Чэрвеньскі Пераварот

Чэ́рвеньскі пераваро́т (па-эстонску: juunipööre) — падзеі 21 чэрвеня 1940 року ў Эстоніі, у выніку якіх быў зрынуты ўрад Юры Улуатса.

Вынікам стала прызначэньне новага ўраду на чале зь Яганэсам Варэс-Барбарусам, правядзеньне пазачарговых парлямэнцкіх выбараў і, у рэшце рэшт, абвяшчэньне Эстонскай ССР 21 ліпеня 1940.

Перадумовы

У сьнежні 1938 року ў Эстоніі быў прыняты закон пра правядзеньне палітыку неўмяшальніцтва і нэўтралітэту.

7 чэрвеня 1939 року ў Бэрліне міністар замежных справаў Эстоніі Карл Сэльтэр і райхсміністар замежных справаў Нямеччыны Ёахім Рыбэнтроп падпісалі Дамову пра ненапад між Нямеччынай і Эстоніяй.

23 жніўня 1939 ў Маскве была падпісаная Дамова пра ненапад між Нямеччынай і Савецкім Саюзам, у сакрэтным пратаколе да якой былі разьмежаваныя сфэры ўзаемных інтарэсаў СССР і Нямеччыны ва Ўсходняй Эўропе. Паводле гэтае ўгоды Эстонія была аднесеная да сфэры інтарэсаў СССР.

28 верасьня ў Маскве быў падпісаны Пакт пра ўзаемадапамогу між СССР і Эстонскай рэспублікай, паводле якога СССР атрымаў у сваё карыстаньне некалькі вайсковых і вайскова-марскіх баз на эстонскай тэрыторыі.

16 чэрвеня 1940 року Савецкі ўрад абвінаваціў эстонскі бок у невыкананьні Пакту пра ўзаемадапамогу і запатрабаваў фармаваньня новага ўраду, які быў бы здольны забясьпечваць яго выкананьне, а таксама неадкладнага пропуску на тэрыторыю Эстоніі савецкіх вайсковых частак. Пасьля згоды Эстоніі на яе тэрыторыю 17 чэрвеня ўвайшлі першыя савецкія войскі.

Падзеі

19 чэрвеня ўрад Юры Улуатса падаў прашэньне пра адстаўку прэзыдэнту Канстантыну Пятсу. Фармаваньне новага ўраду было даручанае генэралу Ляйданэру.

21 чэрвеня на плошчы Свабоды ў Таліне пачаўся мітынг з патрабаваньнямі фармаваньня прасавецкага ўраду. Удзел у ім узялі ад 4000 да 5000 чалавек — працаўнікі савецкіх вайсковых базаў і грамадзяне СССР. Мітынгоўцы прайшлі шэсьцем да замку Кадрыёрг, дзе запатрабавалі ад прэзыдэнта адстаўкі ўраду Ляйданэра, неадкладнага вызваленьня палітвязьняў і стварэньня ўмоваў для нармальнай дзейнасьці прафзьвязаў.

Пасьля гэтага частка дэманстрантаў у суправаджэньні савецкіх браневікоў накіравалася да цэнтральнае турмы, адкуль вызвалілі 27 палітвязьняў. Да 18 гадзінаў калёна вярнулася на Тоомпэа, дзе на вежы Доўгі Герман дзяржаўны сьцяг Эстоніі быў заменены на чырвоны.

Увечары па радыё быў абвешчаны склад новага ўраду на чале зь Яганэсам Варэс-Барбарусам.

Вынікі

5 ліпеня 1940 року прэзыдэнт Пятс падпісаў загад пра правядзеньне пазачарговых выбараў у Дзяржаўную думу (эст. Riigivolikogu) Эстоніі і пра фармаваньне новага складу Дзяржаўнае рады (эст. Riiginõukogu), а таксама аддаў загад ураду пра прыняцьце неабходных мер для забесьпячэньня паскоранае арганізацыі правядзеньня выбараў. Дзеля паскоранага правядзеньня выбараў былі прынятыя адпаведныя папраўкі да Закону аб выбарах.

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Чэрвеньскі Пераварот ПерадумовыЧэрвеньскі Пераварот ПадзеіЧэрвеньскі Пераварот ВынікіЧэрвеньскі Пераварот Глядзіце таксамаЧэрвеньскі Пераварот Крыніцы і заўвагіЧэрвеньскі Пераварот Вонкавыя спасылкіЧэрвеньскі ПераваротЭстонская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаЭстонская моваЭстоніяЮры Улуатс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПалітыкБітаўтПадзелы Рэчы ПаспалітайЕсьманЯндаСурвэткаЛявон ВольскіГайла (імя)ЦмокЧалавек-аўтапілаКарусь КаганецЯўген КантылёўLovemicРэспубліка КарэяMelbetШуляк-галубятнікТрыбадызмГрэбляАнатоль ВялюгінҐHTMLМагатма ГандзіКарлес ПудждэмонВыказьнікМагілёўКлёд МанэУладзіслаў СыракомляЗьміцерБусел белыІўеСьпіс гарадоў БеларусіЯкуб ЯсінскіАляксандар ЦішкевічСемівалокіУсебеларускі народны сходТутэйшыя (спэктакль)Каса (анатомія)ЧэлесГрупавы сэксМузыкаРодКузьма ЧорныУладзімер КараткевічПацук шэрыДэміюргКінатэатарЗянон ПазьнякБірылаТаксіГалерэя ЎСайгаРаман СкірмунтКастусь КаліноўскіВасіль ЦяпінскіАдам МіцкевічМарыя АнтуанэтаДразды (гурт)Падвойнае пранікненьнеПорнафільмы міжрасавыяДзейнікМотарБесьпілётнікГаштольд (імя)Маладосьць (часопіс)Вышэйшая школа (выдавецтва)Тутэйшыя (выраз)Каштоўная папера🡆 More