Фрыда Калё: мэксыканская малярка

Фры́да Калё́ (па-гішпанску: Frieda Kahlo; 6 ліпеня 1907 — 13 ліпеня 1954) — мэксыканская мастачка, жонка Дыега Рывэры.

Яна вядомая сваімі шматлікімі партрэтамі, аўтапартрэтамі і працамі, натхнёнымі прыродай і артэфактамі Мэксыкі. Абапіраючыся на народную культуру краіны, яна выкарыстала стыль наіўнага народнага мастацтва, каб дасьледаваць пытаньні ідэнтычнасьці, посткаляніялізму, плоці, клясы і расы ў мэксыканскім грамадзтве. У ейных карцінах часта адлюстроўваюцца моцныя аўтабіяграфічныя элемэнты, якія зьмешваюць рэалізм з фантазіяй. У дадатак да прыналежнасьці да пасьлярэвалюцыйнага руху Мэхікаётль, які імкнуўся вызначыць мэксыканскую ідэнтычнасьць, Калё апісвалі як сюррэалістку або прадстаўніцу магічнага рэалізму. Яна таксама вядомая жывапісам пра свой досьвед хранічнага болю.

Фрыда Калё
Фрыда Калё: Біяграфія, Творчасьць, Дом-музэй
Дата нараджэньня 6 ліпеня 1907(1907-07-06)[…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 ліпеня 1954(1954-07-13)[…] (47 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці бронхапнэўманія[d], эмбалія лёгкіх[d] і флебіт[d]
Месца пахаваньня
Занятак малярка
Навуковая сфэра малярства і дзёньнік[d]
Жанры партрэтнае маляваньне[d], аўтапартрэт[d] і партрэт
Плынь сюррэалізм і магічны рэалізм
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

Фрыда Калё нарадзілася ў горадзе Каяакан, недалёка ад Мэхіка. Бацька быў мастаком і фатографам, маці — хатняй гаспадыняй. Акрамя Фрыды ў сям’і было яшчэ пяць сясьцёр. Фрыда разьвівалася дзякуючы амаль выключна бацьку Гільерма, маці была вельмі рэлігійнай асобай і часта спрачалася з дачкой.

У дзяцінстве хварэла на поліяміеліт, з-за чаго ў яе на ўсё жыцьцё засталіся крыху дэфармаваныя ногі. Да канца жыцьця яна насіла доўгія спадніцы, каб схаваць гэты недахоп.

У веку 18 гадоў Калё трапіла ў сур’ёзную аварыю, якая паўплывала на ўсё яе жыцьцё. Пасьля аварыі яна некалькі месяцаў нерухома ляжала ў шпіталі і пачала маляваць. Фрыда адмовілася ад кар’еры лекара і занялася маляваньнем.

У 1928 годзе яна стала сяброўкай Мэксыканскай Камуністычнай партыі.

Яе працы, часта шакуючыя, адлюстроўваюць боль і складанае жыцьцё жанчынаў. Значная частка партрэтаў, створаных Калё (55 з 143), зьяўляюцца аўтапартрэтамі, яны поўныя сымбалізму, які часта базуецца на асаблівасьцях анатоміі. Ва ўсіх працах адчуваецца значны ўплыў мэксыканскай культуры, які прадстаўлены ў яркіх колерах, з даданьнем сумесі рэалізму і сымбалізму.

Яе працы хутка зацікавілі мастака Дыега Рывэру. Ён стаў партнэрам і мужам Фрыды ў 1929 годзе (празь некаторы час яны разьвяліся, а потым зноў ажаніліся). У 1930 годзе ў Фрыды здарыўся выкідыш. У наступным годзе яна пазнаёмілася з доктарам Леа Элаэсарам, які стаў ейным сябрам. Стан здароўя Калё стаў пагаршацца. У 1932 годзе яна разам з мужам пераехала ў Дэтройт. У гэты час памерла ейная маці, а ў самой Фрыды адбыўся чарговы выкідыш. Пад уплывам гэтых здарэньняў Калё малюе карціну для шпіталя Гэнры Форда. Муж Фрыды ў гэты час меў раман зь яе сястрой.

