Аляксей Ануфрыевіч Дудараў (6 чэрвеня 1950, в.
Кляны, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — 27 лютага 2023, Мінск) — беларускі драматург.
Аляксей Дудараў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1950 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лютага 2023 (72 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, пісьменнік, сцэнарыст |
Жанр | п’еса |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і калгаснікаў. Скончыў у 1968 годзе Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча нафтавікоў, працаваў слесарам на нафтаперапрацоўчым заводзе. Скончыў у 1976 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «акцёр драмы і кіно». Працаваў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі ТЮГа (1976—1979), членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі «Тэлефільм» (Мінск, 1976—1983). Быў сябрам Саюза пісьменнікаў СССР (з 1979), сакратаром Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (з 1987). Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). У 1991—2002 гадах займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва». З 2003 па 2013 год быў мастацкім кіраўніком Драматычнага тэатра Беларускай арміі.
Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.
Дэбютаваў у друку ў 1973 годзе. Пісаў апавяданні, казкі для дзяцей. Вядомы як драматург і кінадраматург. Выдаў зборнікі апавяданняў «Святая птушка» (1979). Паводле сцэнарыяў Аляксея Дударава пастаўлены кароткаметражныя і мастацкія фільмы («Суседзі», 1979, «Белыя росы», 1984, і інш.).
Аўтар п’ес «Выбар» (паст. 1979), «Парог» (паст. 1981), «Вечар» (паст. 1983), «Злом» (1989). П’есы «Апошні ўзлёт» (паст. 1982) і «Радавыя» (паст. 1984) прысвечаны падзеям Другой сусветнай вайны. Трагедыя «Купала» (1994) увасабляе трагізм міжусобнай барацьбы ў Вялікім Княстве Літоўскім напярэдадні Крэўскай уніі 1385, «Адцуранне» (1994) — фантасмагарычны погляд на эсхаталагічную загадку краю і народа. «Песня пра зубра» (1994) — сцэнічная варыяцыя паводле матываў аднайменнай паэмы Міколы Гусоўскага. Гістарычныя асобы ў яго творах не пафасна рамантызаваныя, а людзі, падуладныя моцным пачуццям, часам здольныя памыляцца, але ўнутрана годныя.
У п’есе «Палачанка» (1998) Аляксей Дудараў паказвае гісторыю шлюбу Рагнеды і Уладзіміра ў святле вялікіх пачуццяў, страсцей. Палачанка праклінае Уладзіміра, і праклён гэты, у духу рамантызаваных твораў, пераносіцца на лёс усёй радзімы. Аляксей Дудараў вельмі актыўна працаваў у жанры гістарычнай драмы: п’есы «Князь Вітаўт», «Ядвіга», «Чорная панна Нясвіжа», «Крыж» і інш. Творам на гістарычную тэму ўласцівая дынамічнасць сюжэта, займальнасць інтрыгі, экзотыка і захаваны каларыт эпохі. Станоўчыя героі надзелены такімі вартасцямі, як вернасць ідэалу, высакароднасць, шляхетнасць, самаахвярнасць, адданасць Бацькаўшчыне.
Драматург абапіраўся на пэўную літаратурную традыцыю, калі ствараў меладраму «Кім» (2001). У гэтым творы падлетак шукае сродкі, каб вылечыць ад цяжкай хваробы сваю названую сястру, кідаецца ў розныя авантуры, якія прыводзяць да самых неверагодных метамарфозаў і супадзенняў, твор мае шчаслівы канец. Да жанру «меладраматычнага дэтэктыву» належыць таксама п’еса Аляксея Дударава «Люці» (2002).
Пераклаў на беларускую мову хроніку Уільяма Шэкспіра «Рычард III».
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета:
Дняпроўскі акадэмічны тэатр драмы і камедыі:
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і іншымі ўзнагародамі. Лаўрэат прэмій Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за зборнік апавяданняў «Святая птушка» і п’есу «Выбар», Ленінскага камсамола (1984) за творы апошніх год, Дзяржаўнай прэміі СССР (1985) за спектакль «Радавыя», прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2002).
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Аляксей Дудараў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.