Шакаляд: кандытарскі прадукт з какавы

Шакаляд, чакаляда (гішп.

chocolate; ад ацтэцкага ксакалатл — горкая вада) — ласунак зь перапрацаванага насеньня какавы. Прынамсі з 11 стагодзьдзя да н. э. вырабляўся на тэрыторыі сучаснай Мэксыкі ў выглядзе напою. У 16 ст. трапіў у Эўропу, дзе ў яго сталі дадаваць цукар і зрабілі цьвёрдым. Зьмяшчае да 55% цукру, да 40% тлушчу (какава-алей), алькалёіды тэабрамін і кафэін. Энэргетычная каштоўнасьць 2100—2500 кіляДжоўляў.

Шакаляд: Прыгатаваньне, Узьдзеяньне, Гісторыя
Розныя віды шакаляду
Шакаляд: Прыгатаваньне, Узьдзеяньне, Гісторыя
Шакалядныя цукеркі

Прыгатаваньне

Насеньне дрэва какавы мае інтэнсіўны горкі смак і фэрмэнтуецца дзеля вырабу пэўнага смаку. Пасьля закісаньня какава-бабы сушаць, чысьцяць, а затым смажаць, у той час як абалонка выдаляецца для вытворчасьці какава пёры. Пёры затым здрабняюць у цёртую какаву, чысты шакаляд у грубай форме. З-за таго, што цёртая какава звычайна мае звадкаваны стан, зь яе з дапамогай іншых кампанэнтаў ці бязь іх атрымоўваюць шакалядны ліквор. Ліквор таксама можа быць апрацаваны на два складнікі: какава-парашок й какава-алей. Цьвёрды шакаляд гатуецца шляхам даданьня ў разагрэты какава-алей здробненай сумесі какава-парашку і цукру. Па загусьценьні атрыманую масу заліваюць у формы для застываньня.

Узьдзеяньне

Какава ўтрымлівае алькалёіды, як то тэабрамін і фэнілетылямін, якія маюць фізыялягічнае ўзьдзеяньне на арганізм. Гэта зьвязваецца з узроўнем сэратаніну ў мозгу. Некаторыя дасьледаваньні выявілі, што шакаляд, калі яго ядуць ва ўмераных колькасьцях, можа прывесьці да зьніжэньня артэрыяльнага ціску. Наяўнасьць тэабраміну аказвае таксычны эфэкт для некаторых жывёлаў, асабліва сабакаў і катоў.

Гісторыя

Мэзаамэрыка

Шакаляд: Прыгатаваньне, Узьдзеяньне, Гісторыя 
Маянскі кіраўнік забараняе чалавеку кранацца кубак з шакалядам

Какава была ўпершыню акультыравана чалавекам ня менш трох тысячагодзьдзяў назад ў Мэксыцы, Цэнтральнай і Паўднёвай Амэрыцы. Шакаляд выкарыстоўваўся ў якасьці напою на працягу амаль усёй сваёй гісторыі. Самы раньні запіс выкарыстаньня шакаляду ўзыходзіць да альмэкаў. У лістападзе 2007 году археолягі паведамілі пра выяўленьне доказаў пра самае старое вядомае вырошчваньне й выкарыстаньне какавы ў рэгіёне гораду Пуэрта-Эскандыда ў Гандурасе, пачынаючы прыкладна з 1400 па 1100 гады да н. э.. Рэшткі знойдзеных пасудзінаў указваюць на тое, што першым выкарыстаньнем какавы было ня проста выраб напоя, але й у якасьці крыніцы закісаньня цукру для алькагольнага напою, пра што сьведчыць белая мякаць вакол какава-бабоў. У часы цывілізацыі мая дрэвы какавы вырошчвалі ў дварах жытла й выкарыстоўвалі насеньне какавы для вырабу пеністага горкага напою. Дакумэнты Мая сьведчаць пра тое, што шакаляд выкарыстоўваўся ў цырыманіяльных мэтах, у дадатак да ўжываньня ў паўсядзённым жыцьці. Рэшткі шакаляду былі знойдзены ў банцы часоў старажытных мая ў Рыё Асуль у Гватэмале, што кажа аб тым, што Мая пілі шакаляд каля 400 году. Банка месьцілася ў адной з грабніцаў клясычнага пэрыяду Мая ад 460 да 480 году. Мая лічацца вынаходнікамі стварэньня першага сучаснага шакаляднага напою больш за 2000 гадоў таму, нягледзячы на тое, што зьявіўшыся ў Эўропе напой прайшоў шмат зьменаў у спосабе гатаваньня й выкарвстаньні інгрэдыентаў.

Цёртая какава выкарыстоўвалася першапачаткова ў Цэнтральнай Амэрыцы ў якасьці напою й як інгрэдыент да прадуктаў харчаваньня. Шакаляд гуляў адмысловую ролю ў культурах мая й ацтэкаў, асабліва на каралеўскія й рэлігійныя мерапрыемствы. Сьвятары прадстаўлялі насеньне какавы як дары багам і выкарыстоўвалі напоі з шакаляду падчас сьвятых цырымоніяў. Усе вобласьці, якія былі заваяваны ацтэкамі, спаганяліся імі адмысловым падаткам какава-бабамі.