У 1937 годзе Фрыда Калё прымала ў сваім доме Ільва Троцкага з жонкай, зь якім у Калё быў раман. У 1940 годзе Троцкі быў забіты. У 1938 годзе Калё мела сваю першую выставу ў Нью-Ёрку, якая прайшла вельмі пасьпяхова. У гэты час Фрыда мела блізкія стасункі з фатографам Нікалясам Мюрэем. Наступная выстава ў Парыжы прайшла таксама зь вялікім посьпехам, адну яе картыну нават набыў Люўр. Некаторы час Калё цікавілася сюррэалізмам, але хутка расчаравалася.

Бацька Фрыды памёр ад сардэчнага прыступу ў 1941 годзе. У 1950 годзе Калё мела сем апэрацыяў на хрыбетніку, які яна пашкодзіла яшчэ ў маладосьці. Агулам яна правяла ў шпіталі дзевяць месяцаў. Пасьля гэтага Фрыда магла рухацца толькі з дапамогай інваліднага вазка, яна прымала моцныя супрацьболевыя сродкі, што паўплывала на яе творчасьць.

Яе творчасьць, арыентаваная на жаночую тэматыку, стала сымбалем фэміністычнага руху ў апошнія гады ХХ стагодзьдзя.

Памёрла Фрыда Калё, хутчэй за ўсё, з-за самагубства, 13 ліпеня 1954 году. Ейны прах, зьмешчаны ў урну, знаходзіцца ў яе былым доме La Casa Azul (Блакітны дом) у Каяакане. Сам дом цяпер зьяўляецца музэем.

Творчасьць

У працах Фрыды Калё вельмі моцны ўплыў народнага мэксыканскага мастацтва, культуры дакалюмбавых цывілізацый Амэрыкі. Яе творчасьць насычаная знакамі і фэтышамі. Аднак у ім прыкметны і ўплыў эўрапейскага жывапісу — у раньніх працах выразна выявілася захопленасьць Фрыды, напрыклад, Батычэльлі. Адмыслоўцы лічаць, што 1940-я — гэта эпоха росквіту мастачкі, час яе самых цікавых і сьпелых працаў.

Выставы

У 2003 выстава працаў Фрыды Калё і яе фатаздымкаў прайшла ў Маскве. Карціна «Карані» выстаўлялася ў 2005 годзе ў лёнданскай галерэі «Тэйт», а пэрсанальная выстава Калё ў гэтым музэі стала адной з самых удалых у гісторыі галерэі — яе наведалі каля 370 тысяч чалавек.

Кошт карцінаў

У пачатку 2006 году аўтапартрэт Фрыды «Карані» («Raices») ацэнены экспэртамі Sotheby’s у 7 мільёнаў даляраў (першапачатковая адзнака на аўкцыёне — 4 млн фунтаў стэрлінгаў). Карціна была напісаная мастачкай алеем па мэтале ў 1943 годзе (пасьля паўторнага шлюбу з Дыега Рывэрам). Рэкордам кошту карцінаў Калё застаецца яшчэ адзін аўтапартрэт 1929 году, прададзены ў 2000 годзе за 4,9 млн даляраў (пры першапачатковай ацэнцы — 3—3,8 млн).

Дом-музэй

Дом у Каёакане быў пабудаваны за тры гады да нараджэньня Фрыды на маленькім лапіку зямлі. Тоўстыя сьцены вонкавага фасаду, пляскаты дах, адзін жылы паверх, пляніроўка, пры якой пакоі заўсёды заставаліся прахалоднымі і ўсе адчыняліся ва ўнутраны двор, — амаль узор дому ў каланіяльным стылі. Ён стаяў усяго толькі за некалькі кварталаў ад цэнтральнага гарадзкога пляца. Звонку хата на куце вуліцы Лёндрэс і вуліцы Альендэ выглядала сапраўды гэтак жа, як і іншыя ў Каёакане, старым жылым раёне на паўднёвым захадзе прыгарада Мэхіка. На працягу 30 гадоў аблічча дому не зьмянялася. Але Дыега і Фрыда зрабілі яго такім, якім ведаем яго мы: дом у пераважным сінім колеры з прыбранымі высокімі вокнамі, упрыгожаны ў традыцыйным індзейскім стылі — хата, поўная жарсьці.

