«Авата́р» (англ.: Avatar, МФА: ) — амерыканскі навукова-фантастычны фільм 2009 года аўтара сцэнарыя і рэжысёра Джэймса Кэмерана з Сэмам Уортынгтанам і Зоі Салдана ў галоўных ролях.
Дзеянне фільма адбываецца ў 2154 годзе, калі чалавецтва здабывае каштоўны мінерал унабтаніум на планеце Пандора, заселеным спадарожніку газавай планеты ў зорнай сістэме Альфы Цэнтаўра. Па сюжэце рэсурсаздабывальная карпарацыя пагражае існаванню мясцовага племені чалавекападобных разумных істот, на’ві. Назва фільма — назва генетычна спраектаваных целаў, гібрыдаў на’ві і людзей, якія выкарыстоўваюцца камандай даследчыкаў для вывучэння планеты і ўзаемадзеяння з туземнымі жыхарамі Пандоры.
Аватар | |
---|---|
англ.: Avatar | |
Жанр | навукова-фантастычны фільм[d], баявік, прыгодніцкі фільм, баявая фантастыка[d] і мультфільм з жывымі акцёрамі[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях | |
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | 20th Century Fox, Lightstorm Entertainment, RatPac-Dune Entertainment[d] і Ingenious Media[d] |
Працягласць | 162 хв. |
Бюджэт | 237 000 000 $ |
Зборы | 2 847 379 794 $, 760 507 625 $ і 93 442 625 £ |
Краіна | |
Мова | На’ві і англійская |
Год | 18 снежня 2009, 18 снежня 2009, 17 снежня 2009, 17 снежня 2009, 16 снежня 2009 і 22 верасня 2022 |
Наступны фільм | Аватар: Шлях вады |
IMDb | ID 0499549 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стварэнне «Аватара» пачалося ў сярэдзіне 1990-х гадоў, калі Кэмеран напісаў 80-старонкавую канцэпцыю сцэнарыя фільма. Меркавалася пачаць здымкі ў 1997 годзе і выпусціць «Аватар» у пракат ужо ў 1999 годзе, але, па словах Кэмерана, на той момант яшчэ не існавала тэхналогій, здольных увасобіць у жыццё яго бачанне карціны. Праца над мовай на’ві пачалася ўлетку 2005 года, а напачатку 2006 года Кэмеран прыступіў да стварэння сцэнарыя і выдуманага сусвету. Па афіцыйных даных, бюджэт «Аватара» складае каля 237 мільёнаў долараў, па іншых ацэнках, выдаткі на вытворчасць фільма вар'іруюцца ад $280 да $310 мільёнаў, а кошт рэкламнай кампаніі ацэньваецца ў $150 мільёнаў. Пры здымках «Аватара» шырока выкарыстоўвалася тэхналогія захопу руху. Фільм выйшаў у пракат у традыцыйным фармаце, 3D-фармаце (RealD 3D, Dolby 3D, XpanD 3D і IMAX 3D) і ў «4D»-фармаце ў некаторых кінатэатрах Паўднёвай Карэі.
Прэм’ера «Аватара» адбылася ў Лондане 10 снежня 2009 года. У міжнародны пракат, уключаючы ЗША і Канаду, фільм выйшаў 16—18 снежня таго ж года. Карціна мела камерцыйны поспех і была станоўча ўспрынята крытыкамі. Яна пабіла некалькі рэкордаў па зборах, стаўшы самым касавым фільмам усіх часоў у Паўночнай Амерыцы і ва ўсім свеце, абагнаўшы «Тытанік», які ўтрымліваў рэкорд на працягу 12 гадоў. «Аватар» таксама стаў першым фільмам у гісторыі кінематографа, чые касавыя зборы перавысілі адзнаку ў 2 мільярды долараў. Фільм быў намінаваны на «Оскар» у дзевяці катэгорыях, уключаючы «Найлепшы фільм» і «Найлепшая рэжысура», і перамог у трох з іх: «Найлепшая аператарская праца», «Найлепшыя візуальныя эфекты» і «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка». DVD-рэліз фільма пабіў рэкорды продажаў, а Blu-ray-выданне стала адным з самых паспяховых у гісторыі. У 2015 годзе ці пазней выйдзе сіквел кінакарціны — «Аватар: Шлях вады». Адначасова здымаецца і трэцяя частка франшызы; таксама магчыма з’яўленне чацвёртага фільма.
|
|
«Аватар» быў намінаваны на прэмію «Оскар» у дзевяці катэгорыях, уключаючы «Найлепшы фільм» і «Найлепшую рэжысуру», але перамог толькі ў трох з іх: «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка», «Найлепшая аператарская праца» і «Найлепшыя візуальныя эфекты». На 67-й цырымоніі «Залаты глобус» з чатырох намінацый «Аватар» перамог у дзвюх: «Найлепшы фільм-драма» і «Найлепшая рэжысёрская праца». Фільм стаў «Найлепшай карцінай» па меркаванні New York Film Critics Online і «Самым арыгінальным, інавацыйным або крэатыўным фільмам» па версіі St. Louis Film Critics, дзе таксама выйграў у намінацыі «Найлепшыя візуальныя эфекты». «Аватар» быў намінаваны ў дзевяці катэгорыях на прэміі BAFTA і стаў пераможцам у дзвюх з іх: «Найлепшы прадакшн-дызайн» і «Найлепшыя спецэфекты». Фільм — уладальнік мноства іншых розных узнагарод і намінацый.
Аватар (фільм, 2009) на Вікісховішчы |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Аватар (фільм, 2009), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.