Хатшэпсут: эгіпецкая фараонка

Хатшэпсут (эгіп.

ḥꜣt-špswt — «кіраўніца знатных дамаў», «тая, што наперадзе знатных дамаў», «першая сярод высакародных»; 1490/1489-1468 да н. э., Тэбы, Старажытны Эгіпет, 1479—1458 да н. э. або 1504—1482 да н. э.) — каралева Старажытнага Эгіпту, фараонка XVIII дынастыі, якая правіла Эгіптам у часы Новага царства. Да ўзыходжаньня насіла тое ж імя Хатшэпсут, якое не было зьмененае пры ўзыходжаньні на сталец (хоць крыніцы называюць яе пратакольным іменем Мааткара — Маатэн-Ка-Ра).

Хатшэпсут
эгіп. ḥꜣt-špswt
Хатшэпсут: эгіпецкая фараонка
каралева, фараонка XVIII дынастыі, Новае Царства, Эгіпет
1479 да н. э. — 1457 да н. э.
Папярэднік: Тутмас ІІ
Наступнік: Тутмас ІІІ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: каля 1507 да н. э.
Памерла: каля няслушная дата (недасяжная дакладнасьць)
Сужэнец: Тутмас ІІ
Дзеці: Нэфэрурэ, Мэрытра Хатшэпсут
Бацька: Тутмас І
Маці: Яхмас (Ахмэс)

Жыцьцяпіс

Хатшэпсут — дачка фараона Тутмаса I і Вялікай Каралеўскай Жонкі Яхмас (Ахмэс).

Хатшэпсут, верагодна, нарадзілася ў Тэбах паміж −1508 і −14956 г. Крыстыяна Дэрош-Ноблькур апісвае яе, як «маленькую дзяўчынку даўжынёй у 4 локці, з трохкутным тварам, адзначанымі вытанчанасьцю, шармам і надзвычайнай высакароднасьцю», натхніўшы сваю маці на словы: Хатшэпсут — «кіраўніца знатных дамаў».

Ейны муж — Тутмас II, сын Тутмаса I і другараднай жонкі Мутнафрэт I. У Хатшэпсут і Тутмаса І была дачка Нэфэрурэ.

Хатшэпсаўт узыйшла на сталец каля 1478 году. Яна кіравла разам з Тутмасам III, сынам свайго мужа і другараднай жонкай апошняга, Ісэт.

Па словах эгіптоляга Джэймса Генры Брэстэда, яна вядомая як «першая вялікая жанчына, чыё імя захавалася ў гісторыі».

Старажытнаэгіпецкі гісторык і бажэньнік Манэтон называў яе Амэсіс або Амэнсіс.

Самая пасьпяховая з эгіпецкіх фараонак, пад кіраўніцтвам якой царства спазнала эканамічны і архітэктурны росквіт. Царствавала 22 гады (рэгенцтва, прыкладна з 1479 па 1458 г. да н. э.). Яна ўзначаліла ваенныя паходы, аднавіла гандлёвыя сувязі з краінай Пунт, пабудавала шэраг выдатных храмаў, у тым ліку перліну старажытнай архітэктуры Дэйр-эль-Бахры. Адна зь першых вядомых каралеваў-рэгентак у гісторыі (побач з Мэрнэйт зь Першай дынастыі) і другая жанчына, якая афіцыйна ўтрымлівала ўладу ў якасьці «ўладаркі Верхняга і Ніжняга Эгіпту» (пасьля каралевы Нэфрусэбэк з Дванаццатай дынастыі).

Ейны прыход да ўлады быў адметны тым, што запатрабаваў ад яе выкарыстаньня радаводу, адукацыі і разуменьня рэлігіі. Ейны радавод быў бездакорным, паколькі яна быў дачкой, сястрой і жонкай цара.

Пад ціскам традыцыяў, якія ўзаконьвалі толькі кіраўнікоў-мужчынаў, яна кіравала ў часткова маскулінізаваным вобразе (на статуях і барэльефах яна носіць мужчынскае адзеньне і накладную бараду). Пасьля сьмерці ейны культ быў зьнішчаны пасьлядоўнікамі, а зьвесткі пра яе аднавілі толькі эгіптолягі XIX стагодзьдзя.

Хатшэпсут памерла каля 1468 г. да н. э., на 22-м годзе праўленьня. Паколькі да старасьці ёй было яшчэ далёка (па сучасных дасьледаваньнях, ёй было каля 50), вылучаліся вэрсіі як натуральнай, так і гвалтоўнай сьмерці фараонкі. Так, Тутмас III, спрабуючы зьнішчыць культ мачахі, пасьля ейнай сьмерці загадаў ліквідаваць усе выявы, згадкі, алтары Хатшэпсут. Паводле сучасных дасьледаваньняў, прычынай сьмерці стала спалучэньне цукровага дыябету і рака костак і печані. Паводле яшчэ адной вэрсіі, сьмерць фараонкі наступіла з-за заражэньня праз вырваны карэнны зуб.

Астанкі Хатшэпсут доўга лічыліся страчанымі, але ў сакавіку 2006 г. доктар Зай Хавас, кіраўнік Упраўленьня па справах старажытнасьцяў Эгіпту, абвясьціў, што ён выявіў мумію Хатшэпсут, якая шмат гадоў ляжала на трэцім паверсе Каірскага музэя. У чэрвені 2007 года мумія KV60 была афіцыйна ідэнтыфікаваная як цела Хатшэпсут.

Крыніцы

Tags:

КаралеваСталецСтаражытны ЭгіпетТэбы (Эгіпет)ФараонЭгіпецкая мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Станіслаў Нарбут (лекар)Арока (футбольны клюб)УладаМерацкая ратушаЗлучаныя Штаты АмэрыкіБэртПраскі мэтрапалітэн14 лютагаЭшэн-Маўрэн (футбольны клюб)IP-кодПрашаўІўеБеларусьСукупны ўнутраны прадуктБера19 красавікаМарат МаркаўІвацэвічы (футбольны клюб)ЛютыВяснаСлуцкі збройны чынПарнаграфія ў ЗША1891Парнафільм у ФранцыіМікола ЦудатворцаЗямляПесьня пра зубраВадзім СаранчукоўАльгердАла (мужчынскае імя)ПрыслоўеПераросьля (гміна)Крымчацкая моваАбарона Ольштына (карціна Казімера Альхімовіча)Вадзім МарцінкевічНаваельняРусіфікацыя Беларусі ў архітэктурыВід (імя)ХазарыСусьветнае павуціньнеКасьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Коўна)Microsoft WindowsБругеБеларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма ТанкаЛеанід АнфімаўГібэрніян ЭдынбургУправа КДБ па вайсковай контравыведцыБеластокВусякіТыльзытМэдыяВікіДвухстворкавыяНясьвіжВікісховішчаІсьляндзкі коньГедымінас КіркіласГаўдБас-ТэрКаханьне без пранікненьняІван ШамякінПрыдарожны крыж (карціна Казімера Альхімовіча)ПольшчаНезалежная БеларусьУнівэрсальны каардынаваны часВалянцін ЕрмаловічБіскуп🡆 More