Анатоль Аляксандравіч Малафееў

Анато́ль Алякса́ндравіч Малафе́еў (14 мая 1933, Гомель — 19 студзеня 2022) — беларускі палітык, дзяржаўны дзеяч, першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі (1990—1991), старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1996—2000).

Анатоль Аляксандравіч Малафееў
Сцяг Член Палітбюро ЦК КПСС
1990 — 1991
Сцяг18-ы Першы сакратар ЦК КП Беларусі
30 лістапада 1990 — 25 жніўня 1991
Папярэднік Яфрэм Яўсеевіч Сакалоў
Пераемнік пасада скасаваная
1-ы Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
1996 — 2000
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Лінг
Папярэднік (Сямён Шарэцкі як старшыня Вярхоўнага Савета РБ)
Пераемнік Вадзім Аляксандравіч Папоў
Нараджэнне 14 мая 1933(1933-05-14)
Смерць 19 студзеня 2022(2022-01-19) (88 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Біяграфія

Нарадзіўся 14 мая 1933 года ў Гомелі.

Скончыў Інстытут народнай гаспадаркі (Мінск), потым — завочную Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. Працаваў слесарам на Мінскім і Гомельскім вагонарамонтных заводах. З 1962 года займаў ніжэйшыя пасады партыйных органаў у Гомелі, а ў 1970 годзе стаў інструктарам аддзела хіміі і лёгкай прамысловасці ЦК КПБ. Адтуль Малафееў быў накіраваны на пасаду Першага сакратара Мазырскага гаркама партыі. З Мазыра ён паехаў у Гомель на пасаду старшыні аблвыканкаму, аднак хутка узначаліў Гомельскі, а потым і Мінскі абкамы кампартыі. Пад час яго кіравання Мінскім абкамам, адбылася першае шэсце «Дзяды». На наступны дзень пасля бойкі адбыўся тэрміновы сход беларускага Саюза пісьменнікаў, а 4 лістапада закрыты сход пісьменнікаў, якія былі членамі КПБ. На апошняе мерапрыемства, акрамя іншых партыйных чыноўнікаў прыехаў і Анатоль Малафееў.

Анатоль Аляксандравіч Малафееў  Абстаноўка складаная. Ёсць экстрэмісты. Ёсць эмоцыі. На шчыт падымаецца Пагоня, бел-чырвона-белы сцяг. А навошта гэта? Няўжо гэта галоўнае ў перабудове? У гарвыканкама былі падставы забараніць мітынг на «Дзяды».
Выступленне на закрытым сходзе Саюзу Пісьменнікаў БССР, 4 лістапада 1988 г.
Анатоль Аляксандравіч Малафееў 

У 1990 годзе А. Малафеева выбралі дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, а з 1991 года — Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. У 1990 годзе ён узначаліў Камуністычную партыю рэспублікі і стаў апошнім кіраўніком КПБ. Ён стаў адным з нешматлікіх партыйных кіраўнікоў, якія падтрымалі жнівеньскі путч 1991 года.

Пасля забароны дзейнасці КПСС на тэрыторыі Беларусі Анатоль Малафееў пачаў працаваць у Галоўным упраўленні па дзяржаўных матэрыяльных рэсурсах. З сакавіка 1996 года стаў намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі ВС Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы і рэформах. З лістапада 1996 года быў прызначаны Старшынём Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (да 2000 года). У 2004—2008 гадах узначальваў Пастаянную камісію Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.

Памёр 19 студзеня 2022 года. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Зноскі

  • http://slounik.org/80186.html Кто есть кто в Беларуси на slounik.org
  • http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/palityka/systema/systema_04_palityki.htm Спіс Беларускіх палітыкаў на kamunikat.org
  • Памёр былы кіраўнік Палаты прадстаўнікоў Беларусі Малафееў
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Анатоль Аляксандравіч Малафееў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    14 мая19 студзеня19332022Гомель

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Спіс беларускіх імёнПятро ВасючэнкаРуская мова23 красавікаКурыцаМаскваЗакі НурыДаламедэс шлячкастыІспанская моваАрабыАлтыніўкаУладзімір Іванавіч КарызнаПаўночна-Заходні крайЮрась СвіркаАлесь АдамовічПятро ГлебкаАлесь РазанаўІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіМаксім ЛужанінДудка беларускаяЯ з вогненнай вёскі…Чырвоная зменаФрэдэрык КукНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеАстравецАдыёзныя лікіДзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратурыФразеалагізмВольга Славаміраўна БондараваВітаўтНапалеон ОрдаПарасонДзеепрыметнікПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)НаваельняКіберпартызаныАлесь ПісьмянкоўGoogle MapsСымон БудныПомнік Якубу Коласу (Мінск)Людміла РублеўскаяТамборская моваПісьменнікГарады КыргызстанаАжынаДзень ЗямліЗычныяСанетГерманіяАляксандр Валер’евіч ХаджаеўDolomedes fimbriatusКастрычніцкая плошча (Мінск)Ян БаршчэўскіДабротавэКанюшынаШвагерУладзімір Ільіч ЛенінБеларуская энцыклапедыяФані КапланПтушкіБрэстВасіль Іванавіч ІгнаценкаПа што ідзеш, воўча?Вацлаў ЛастоўскіАдам ГлобусВярхоўны камітэт вызвалення ЛітвыЮр’еў дзень (вясенні)ГісторыяВасіль Цяпінскі🡆 More