Чэрыкаўскі Раён

Чэ́рыкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі, разьмешчаны ва ўсходняй частцы вобласьці.

Чэрыкаўскі раён мяжуе з Амсьціслаўскім, Клімавіцкім, Краснапольскім, Крычаўскім, Прапойскім і Чавускім раёнамі.

Чэрыкаўскі раён
Чэрыкаўскі Раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Магілёўская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Чэрыкаў
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Старшыня райвыканкаму Аляксандра Міхеенка[d]
Насельніцтва (2018) 13 152
Шчыльнасьць 13 чал./км²
Плошча 1020,2 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня
 · найніжэйшы пункт

 189 м
 182 м
 р. Сож — 131 м
Месцазнаходжаньне Чэрыкаўскага раёну
Чэрыкаўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
Чэрыкаўскі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гаспадарка

У верасьні 2021 году прыватнае прадпрыемства «Солар Лэнд» запусьціла ў раёне сонечную электрастанцыю магутнасьцю 109 мэгаватаў. Яе будаўніцтва коштам 170 млн даляраў доўжылася зь 2018 году сіламі беларускага і нямецкага падраднікаў з кітайскага абсталяваньня. Уласьнікам было брытанскае прадпрыемства «Камэліясайд». У лютым 2022 году распачалі камэрцыйнае выкарыстаньне электрастанцыі. Яна налічвала 388 090 фотаэлектрычных модуляў і была найбольшай у Беларусі сонечнай электрастанцыяй. Яе ўласьнікам быў брытанскі грамадзянін Кіабад Тутанян Машад.

Гісторыя

У 1678 годзе Чэрыкаў стаў цэнтрам павету ў Магілёўскім ваяводзтве, менавіта тады Чэрыкаўшчына вызначылася як асобная адміністрацыйная адзінка. Да гэтага часу землі Чэрыкаўшчыны ўваходзілі ў розныя княствы, староствы, паветы. У канцы XVI стагодзьдзя чэрыкаўскія вёскі Лобча, Чудзінавічы, Язёры ўваходзілі ў Прапойскае; Вепрын і Глінь — Мсьціслаўскае; Паходавічы, Нарковічы, Вудага, Чэрыкаў — у Магілёўскае староствы.

З утварэньнем на аснове ўказу ад 10 студзеня 1778 году Магілёўскага намесьніцтва Чэрыкаў застаўся павятовым горадам. Двойчы на працягу шасьці гадоў Чэрыкаўскі павет мяняў сваю прыналежнасьць: у сьнежні 1796 году пры ўтварэньні Беларускай губэрні ўвайшоў у лік павятовых гарадоў. У 1802 годзе пры аднаўленьні Магілёўскай губэрні пакінуты ў ёй павятовым горадам.

У другой палове XIX — пачатку XX стагодзьдзя тэрыторыя Чэрыкаўскага раёну ўваходзіла ў склад Даўжанскай, Камаровіцкай, Лабанаўскай, часткі Беліцкай, Дубровіцкай, Краснапольскай і Старынскай валасьцей Чэрыкаўскага павету.

17 ліпеня 1924 году быў створаны Чэрыкаўскі раён. Ад 22 кастрычніка 2013 да 3 сакавіка 2016 году старшынёй Чэрыкаўскага райвыканкаму быў Аляксандар Мураўёў. Ад 3 сакавіка 2016 году старшынёй Чэрыкаўскага райвыканкаму зьяўляецца Міхаіл Касмачоў.

Геаграфія

Тэрыторыя раёну знаходзіцца ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, агульны нахіл з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад уздоўж р. Сож. За 77 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, 32 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў, на скрыжаваньні аўтамабільных дарог Масква — Берасьце і Магілёў — Касьцюковічы.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 14 875 чал. (перапіс); 2016 год — 13 530 чал.; 2017 год — 13 368 чал.; 2018 год — 13 152 чал.

Паселішчы

Населеных пунктаў 114 (1991 год), у тым ліку г. Чэрыкаў — цэнтар раёну. 5 сельсаветаў: Вепрынскі, Верамейскі, Рэчыцкі, Сормаўскі, Язёрскі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрыкаўскага р-на. — Мн.: Вышэйшая школа, 1994. с. 18, 40, 70.
  • Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т.Т.11. Футбол — Яя; Дадатак / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1974. — 656 с.: іл., карты. с. 265.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Чэрыкаўскі Раён ГаспадаркаЧэрыкаўскі Раён ГісторыяЧэрыкаўскі Раён ГеаграфіяЧэрыкаўскі Раён НасельніцтваЧэрыкаўскі Раён ПаселішчыЧэрыкаўскі Раён Глядзіце таксамаЧэрыкаўскі Раён КрыніцыЧэрыкаўскі Раён ЛітаратураЧэрыкаўскі Раён Вонкавыя спасылкіЧэрыкаўскі РаёнАмсьціслаўскі раёнБеларусьКлімавіцкі раёнКраснапольскі раёнКрычаўскі раёнМагілёўская вобласьцьПрапойскі раёнЧавускі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Парнаграфія ў ЗШАГуда (імя)Паморскае ваяводзтваПрыслоўеЯпоніяПрыназоўнікАндрэй ДзенісюкЦэглаГенадзь ПашкоўСонечная энэргіяГанна ХітрыкЗалатая РыбаКлічаўскі раёнПераросьля (гміна)Управа КДБ па вайсковай контравыведцыСанкт-Гален (футбольны клюб)Жаўтаногі кулікЭрыксанВіталь ЛіхцінВалянцін АкудовічБаркэмпБарыс НямцоўНародны пісьменьнік БеларусіБеларуская ВікіпэдыяПольшчаУ краіне райскай птушкіАральны сэксАлесь РазанаўВысокі РынакЭнэіда навыварат1589Кампутарнае праграмаваньнеВід (імя)Міжнародны стандартны кніжны нумарВэб-старонкаБэлькаПагоняМаяПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)Наваградзкі паветКапараўскі сельсаветТэхналёгіяКатуньІксвідэаДавідШальнікавыяАнгельская моваЛерыцкі раёнЛетуваЦагліна (электроніка)IBM NotesКарлес ПудждэмонТравеньскія падзеі ў Францыі 1968 годуБеларуская моваВатыканБусел белыДзяжа14 лютагаSakramantFacebookВялікі комтурНавіныБеластоцкае ваяводзтваБывайце здаровыАльтэрнатыўная парнаграфіяШаксна (Шаксьнінскі раён)🡆 More