Асеціны

Асеціны (ас.: ирæттæ) — каўказскі народ іранскага паходжання, асноўнае насельніцтва Рэспублікі Паўночная Асеція — Аланія і непрызнанай Рэспублікі Паўднёвая Асеція (юрыдычна ў складзе Грузіі).

Асецінская мова адносіцца да іранскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і.

Асеціны
Хетагураў • Газданаў • Кацоеў • Абаеў Такаці • Гергіеў • Таймазаў • Дударава

Хетагураў • Газданаў • Кацоеў • Абаеў

Такаці • Гергіеў • Таймазаў • Дударава
Саманазва Ирон, Дигорон
Усяго: 700 тыс. чалавек.

Асеціны Расія
  528 515 (2010), 514 875 (2002)

Асеціны Паўднёвая Асеція
 50 000 (2000 г., адзнака)
(65 223 чал., 1989 г.)
Асеціны Грузія
 36 916 (2002 г.)

Асеціны Турцыя
 20 000 —  36 000
Асеціны Сірыя
 700 — 60 000 (адзнака)
Асеціны Украіна
4 834
Асеціны Казахстан
1 326 (2009 г.)

Асеціны Таджыкістан: 396 (перапіс 2010 г.)
Этнічныя мовы Асецінская мова
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) Праваслаўе, Іслам, традыцыйныя асецінскія вераванні
Расавы тып Еўрапеоіды
Геаграфічна-моўная група іранскія народы[d]
Блізкія этнасы Ясы
Субэтнасы Іронцы, Дыгорцы
Этна-моўная супольнасць

Скіфы

Агульная колькасць асецінаў ацэньваецца ў 670 000 чалавек. Вылучаюцца з іншых этнічных груп Каўказа сваім арыйскім іранскім паходжаннем ад скіфаў, сарматаў і аланаў (з іншых іранскіх народаў на Каўказе ў аддаленні ад асецінаў жывуць толькі нешматлікія талышы), тады як іх суседзі — гэта больш шматлікія грузіны, адыгскія, цюрскія і вайнахскія народы.

Веравызнанне

Асеціны 
Асецін
Асеціны 

З часоў ранняга Сярэднявечча асеціны вызнавалі хрысціянства, а сёння да праваслаўнай царквы належыць 61 % насельніцтва. Як зазначае Надзея Емяльянава, «нярэдка ў літаратуры Асеція апісваецца як традыцыйна праваслаўная краіна. У той самы час, на думку некаторых даследчыкаў, у гісторыі Асеціі былі перыяды, калі яе лічылі ледзь не мусульманскай краінай».

Гісторыя

Узнікненне асецінскага этнасу

За часы мангольскага панавання прашчуры асецінаў былі выціснуты з сваёй колішняй бацькаўшчыны на поўдзень ад Дона і мігравалі ў паўднёвым напрамку да Каўказа. Такім чынам узніклі тры асецінскія рэгіёны — Дыгорыя на захадзе, якая трапіў пад уплыў адыгаў Кабарды і пераняў іслам. Размешчаны таксама на поўначы рэгіён Ірон займаў тэрыторыю цяперашняй Паўночнай Асеціі і першы трапіў пад уладу Расіі ў 1767 годзе. Туалег (Tualläg) на поўдні ўваходзіў у грузінскае княства Самачабла, а пазней стаў Паўднёвай Асеціяй.

Савецкі час

Паўднёва-Асецінская аўтаномная вобласць (АВ) была ўтвораная 20 красавіка 1922 года, пасля саветызацыі Грузіі ў 1921 годзе. Тэрыторыя Паўднёва-Асецінскай АВ са сталіцай у Цхінвалі афіцыйна складала ў 1989 годзе 3 900 км², але ў 1990—1991 гадах ад вобласці былі аддзелены і заняты грузінскімі войскамі Знаўрскі, палову Ленінгорскага і частку Джаўскага раёнаў. Паводле дадзеных Усесаюзнага перапісу 1989 года, насельніцтва Паўднёва-Асецінскай аўтаномнай вобласці складала 99 тысяч чалавек, 66,2 % з іх былі асеціны, а 29 % — грузіны. Усяго ў Грузіі ў 1989 годзе жылі 163 тысячы асецінаў. Сённяшнюю колькасць асецінаў у Паўднёвай Асеціі Б. Калоеў ацэньвае ў 65 тысяч чал. Палова сем’яў у вобласці мае змяшанае асецінска-грузінскае паходжанне.

