Аперацыя «Цыклон»

Аперацыя «Цыклон» (англ.: Operation Cyclone) — кодавая назва праграмы ЦРУ па ўзбраенні афганскіх маджахедаў падчас Афганскай вайны 1979—1989 гадоў.

«Цыклон» з’яўляецца адной з самых працяглых і самых дарагіх сакрэтных аперацый ЦРУ, фінансаванне праграмы пачалося з $20–30 мільёнаў у год і да 1987 года дасягнула ўзроўню $630 мільёнаў у год.

Перадгісторыя

Саветнік прэзідэнта ЗША Картэра па нацыянальнай бяспецы Збігнеў Бжазінскі сцвярджаў, што ЗША намагаліся ўцягнуць СССР у дарагі і па магчымасці адцягваючы ваенны канфлікт накшталт В'етнамскай вайны. У сваім інтэрв'ю 1998 года французскаму часопісу Le Nouvel Observateur Бжазінскі ўспамінаў:

Мы не штурхалі рускіх умешвацца, але мы наўмысна павялічылі верагоднасць, што яны гэта зробяць… Сакрэтная аперацыя была выдатнай ідэяй. Яе вынікам стала завабліванне Савецкага Саюза ў афганскую пастку… У дзень, калі Савецкі Саюз афіцыйна перасек мяжу, я напісаў прэзідэнту Картэру: «Цяпер у нас ёсць шанец даць Савецкаму Саюзу сваю В'етнамскую вайну».

У сваіх інтэрв'ю «Як Джымі Картэр і я паклалі пачатак маджахедам» (англ.: How Jimmy Carter and I Started the Mujahideen), «Я б зрабіў гэта зноў» (англ.: I’d Do It Again) Бжазінскі прама заяўляе пра ролю ЦРУ ЗША ў падрыхтоўцы афганскіх маджахедаў.

Праграма

Аперацыя «Цыклон» 
Афганскі маджахед са Стралой-2, 26 жніўня 1988 года

3 ліпеня 1979 года амерыканскі прэзідэнт Джымі Картэр падпісаў прэзідэнцкі ўказ, які санкцыянаваў фінансаванне антыкамуністычных сіл у Афганістане. Пасля ўводу савецкіх войскаў у Афганістан і прызначэння больш прасавецкага прэзідэнта, Бабрака Кармаля, Картэр абвясціў: «Савецкае ўварванне ў Афганістан — гэта самая вялікая пагроза свету з часоў Другой сусветнай вайны».

Галоўным чынам, праграма грунтавалася на выкарыстанні пакістанскай разведкі (ISI) у якасці пасродніка для размеркавання фінансавання, забеспячэння зброяй і падрыхтоўкай афганскіх сіл супраціўлення. Апроч фінансавання з боку аналагічных праграм англійскай МІ-6 і Спецыяльнай авіяцыйнай службы, Саудаўскай Аравіі і Кітайскай Народнай Рэспублікі, ISI займалася ўзбраеннем і падрыхтоўкай звыш 100 000 паўстанцаў за перыяд з 1978 па 1992 год. Яны таксама займаліся вербаваннем добраахвотнікаў з арабскіх дзяржаў у шэрагі афганскага супраціўлення для барацьбы з савецкімі войскамі, што дыслакаліся ў Афганістане.

ЗША падалі два траншы эканамічнай дапамогі і ваенных кантрактаў для падтрымкі Пакістана ў яго ролі ў вайне супраць савецкіх войскаў у Афганістане. Першы шасцігадовы траншаў (1981-87) памерам у $3,2 мільярда, быў пароўну падзелены паміж эканамічнай дапамогай і ваеннымі кантрактамі. Акрамя таго, у перыяд з 1983 па 1987 год Пакістанам было закуплена ў ЗША 40 самалётаў F-16 на суму $1,2 мільярда. Памер другога шасцігадовага транша (1987-93) складаў $4,2 мільярда. З іх $2,28 мільярда былі вылучаны на эканамічную дапамогу ў выглядзе грантаў ці пазык пад нізкі працэнт (2-3 %). Астатняя частка сумы ($ 1.74 мільярда) была прадстаўлена ў форме крэдыту на ваенныя закупы. Продажам Пакістану неамерыканскай зброі для вядзення вайны ў Афганістане садзейнічаў Ізраіль. Такім чынам, краіне было пададзена прыкладна ад 3 да 20 мільярдаў долараў ЗША на падрыхтоўку і забеспячэнне атрадаў афганскіх маджахедаў рознага роду ўзбраеннем, уключаючы пераносныя ракетна-зенітныя комплексы «Стынгер».

