераміку (гарлачы, гаршкі, збанкі, міскі), якую з пач. 20 ст. пачалі аздабляць размалёўкай.

У канцы 19 ст. тут працавала 39 рамеснікаў. У 1860 горад налічваў 1271 жыхара і 159 дамоў, у 1879—1320 жыхароў. Паводле перапісу 1897 у Бабінавічах 1157 жыхароў, дзейнічалі царкоўнапрыходская школа, пошта, тэлеграф, прыходская царква (пабудавана ў 1742), касцёл Святой Тройцы, пабудаваны ў 1782—1797 аршанскімі трынітарыямі, сінагога.

Пасля рэвалюцыі 1917 Бабінавічы страцілі статут горада і сталі вёскай, з 1919 у Віцебскай губерні РСФСР. Пасля 1-га ўзбуйнення БССР (сакавік 1924) Бабінавічы ў складзе БССР, цэнтр сельсавета ў Высачанскім раёне Віцебскай акругі (да ліпеня 1930). 3 ліпеня 1931 — цэнтр сельсавета ў Лёзненскім раёне, з 20.02.1938 у Віцебскай вобл. Напярэдадні вайны 1618 жыхароў, 376 двароў.

У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 каля Бабінавіч у абарончых баях вызначылася 153-я стралковая дывізія (камандзір — палк. М. А. Гаген). 3 17 ліпеня яна ва ўмовах акружэння некалькі дзён вяла цяжкія баі. Прарваўшы кальцо акружэння, прайшла з баямі па тылах ворага і злучылася з часцямі Чырвонай Арміі. 3 ліпеня 1941 да чэрвеня 1944 Бабінавічы акупіраваны нацыстамі. У яе ваколіцах дзейнічалі партызанскія атрады Лёзненскай, імя А. Ф. Данукалава і іншых брыгад. Вызвалены 25.06.1944 часцямі 11-й гвардзейскай арміі 3-га Беларускага фронту ў час Віцебска-Аршанскай аперацыі. Спаленая цалкам нацыстамі вёска пасля вайны адноўлена і з верасня 1946 да снежня 1956 была ў складзе Арэхаўскага раёна.

У 2005 у вёсцы 589 жыхароў, 271 двор, сярэдняя школа, Дом культуры, 2 бібліятэкі, аптэка, аддзяленне сувязі. У цэнтры вёскі, побач з сярэдняй школай, вайсковыя могілкі, дзе пахаваны 1308 савецкіх воінаў і партызан. У 1966 тут пастаўлены помнік воіну-пераможцу.

Славутасці

У Бабінавічах і каля вёскі знаходзіцца група археалагічных помнікаў розных часоў:

Зноскі

  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Бабінавічы (Лёзненскі раён), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Лёзненскі Раён Бабінавічы ГеаграфіяЛёзненскі Раён Бабінавічы ГісторыяЛёзненскі Раён Бабінавічы СлавутасціЛёзненскі Раён Бабінавічы ЗноскіЛёзненскі Раён Бабінавічы ЛітаратураЛёзненскі Раён Бабінавічы СпасылкіЛёзненскі Раён БабінавічыІнструкцыя па транслітарацыіАграгарадокБабінавіцкі сельсаветВіцебская вобласцьЛёзненскі раёнРуская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Ніжнехапёрскі прыродны паркНаша Ніва (1991)ЛонданЗмітрок БядуляНовасібірскІталіяІнструкцыя па транслітарацыіМіхаіл Міхайлавіч ІнькоўАфарызм1944Алесь КажадубОршаПаводка на Урале (2024)Французская моваПадвойнае пранікненнеАндрэй Аляксандравіч УцюрынПасляваенны антысавецкі рух у БССРМінскі лістокЧэхіяАляксандр Валер’евіч ХаджаеўПаца-ВацаКанфлікт у Судане (з 2023)Генадзь Пятровіч ПашкоўШаркаўшчынаБеларускі аўтамабільны заводМаксім ТанкВайна ў КарэіВалянціна Міхайлаўна КоўтунЯзэп Юр’евіч ЛёсікМастацкая літаратура (выдавецтва)ҐГражына (паэма)Ева ВежнавецWayback MachineСялянскія батальёныЯнка МаўрГарады КыргызстанаСямёнаўНарысІгар Хведаравіч СідарукАляксандр Мікалаевіч КазекаВалерый Мікалаевіч ГапееўВадародНёман (часопіс)Беларускі фальклорРадзімаDolomedes fimbriatusБайкаБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяУладзімір Іванавіч Карызна1200Дзень ЗямліЭнцыклапедыяУ краіне райскай птушкіБеларускі алфавітПаўстанне 1863—1864 гадоўТрыснёгЗлыя лікіБарселонаСавецкія ваенныя спецыялісты за мяжойМядзведзіГісторыяСнегПартызанская мадонна (Мінская)Нацыянальная акадэмія навук БеларусіПрыназоўнікКарлес ПучдэмонАлені🡆 More