Мышыныя

Мышы, мышыныя (Muridae) — сямейства млекакормячых атрада грызуноў (Rodentia) .

Даўжыня цела ад 5 см (мыш-малышка (Micromys minutus)) да 48 см (пацук Phloeomys cumingi).

Мышыныя
Мышыныя
Apodemus sylvaticus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Muridae Illiger, 1811

Падсямействы
Мышыныя
Сістэматыка
на Віківідах
Мышыныя
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180360
NCBI  10066
EOL  8698
FW  41892

Сістэматыка

Адрозніваецца 5—6 падсямействаў, 100—120 родаў, больш за 500 відаў.

Распаўсюджанне

Распаўсюджаныя паўсюдна, большасць відаў — у лясах тропікаў і субтропікаў. Завезены ў Паўночную і Паўднёвую Амерыку і на шматлікія астравы. Жывуць у разнастайных прыродных і антрапагенных ландшафтах, у памяшканнях, стагах сена, саломы і інш. На Беларусі водзяцца пацук чорны (Rattus rattus), шэры пацук (Rattus norvegicus), мыш дамавая (Mus musculus), мыш жаўтагорлая (Apodemus flavicollis), мыш лясная (Apodemus uralensis), мыш-малышка (Micromys minutus), мыш палявая або жытнік (Apodemus agrarius).

Біялогія

Мышы актыўныя ў змярканні і ноччу. Большасць вядзе паўназемны лад жыцця, сілкуюцца насеннем, частка — жывёльнай ежай. Некаторыя — сінантрапныя жывёлы (дамавая мыш, некаторыя пацукі). Размножваюцца у цёплы час года, у селішчах чалавека — цэлы год. Палаваспелымі робяцца ў 1,5-3 месяца.

Шкодзяць збожжавым, лясным і садовым культурам. Мышыныя — корм для многіх звяроў, птушак, паўзуноў.

Многія віды — аб'ект генетыка-папуляцыйных, фізіялагічных і эталагічных даследаванняў.

Літаратура

Tags:

Мышыныя СістэматыкаМышыныя РаспаўсюджаннеМышыныя БіялогіяМышыныя ЛітаратураМышыныяГрызуныМыш-малышкаСысуны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Ірана-ізраільскі канфлікт (2024)Герб Беларускай Народнай РэспублікіВалерый Данілавіч АнісенкаВывад амерыканскіх войск з Афганістана (2020—2021)Русіфікацыя БеларусіЖЧасціца (часціна мовы)Пурпурны колерКрасавікЖодзінаГлобус БеларусіБаранавічыФердынанд РушчыцСымон БудныСяргей БульбаПрошчаРумыніяБеларускі партрэт XII―XVIII стагоддзяў2024Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаўКалійныя соліТворны склонАлесь КажадубТамерлан і АлёнаЖураўліны крыкМіхась ПазнякоўСукенкаБелая РусьЗлучнікУ краіне райскай птушкіВасілёкНіна Іосіфаўна МацяшКарлес ПучдэмонБеларускі алфавітХезбалаПрастрэл шыракалістыЛічэбнік1-я асобная дэсантна-штурмавая рота «Беларусь»ПарнаграфіяПаддуб’е (Пухавіцкі раён)Алесь БажкоГенадзь БураўкінМарк ШагалЛявона ПаповічЛітоўская моваMahindra MarksmanКасцёл Святога Войцеха і кляштар бенедыкцінак (Мінск)Раскіданае гняздо (п’еса)Аркадзь КуляшоўМядзведзіНясвіжскі палацава-паркавы комплексВацлаў ЛастоўскіВадзім Францавіч ГігінЕўдакія Якаўлеўна ЛосьКастусь ЖукКіеўская РусьУладзімір ДубоўкаНавум Якаўлевіч ГальпяровічЯўген Аркадзевіч ТалкачоўКіпрыян Антонавіч КандратовічБайкаІерусалімПалацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)КупаллеПаўднёвая КарэяГракРэкі і каналы БеларусіМатрона Сяргееўна МаркевічДэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССРГуканне вясныПапараць-кветкаТалачынБеларуская літаратураМазырВіктар Аляксандравіч Лукашэнка🡆 More