З года ў год фінансаванне праграмы павялічвалася дзякуючы актыўнай падтрымцы некаторых амерыканскіх палітыкаў і дзяржслужачых, такіх як, кангрэсмены Чарлз Уілсан і Гордан Хамфры, дырэктар ЦРУ Уільям Кейсі і намеснік міністра абароны па палітыцы Фрэд Айкл.

Наступствы

Пасля таго як у снежні 1979 года савецкія войскі ўвайшлі ў Афганістан, лічылася, што Савецкі Саюз спрабаваў пашырыць свае паўднёвыя межы, каб замацавацца ў рэгіёне. Гэта пашырэнне на поўдзень, здавалася, папярэднічала далейшаму прасоўванню на ўсход у бок Пакістана і на захад — да Ірана. Амерыканскія палітыкі, як рэспубліканцы, так і дэмакраты, не ведалі пра ўдзел ЗША і асцерагаліся, што Савецкі Саюз намерваецца атрымаць кантроль над блізкаўсходняй нафтай. Іншыя лічылі, што Савецкі Саюз спрабаваў перашкодзіць распаўсюджванню іранскай ісламскай рэвалюцыі і афганскай ісламізацыі на мільёны мусульман у СССР.

Пасля ўварвання Картэр зрабіў заяву, якая стала вядомым як «дактрына Картэра», што ЗША не дапусціць ніякую знешнюю сілу кантраляваць Персідскі заліў. Ён спыніў гандаль пшаніцай са СССР, якая прызначалася для ўсталявання гандлёвых адносін з СССР і зніжэння напружанасці Халоднай вайны. Экспарт збожжа з’яўляўся прыбытковым для амерыканскай сельскай гаспадаркі, і Картэр сваім рашэннем паклаў пачатак цяжкім часам для амерыканскіх фермераў. Ён таксама забараніў амерыканцам удзельнічаць у Летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года ў Маскве, і аднавіў рэгістрацыю для праходжання ваеннай службы для маладых людзей.

ЗША страцілі цікавасць да Афганістана пасля вываду з яго савецкіх войскаў. Амерыканскае фінансаванне лідара афганскага супраціўлення Гульбедзіна Хекмаціяра і яго Ісламскай партыі Афганістана было адразу ж спынена. ЗША таксама скарацілі аб'ём сваёй дапамогі афганскім бежанцам у Пакістане.

У кастрычніку 1990 года, амерыканскі прэзідэнт Джордж Буш старэйшы адмовіўся прызнаць, што Пакістан не валодае ядзернымі зарадамі, і тым самым санкцыянаваў накладанне санкцый на Пакістан паводле папраўкі Прэслера (1985) у закон Кангрэса аб замежнай дапамозе. Гэта рашэнне анулёўвала абавязацельствы 1987 года па прадастаўленні другога транша і спыніла эканамічную дапамогу і ваенныя пастаўкі ў Пакістан (за выключэннем той эканамічнай дапамогі, якая ўжо была накіравана ў Пакістан). Таксама былі спынены праграмы падрыхтоўкі ваенных спецыялістаў і частка пакістанскіх афіцэраў, якія праходзілі стажыроўку ў ЗША, была адклікана дамоў.

Крытыка

Амерыканскі ўрад падвяргаўся крытыцы за тое, што ён дазволіў Пакістану накіраваць афганскаму лідару супраціўлення Гульбедзіну Хекмаціяру, якога пакістанскае кіраўніцтва лічыла сваім саюзнікам, неадпаведны аб'ём сваіх сродкаў. Хекмаціяр крытыкаваўся за забойствы іншых маджахедаў і напады на мірнае насельніцтва, уключаючы артабстрэл Кабула амерыканскімі ўзбраеннямі, які прывёў да 2 000 ахвяр. Пра яго казалі, што ён быў у сяброўскіх адносінах з Усамам бен Ладэнам, заснавальнікам Аль-Каіды, які кіраваў праграмай дапамогі «афганскім арабам-добраахвотнікам» Мактаб Аль-Хадамат для вядзення вайны ў Афганістане. Занепакоены яго паводзінамі, пакістанскі лідар, генерал Зія-уль-Хак, папярэдзіў Хекмаціяра: «Пакістан зрабіў яго афганскім лідарам, і Пакістан можа яго таксама знішчыць, калі ён працягне дрэнна сябе весці».