Прарасійская арыентацыя

Асецінскія землі (разам з грузінскімі і армянскімі) сталі апірышчам расійскай экспансіі на Каўказе, што было не ў апошнюю чаргу звязана з хрысціянствам асецінскага насельніцтва, а таксама пашыранай «тутэйшасцю» (то бок слабой нацыянальнай ідэнтычнасцю і сацыяльнай развітасцю) асецінаў у ХІХ ст. Гэта асаблівасць асецінскага насельніцтва і яго пазіцыя ў працэсе расійскай экспансіі адлюстравана ў творах класічнай рускай літаратуры пазамінулага стагоддзя, якая адлюстроўвае асецінаў як выпівохаў, занядбаных і нягеглых сялян. Асеціны адпачатку рэкрутаваліся ў структуры імперыі, гэтак, у прыватнасці, частку Церскага казачага войска складалі асеціны. Як зазначае Емяльянава, у асецінаў антырускі вызваленчы мюрыдызм чачэнскага шэйха Мансура не знайшоў водгука, «акурат гэтак сама яны адмовіліся і ад супрацьстаяння з Расіяй». Гэтак сама імамат Шаміля ў яго змаганні з Расіяй падтрымалі толькі вельмі нешматлікія групы асецінаў-мусульман.

Народанасельніцтва

Сёння большасць асецінаў свету жывуць у Рэспубліцы Паўночная Асеція — Аланія, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі. Паводле дадзеных усерасійскага перапісу насельніцтва 2002 года ў Расіі жыло 515 тысяч асецінаў. У 1924 годзе была ўтвораная Паўночна-Асецінская аўтаномная вобласць (АВ), якая 5 снежня 1936 была пераўтворана ў Паўночна-Асецінскую АССР у складзе РСФСР са сталіцай ва Уладзікаўказе.

Стаўленне Грузіі

Грузінскія канспіралагічныя тэорыі кажуць, што і Абхазская АССР, і Паўднёва-Асецінская аўтаномная вобласць былі створаныя бальшавікамі, каб стварыць невычэрпную крыніцу праблем і спрасціць для Крамля кантроль Грузіі. Сапраўды, Абхазія і Паўднёвая Асеція кіраваліся на этнакратычным падмурку, на карысць тытульнага этнаса. Грузінскія ўлады імкнуліся абмежаваць гэтыя аўтаноміі, што і спарадзіла супраціўленне.

Зноскі

Tags:

Асеціны ВеравызнаннеАсеціны ГісторыяАсеціны Прарасійская арыентацыяАсеціны НароданасельніцтваАсеціны Стаўленне ГрузііАсеціныІндаеўрапейскія мовыІранІранскія мовыАсецінская моваГрузіяКаўказПаўднёвая АсеціяПаўночная Асеція

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Паца-Ваца1xbetLand RoverКанскі кінафестываль 1983Слоўнік беларускай мовы Івана НасовічаНаша Ніва (1906)Kufar.byМарыя АнтуанетаПрыродны газКітабыСцяг БеларусіЮрый СтанкевічАлесь ПетрашкевічМедаль Францыска СкарыныАдам ГлобусБілінгвізмЗнакі прыпынкуЗоі СалданаАдміністрацыйны падзел БеларусіКазекаРыгор БарадулінМарына Вітальеўна ВасілеўскаяГерб АстраўцаПеракладчыкМоўная інтэрферэнцыяРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаРасліныМагілёўАлег Уладзіміравіч СалтукГісторыя БеларусіКанскі кінафестываль 1994ХатыньКанчатакЯнка КупалаФранцішак БагушэвічУладзімір СцяпанЯнка ЖурбаАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаЧорны буселБу ВідэрбергМікола ГусоўскіПаветранае суднаХто смяецца апошнім (п’еса)Патрыёты Беларусі (грамадскае аб’яднанне)ГДругая сусветная вайнаЛюдзі на балоце (фільм)ДастарханЗалаты век ісламуБеларускі ПЭН-цэнтрНіл ГілевічКахановаРасійская імперыяМаксім БагдановічГеаграфія сельскай гаспадаркіЯкуб КоласЯкавіянская эпохаГлыбокая глотка (секс)Навабыхаўскі сельсаветСтоле СандбекСінонімыКнігаўкаЛазанкіУсяслаў БрачыславічБеларускі партрэт XII―XVIII стагоддзяўДзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратурыУ краіне райскай птушкіЧалавек пасярэдзінеВагінальны сексАлесь ЖукЧарнобыльГенадзь Пятровіч ПашкоўАпалонік (лічынка)Савет Еўрапейскага саюзаViva Braslav🡆 More