Антаймуру

Антаймуру (малагас.

Насяляюць частку паўднёвага ўсходу Мадагаскара. Агульная колькасць (2022 г.) — 1 215 000 чалавек

Антаймуру
(Antaimoro)
Антаймуру
Вытворчасць паперы антаймуру
Агульная колькасць 1215000 (2022 г.)
Рэгіёны пражывання Мадагаскар
Мова малагасійская
Рэлігія культ продкаў, шаманізм, іслам, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы іншыя малагасійцы

Паходжанне

Антаймуру лічаць сябе нашчадкамі арабаў, хаця некаторыя навукоўцы адносяць іх да антайсака. Згодна паданням, першым кіраўніком антаймуру быў Рамакарару, які прыбыў на Мадагаскар ў XV ст. з Меккі. Дзяржава антаймуру, якая узначальвалася манархамі андрыянуні, праіснавала да пачатку XIX ст. пакуль не была ўключана ў склад Каралеўства Мадагаскар.

Асаблівасці культуры

Традыцыйная культура антаймуру спалучае рысы, характэрныя для ўсіх малагасійцаў усходняга ўзбярэжжа Мадагаскара, з уплывам з боку арабаў і еўрапейцаў.

Антаймуру распрацавалі першую малагасійскую пісьмовасць сарабе, у якой выкарыстоўваліся арабскія літары. Яны не ўжываюць у ежу свініну. Забараняецца самастойна забіваць свойскую жывёлу (звычайна гэтай прафесіяй займаюцца прадстаўнікі іншых этнічных груп, што жывуць сярод антаймуру). Доўгі час існавала традыцыя забойства аднаго з народжаных двайнят.

Галоўнымі заняткамі з'яўляюцца сельская гаспадарка, лоў рыбы і гандаль. Яшчэ ў XIX ст. антаймуру славіліся як цудоўныя лекары, якія займаліся зборам лекавых і атрутных траў, астралогіяй і варажбой. Захаваліся такія адметныя традыцыйныя заняткі, як вытворчасць паперы з бамбуку, пляценне з саломы.

Жытло каркаснае, будуецца з дрэва, падзяляецца на ізаляваныя мужчынскую і жаночую часткі.

Традыцыйнае грамадства заснавана на падзеле на сацыяльныя пласты згодна ўзросту і паходжанню тых або іншых індывідаў ад пэўнага продка.

У мінулым асноўнай рэлігіяй быў іслам, але ў нашы дні яго прытрымліваецца толькі 7% вернікаў. Шырока распаўсюджаны традыцыйныя вераванні, культ продкаў. Значная частка (45%) спавядае хрысціянства.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Антаймуру ПаходжаннеАнтаймуру Асаблівасці культурыАнтаймуру СпасылкіАнтаймуруМадагаскарМалагасійская моваМалагасійцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ПупПаэтСпіс газет БеларусіБуры мядзведзь у БеларусіБеларускі ПЭН-цэнтрМаксім ТанкРадзімаПімен ПанчанкаВінцэнт Дунін-МарцінкевічЭкстазУладзімір Аляксеевіч АрлоўТарашкевіцаСтралаКіеўДняпро190-я знішчальная авіяцыйная дывізіяНемаўляХто смяецца апошнім (п’еса)ПаўлінкаМінская вобласцьПеракладчыкВацлаў ЛастоўскіВікісховішчаСуфлеВенгрыяВялікае Княства Літоўскае633Чорны замак АльшанскіДзеяслоўАляксандр БаршчэўскіЯн ЧыквінГрушаўская вуліца (Мінск)Караль ШыманоўскіСлоўнікПрымаўкаБеларуская Народная РэспублікаПарнаграфіяЛічэбнікВіктар Анатолевіч ШніпКанстытуцыя 3 мая 1791 годаГерб БеларусіГроднаКот свойскіТом ТыкверРымская імперыяЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьТаіса Мікалаеўна БондарМастацтваРасійскі акадэмічны маладзёжны тэатр1960Анатоль ВярцінскіПартызанскі праспект (Мінск)Кастрычніцкая плошча (Мінск)Цэнтральны сібірскі батанічны садСяргей Іванавіч ГрахоўскіViva BraslavПрыбужжа БрэстАўстраліяІмануіл КантХаўленд (востраў)Фелікс МендэльсонЗайменнікРыгор БарадулінАдзёрУсход АФКЛіцвіныВадзім КабанчукМіхась ДаніленкаБраніслаў Адамавіч Тарашкевіч🡆 More