У канцы 1980-х, пакістанскі прэм'ер-міністр Беназір Бхута, занепакоеная ўзрослай сілай руху ісламістаў, сказала прэзідэнту Джорджу Бушу: «Вы ствараеце Франкенштэйна».

Адам Дольнік піша, што існуюць звесткі пра супрацоўніцтва Усамы бен Ладэна з прадстаўнікамі ЗША ў рамках праграмы дапамогі афганскім маджахедам. Паводле розных ацэнак, у вайне брала ўдзел прыкладна 35 000 замежных мусульман з 43 ісламскіх краін, многія з якіх затым удзельнічалі ў тэрарыстычнай дзейнасці Аль-Каіды.

Аднак улады ЗША сцвярджаюць, што ўсё фінансаванне накіроўвалася мясцовым афганскім паўстанцам, і адмаўляюць, што якія-небудзь іх сродкі выкарыстоўваліся для падтрымання Усамы бін Ладэна ці замежных арабскіх маджахедаў. Брытанскі эксперт па ісламскім экстрэмізме Джэйсан Берк пісаў, што фінансаванне накіроўвалася Гульбедзіну Хекмаціяру, а будучы стваральнік і глава Аль-Каіды Усама бен Ладэн на той момант не ўяўляў сабой нічога сур'ёзнага: яго групоўка налічвала трохі больш за тузін чалавек і моцна залежала ад іншых ісламісцкіх арганізацый, такіх як Егіпецкі ісламскі джыхад

Папулярная культура

Біяграфічная драма «Вайна Чарлі Уілсана» (2007) заснавана на аднайменнай кнізе Джорджа Крайла і распавядае пра тэхаскага кангрэсмена-дэмакрата Чарлза Уілсана, які ў 80-х гадах адказваў за фінансаванне праграмы.

Гл. таксама

Зноскі

Tags:

Аперацыя «Цыклон» ПерадгісторыяАперацыя «Цыклон» ПраграмаАперацыя «Цыклон» НаступствыАперацыя «Цыклон» КрытыкаАперацыя «Цыклон» Папулярная культураАперацыя «Цыклон» Гл. таксамаАперацыя «Цыклон» ЗноскіАперацыя «Цыклон»Англійская моваАфганская вайна (1979—1989)ЦРУ

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ВялікабрытаніяМікалай Васільевіч НеўраўВеслаў ДымныDC ComicsПрамянёвапёрыя рыбыВераб’інападобныяЖаір БалсанаруMuroveiЛютаўская рэвалюцыяБрэст (Францыя)Аляксей ДудараўВікторыя (Тэхас)Беларускі полк «Пагоня»Конрад АдэнаўэрАкадэмія паслядыпломнай адукацыі (Мінск)Мастурбацыя1670 (тэлесерыял)Сцяг ІспанііГільгамешКлаўдзій Сцяпанавіч Дуж-ДушэўскіСкрапбукінгВялікае Княства ЛітоўскаеЛ. КерубініПечы (Барысаў)Алена МаслаПрэзідэнцкія выбары ў Расіі (2024)Уніяцкая Царква ў Рэчы ПаспалітайАфганская вайна (1979—1989)Леў Мікалаевіч ТалстойМакс РайнгартPlayStation VitaЭдуард Сямёнавіч НіканораўПубліцыстычны стыльNoize MCСевастопальПенсільванскі дзяржаўны ўніверсітэтАлексіс Ківі1935 год у гісторыі кіноУладзімір Георгіевіч Мулявін28 сакавікаВанда Іванаўна РусецкаяВіктар АмбарцумянЖывая моваВольха шэраяАральны сексХалодная вайнаВільнюсГеаграфія АргенціныАндрэа СакіЭлектрахімічны рад напружанняў металаўPizza HutВейшнорыяМічыганскі ўніверсітэтЭлектрычная батарэяШышыАкцёрАндрэй Мікалаевіч МукавозчыкВостраў Прынца ЭдуардаReform.byАндрусь ТакіндангТбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Іванэ ДжавахішвіліГамбургерД-бітЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкВялікая Айчынная вайнаCinnabonБеларуская ВікіпедыяФутджобВіктар МарціновічГары Потэр і Ордэн ФеніксаМасавае забойства ў Арланда🡆 More