Эўропа

Эўрапейцы для вырабу шакаляду дадавалі цукар і малако, два кампанэнты, якія былі невядомы мэксыканцам. У адрозьненьне ад індзейцаў эўрапейцы ніколі не зьмяшчалі шакаляд у свой агульны рацыён, але выкарыстаўваюць яго як дэсэрт і ласунак. У XIX стагодзьдзі, ангельскі вырабнік шакаляду Джон Кэдбэры распрацаваў працэс эмульгаваньня, які даў магчымасьць вырабляць цьвёрды шакаляд. Нягледзячы на тое, што какава паходзіць з Паўднёвай Амэрыцы, Заходняя Афрыка на сёньня вырабляе амаль дзьве траціны какавы ў сьвеце, а на Кот-д’Івуар прыпадае амаль палову з гэтай лічбы.

Шакаляд стаў адным з самых папулярных відаў прадуктаў харчаваньня ў сьвеце. Падарункі з шакаляду фармуюцца ў розных формах, што стала традыцыйным на пэўныя сьвяты, як то шакалядныя зайчыкі й яйкі карыстаюцца папулярнасьцю на Вялікдзень, шакалядны Дзед Мароз і іншыя сымбалі сьвята Калядаў, шакалядныя сэрцы на Дзень Сьвятога Валянціна. Шакаляд таксама выкарыстоўваецца ў халодных і гарачых напоях, для вытворчасьці малочнага шакаляду й гарачага шакаляду.

У Беларусі шакаляд вырабляюць кандытарскія фабрыкі ў Менску («Камунарка»), Гомелі («Спартак»), Берасьці («Ідэал»).

Віды шакаляда

  • горкі шакаляд (натуральны), несалодкая выпечка шакаляду, што ўтрымоўвае ў першую чаргу какаву й какава-алей у розных прапорцыях.
  • малочны шакаляд, салодкі шакаляд, які зьмяшчае прынамсі 12% сухіх рэчываў малака (сухое малако) і ня менш 2,5% малочнага тлушчу (згушчанае малако)
  • белы шакаляд, зьмяшчае какава-алей, цукар і малако, у складзе якога адсутнічаюць какава цертая і какава-парашок
  • салодкі шакаляд, спалучэньне какавы, какава-алею й іншых тлушчоў і цукру, пераважны від
  • шакаляд з начынкай, які ўтрымлівае ня менш за 40% шакаляду і ня больш за 60% начынкі
  • шакалядны выраб, дзе шакаляд складае 25—40% ад агульнай масы
  • шакаляд у парашку, у якім доля какава-прадуктаў ня менш за 32%.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Шакаляд ПрыгатаваньнеШакаляд УзьдзеяньнеШакаляд ГісторыяШакаляд Віды шакалядаШакаляд Глядзіце таксамаШакаляд КрыніцыШакаляд Вонкавыя спасылкіШакалядГішпанская моваДжоўльКакаваКандытарская прадукцыяКафэінМэксыкаНасеньнеЦукар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Аляксандар КучынскіАлесь СавіцкіУладлен Анікееў1874Бар (элемэнт)Гарацыё НэльсанДжынсавая рэвалюцыяСпадарожнікНёманВікіМарк ШагалМіраслаў ЛазоўскіЯўгенія ЯнішчыцШпак1919Парнаграфія ў ЗШАСафійскі сабор (Полацак)Лявон БаршчэўскіАндрэй МукавозчыкКанстантын ТышкевічВештарАльгерд БахарэвічРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)ЖыдыБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтРоварТуркі (Берасьцейская вобласьць)Сьпіс сысуноў МалдовыФрэдзі Мэрк’юрыДразды (гурт)Арцём ДрабатовічАндрэй КурэйчыкДругая сусьветная вайнаMP3ІўеВячаслаў АдамчыкВалошка591Нэўтронная зоркаАлесь БажкоУладзімер Аляксеевіч АрлоўПарнаграфія для жанчынМагілёўКанстытуцыйны суд СлаваччыныКацярына Хадасевіч-ЛісаваяЯнка МаўрЛюдміла РублеўскаяЯнка БрыльКліматРадаўніцаПераклад Бібліі СёмухіТалачынМікола МаляўкаПалерма (футбольны клюб)Мікалаеў (Мікалаеўская вобласьць)СавілаБлакітная валошкаФранцішак СкарынаСьпіс стагодзьдзяўЧэрвеньТравеньНе загаснуць зоркі ў небеАдам МіцкевічКунілінгусСьвятлана АлексіевічФэльдмаршал (Швэцыя)Іван МележЛёнданМэтафараНазоўнікВэб-сайтАляксандар Віхор.auЛібан🡆 More