Андора: краіна ў Заходняй Еўропе

Андо́ра (катал.: Andorra), Кня́ства Андо́ра (катал.: Principat d'Andorra) — краіна ў Заходняй Еўропе.

Мяжуе з Францыяй і Іспаніяй. Адна з самых маленькіх краін Еўропы: плошча — 468 км², насельніцтва — 84 тыс. чалавек (2009). Яе сталіца — Андора-ла-Велья — самая высакагорная сталіца ў Еўропе (1023 м). Афіцыйная мова — каталонская.

Княства Андора
катал.: Principat d'Andorra
Андора: Гісторыя, Палітычная структура, Адміністрацыйны падзел Герб Андоры
Сцяг Андоры Герб Андоры
Андора: Гісторыя, Палітычная структура, Адміністрацыйны падзел
Дэвіз: «Virtvs Vnita Fortior
(Латынь: Адзінства дае сілу)»
Гімн: «El Gran Carlemany»
Заснавана 1278
Афіцыйная мова каталонская
Сталіца Горад Андора-ла-Велья
Найбуйнейшыя гарады Горад Андора-ла-Велья
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія пад сумесным пратэктаратам Францыі і Урхельскага біскупа
Сукнязі

Кіраўнік урада
Нікаля Сарказі
Жаан Энрык Вівес-і-Сісіліа
Антані Марці Пеціт
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
178-я ў свеце
468 км²
0,26 (121,4 га)
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
Шчыльнасць

91 023 чал. (194-я)
180 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2009)
  • На душу насельніцтва

$4,90 млрд  (177-ы)
$44 623
Валюта Еўра (€) (прынята ў аднабаковым парадку, не ўваходзіць у Еўразону)
Інтэрнэт-дамен .ad
Код ISO (Alpha-2) AD
Код ISO (Alpha-3) AND
Код МАК AND
Тэлефонны код +376
Часавыя паясы +1
Андора: Гісторыя, Палітычная структура, Адміністрацыйны падзел
Карта

Княства ўтворана ў 1278. Ролю манарха сумесна выконваюць два ўладары — прэзідэнт Французскай Рэспублікі і біскуп Урхельскі (Каталонія, Іспанія).

Андора — дастаткова багатая краіна, дзякуючы статусу «падатковай гавані» і турызму, у значнай ступені выкліканаму гэтым (каля 10 млн наведвальнікаў штогод). Яна не з’яўляецца членам Еўрапейскага Саюза, хаця еўра — фактычная валюта гэтай краіны. Андора займае другое месца ў свеце па чаканай працягласці жыцця сваіх грамадзян — 82 гады пры нараджэнні.

Гісторыя

Старажытная гісторыя і сярэднявечча

Самыя раннія археалагічныя знаходкі, якія сведчаць аб існаванні чалавека ў Андоры, датуюцца часам першага ледніковага перыяду. Керамічныя вырабы, ланцугі і іншыя прылады сведчаць аб засяленні рэгіёну яшчэ да пачатку бронзавага веку. Іншыя археалагічныя знаходкі — гэта каменныя гравюры каля Ардына (Ordino), пячорны жывапіс у Ла Рока дэ лес Брукс (La Roca de les Bruixes). Згадкі пра насельнікаў далін упершыню з’явіліся ў тэксце грэчаскага гісторыка Палібія ў II ст. да н.э. Палібій апісаў пераправу Ганібала праз Пірэнеі і ў сувязі з гэтым гістарычным выпадкам нагадаў пра плямёны андазінаў. Княства Андора, пад падвойным, супольным кіраваннем Францыі і епіскапа Урхельскага, існавала з 1278.

Новы час

XX стагоддзе

Андора абвясціла вайну Германіі падчас Першай сусветнай вайны, але ў ваенных дзеяннях удзелу не прымала.

У 1933 акупіраваная Францыяй для падаўлення грамадскіх беспарадкаў перад выбарамі. Да 1940 Францыя трымала ў Андоры гарнізон, каб пазбегнуць перакідвання грамадзянскай вайны з Іспаніі. Падчас Другой сусветнай вайны Андора заставалася нейтральнай і служыла важным каналам для кантрабанднага гандлю паміж вішысцкай Францыяй і франкісцкай Іспаніяй.

Пасля вайны знаходзілася ў адноснай ізаляцыі ад агульнаеўрапейскіх працэсаў. Паступова стала заўважным гандлёвым і турыстычным пунктам прызначэння. У 1993 у Андоры адбылася мадэрнізацыя палітычнай сістэмы пасля ўступлення краіны ў ААН і Савет Еўропы — 14 сакавіка 1993 года выбаршчыкі пастанавілі змяніць феадальную палітычную сістэму на парламенцкую.