Уваход у дом ахоўваюць два гіганцкія Юды, іх постаці дваццаці футаў вышынёй з пап’е-машэ робяць жэсты, быццам запрашаючы адзін аднаго да гутаркі. Усярэдзіне палітры і пэндзлі Фрыды ляжаць на працоўным стале так, быццам яна толькі што іх там пакінула. Пры ложку Дыега Рывэры ляжыць капялюш, ягоны працоўны халат і каштоўныя велізарныя чаравікі. У вялікай кутняй спальні разьмешчаная шкляная вітрына. Над ёю напісана: «Тут 7 ліпеня 1910 году нарадзілася Фрыда Калё». Надпіс зьявіўся праз чатыры гады пасьля сьмерці мастачкі, калі яе дом стаў музэем. Нажаль, надпіс недакладны. Як паказвае сьведчаньне аб нараджэньні Фрыды, нарадзілася яна 6 ліпеня 1907 году. Але абраўшы нешта значнейшае, чым нікчэмныя факты, яна вырашыла, што нарадзілася не ў 1907 годзе, а ў 1910, у год пачатку Мэксыканскай рэвалюцыі. Паколькі ў гады рэвалюцыйнага дзесяцігодзьдзя яна была дзіцем і жыла сярод хаосу і залітых крывёй вуліц Мэхіка, то вырашыла, што нарадзілася разам з гэтай рэвалюцыяй.

Ярка-блакітныя і чырвоныя сьцены панадворка ўпрыгожвае яшчэ адзін надпіс: «Фрыда і Дыега жылі ў гэтай хаце з 1924 па 1954 гады». Яна адлюстроўвае сэнтымэнтальнае, ідэальнае стаўленьне да шлюбу, што зноў разыходзіцца з рэальнасьцю. Да паездкі Дыега і Фрыды ў ЗША, дзе яны правялі 4 гады (да 1934 году), у гэтым доме яны жылі вельмі рэдка. У 1934—1939 яны жылі ў дзьвюх хатах, пабудаваных адмыслова для іх у жылым раёне Сан-Ангэле. Затым рушылі ўсьлед доўгія пэрыяды, калі, аддаючы перавагу жыць незалежна ў студыі ў Сан-Ангэле, Дыега зусім ня жыў разам з Фрыдай, ня кажучы ўжо пра той год, калі абодва Рывэра разьяжджаліся, разводзіліся і зноў пабіраліся шлюбам. Абодва надпісы падмалявалі рэчаіснасьць. Як і сам музэй, яны — частка легенды пра Фрыду.

Крыніцы

Tags:

Фрыда Калё БіяграфіяФрыда Калё ТворчасьцьФрыда Калё Дом-музэйФрыда Калё КрыніцыФрыда КалёГішпанская моваДыега РывэраСюррэалізм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Уладзімер ПуцінКанстантын ТышкевічЛібанПарнаграфія ў ЧэхііСакрат ЯновічКувэйтУладзіслаў ДыбоўскіДамоваАўтамабільМагілёўПарнаграфія ў БеларусіЛязьбійская парнаграфіяМікола МаляўкаБарысаўка (Падляскае ваяводзтва)АнархізмЗьмітрок БядуляСкамонтАранджалавацЖанчына з жанчынайСэнт-ЛуісПарнаграфія ў ІталііАшраф МарванЛюблінБарут (імя)Сьпіс стагодзьдзяўПрымакі (п’еса)Сэксуальныя пазыцыіАнатоль СербантовічСаша ГрэйДжынсавая рэвалюцыяЧас UnixЧорная дзіркаПрыквэл16 красавікаМіхал Анемпадыстаў15 красавікаУсебеларускі народны сходГарнастайКойданаўАлесь РазанаўПадвойнае пранікненьнеКанстытуцыя БеларусіБеларусьАрхангельскЛаскаценьВільготнасьць паветраАнатоль БутэвічЗаходняя ЭўропаДыяніз ІлкавічБеларуская Народная РэспублікаПрышчэпкаSui generisВоршаШчучынДзейнікАлесь АркушЗямля пад белымі крыламіВільняГодВількамірПашпартЛюдміла РублеўскаяУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьАнатоль ІвашчанкаФундацыя «Вікімэдыя»Кралёва ГоляДзірманШатанЗьміцер БартосікМікола Папека🡆 More