Цыкляальканы (полімэтыленавыя вуглевадароды, нафтэны, цыкляны або цыкляпарафіны) — цыклічныя насычаныя вуглевадароды, па хімічных уласьцівасьцях падобны да альканаў.
Уваходзяць у склад нафты.
У нафтахімічнай прамысловасьці цыкляальканы зьяўляюцца крыніцаю атрыманьня арэнаў. Найбольшае практычнае значэньне мае цаклягексан, які служыць для сынтэзу адыпінавага квасу ды іншых злучэньняў, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасьці сынтэтычных валокнаў.
Цыкляальканы маюць агульную формулу CnH2n і ўсе зьяўляюцца цыклічнымі рэчывамі па будове. Назвы яны атрымоўваюць пры дапамозе даданьня прыстаўкі цыкля- да адпаведнай назвы алькана.
Усе атамы вугляцу ў малекулах нафтэнаў маюць sp³-гібрыдызацыю. Але ж валентны вугал цыкляальканаў складае не 109°28', як у альканаў, а менш з-за таго, што цыклы ствараюць напруг паміж атамамі. З гэтай прычыны першыя прадстаўнікі гамалягічнага шэрагу цыкляальканаў надта рэакцыйназдольныя. Напрыклад цыкляпрапан нават выкарыстоўваюць пры наркозе, але ягоны ўжытак ёсьць абмежаваным з прычыны выбуханебясьпекі.
Пры нармальных умовах першыя два чальцы шэрагу (C3 — C4) — газы, (C5 — C11) — вадкасьці, а з C12 — цьвёрдыя рэчывы. Тэмпэратуры кіпеньня ды плаўленьня цыкляальканаў ёсьць вышэйшымі за адпаведныя альканы. Цыкляальканы амаль не рашчыняюцца ў вадзе. Пры павелічэньні малярнай масы ўзрастае тэмпэратура плаўленьня.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Цыкляальканы, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.