Палітычная структура

Андора — «парламенцкае княства». Паводле традыцыі, якая караніцца на Парэажы (катал.: Pareatge d'Andorra de 1278 — дагавор пра падвойны сюзерэнітэт над Андорай), суправіцелі, то-бок кіраўнікі дзяржавы -- Прэзідэнт Французскай Рэспублікі і біскуп Урхельскі (Сеа-дэ-Урхель, Іспанія). Таму краіну нельга назваць паўнавартаснай манархіяй, гэта хутчэй даніна традыцыі.

Заканадаўчая ўлада ажыццяўляецца супольна парламентам і ўрадам. Парламент Андоры — Генеральны Савет — складаецца з 28—42 дэпутатаў, якія выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін. Кіраўнік урада выбіраецца абсалютнай большасцю дэпутатаў парламента.

Адміністрацыйны падзел

Андора у адміністрацыйным дачыненні падзеленая на 7 парокій (катал.: parroquies):

  • Андора-ла-Велья (Andorra la Vella),
  • Канільё (Canillo),
  • Ла-Масана (La Massana),
  • Ардына (Ordino),
  • Сант-Жулія-дэ-Лорыя (Sant Julia de Loria),
  • Энкамп (Encamp),
  • Эскальдэс-Энгардань (Escaldes-Engordany).


Эканоміка

80 % ВУП краіны дае турыстычная галіна. Андору штогод наведваюць да 9 млн турыстаў. Дзяржава прымае мінімальны ўдзел у кіраванні эканомікай, і прадпрымальніцтва дзейнічае амаль без абмежаванняў. Вялікую ролю ў эканоміцы адыгрывае банкаўскі сектар, які карыстаецца існымі ў краіне падатковымі палёгкамі.

Развіццё сельскай гаспадаркі ў Андоры абмежавана тым, што толькі 2 % земляў прыдатныя для апрацоўкі. У гэтай галіне занята меней за 1 % насельніцтва. Вырошчваецца бульба і тытунь, у невялікай колькасці — ячмень і жыта.

Маюцца запасы жалезных руд, свінцу, гідраэнергетычных рэсурсаў, мінеральнай вады і лясоў.

Насельніцтва

Насельніцтва Андоры складае каля 85 тысяч чалавек (2023). Насельніцтва сталіцы — каля 23 тысяч чалавек (2015).

Культура

Дачыненні з Беларуссю

Дыпламатычныя зносіны паміж Княствам Андора і Рэспублікай Беларусь былі ўсталяваныя 27 верасня 2011 падчас 66-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Андора ГісторыяАндора Палітычная структураАндора Адміністрацыйны падзелАндора ЭканомікаАндора НасельніцтваАндора КультураАндора Дачыненні з БеларуссюАндора СпасылкіАндораІспаніяАндора-ла-ВельяЗаходняя ЕўропаКаталанская моваФранцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

1918Беларуская фанетыкаПраваслаўная царкваАб’яднаны пераходны кабінет БеларусіЯнка ЛучынаЕфрасіння ПолацкаяЯкуб КоласГарадоцкі замак (Віцебская вобласць)БНРРучная стымуляцыя пенісаСтаніслаў Пятровіч ШушкевічВікіманіяМікола МятліцкіМы выйдзем шчыльнымі радаміМіхаіл Кірылавіч БаброўскіАрлінгтан (Тэхас)Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьКузьма ЧорныHTMLБеластокЛандандэрыВіктар Уладзіміравіч ШэйманПаўлюк ТрусБеларуская міфалогіяПастава на каленяхГродзенская кафляКсенафобіяЗлучаныя Штаты АмерыкіАдольф ГітлерВялікі Бор (Хойніцкі раён)Секс без пранікненняБлакітны колерСяргей ПяткевічМаладняк (літаратурнае аб’яднанне)ДаменікінаРосаРэкі і каналы БеларусіХраналогія суданскага канфлікту (2023)МаскваМіндоўгАнгкор-ВатНазоўнікСаветы шуры рэвалюцыянераў БенгазіЛеў СапегаВасіль Вячаслававіч УткінКаласы пад сярпом тваімQRpediaУкраінаАляксандр Іванавіч ЯкімовічАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаРускіяПравы ЛГБТ у БеларусіФранцішка Уршуля РадзівілУэльсПімен ПанчанкаСвятлана Аляксандраўна АлексіевічДзень Незалежнасці Рэспублікі БеларусьГомасексуальнасць.tgAcanthocephalus ranaeКамерцыйны ўніверсітэт імя Луіджы БаконіКыргызстанМакс ШчурКангрэс беларусаў АмерыкіБелы колерСтарабеларуская моваМузей прафесійнага мастацтва мініяцюры Генрык Ян Даміняк у ТыхыБітва пад Вількамірам (1435)Вялікі панядзелак🡆 More