Трансфарматар

Трансфарматар — статычная (якая ня мае рухомых частак) электрамагнітная прылада для ператварэньня пры дапамозе электрамагнітнай індукцыі зьменнага току адной напругі ў зьменны ток звычайна іншай напругі пры нязьменнай частасьці і без істотных стратаў магутнасьці.

Трансфарматары выкарыстоўваюцца для павелічэньня або памяншэньня зьменнага напружаньня ў электрычных сілавых ланцугах. З моманту вынаходзтва першага трансфарматару сталага напружаньня ў 1885 годзе, трансфарматары сталі важнымі прыладамі для перадачы, разьмеркаваньня і выкарыстаньня зьменнага току электрычнай энэргіі. У электронных і электрычных сілавых ланцугах на сёньня маецца шырокі асартымэнт трансфарматарных канструкцыяў.

Трансфарматар
Разьмеркавальны трансфарматар з цэнтральным адводам другаснай абмоткі выкарыстоўваецца для забесьпячэньня «спліт-фазы» магутнасьці для жылых памяшканьняў ці малых камэрцыйных службаў у Паўночнай Амэрыцы. Як правіла, намінальная напруга скаладае 120/240 вольт.

Гісторыя

Разьвіцьцё трансфарматараў пачалося ў 1831 годзе, калі Майкл Фарадэй адкрыў зьяву электрамагнітнай індукцыі. Гэтае адкрыцьцё зрабілася найбольш значным унёскам, бо на гэтай зьяве заснаваны прынцып работы кожнага трансфарматара. Упершыню прыкладныя накіды схемы трансфарматара зьявіліся ў працах Джозэфа Гэнры і Майкла Фарадэя.

Фарадэй праводзіў экспэрымэнты па індукцыі паміж віткамі дроту, у тым ліку абмоткі пары шпулек вакол жалезнага колца, такім чынам, ствараючы першы тараідальны трансфарматар з замкнёным сардэчнікам. Аднак ягоны трансфарматар выкарыстоўваў толькі асобныя імпульсы току, такім чынам Фарадэя ня выявіў сувязь паміж стаўленьнем віткоў і электрарухальнай сілай у абмотках. Першым тып трансфарматара, які атрымаў шырокае прымяненьне сталася індукцыйная шпулька, вынайдзены Нікаласам Каланам з Мэйнуцкага каледжа, што месьціцца ў Ірляндыі, у 1836 годзе. Ён быў адным зь першых дасьледчыкаў, якія выявілі, што чым большая другасная абмотка ў адносінах да першаснай абмотцы, тым большай будзе электрарухальная сіла другаснай абмотцы. Паміж 1830-мі і 1870-мі гадамі, намаганьні навукоўцаў і вынаходнікаў па стварэньні палепшаных індукцыйных шпулек, у асноўным мэтадам спробаў і памылак, павольна выявілі асноўныя прынцыпы трансфарматараў.

30 лістапада 1876 году Павал Яблачкаў атрымаў патэнт на трансфарматар з разамкнёным сардэчнікам.

Склад

Усе трансфарматары складаюцца з:

  • Двух навояў: першаснага і другаснага (магчымыя выпадкі, калі другасных навояў некалькі)
  • Магнітаправод (выкананы з фэрамагнітнага матэрыяла)

Каэфіцыент трансфармацыі

Ступень зьмяненьня (трансфармацыі) ацэньваецца пры дапамозе каэфіцыенту трансфармацыі KTP

    Трансфарматар 

дзе:

    E1 — ЭРС у першасным навоі
    E2 — ЭРС у другасным навоі
    W1 — колькасьць віткоў у першасным навоі
    W2 — колькасьць віткоў у другасным навоі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Трансфарматар  Трансфарматарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Трансфарматар ГісторыяТрансфарматар СкладТрансфарматар Каэфіцыент трансфармацыіТрансфарматар КрыніцыТрансфарматар Вонкавыя спасылкіТрансфарматарЗьменны токНапругаЧастасьцьЭлектрамагнітная індукцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Жывіля.neЯн ЦывінскіЯўген ВалошынСлуцакСэрыя АСямейныя традыцыі славян (манэты)Харвацкая мова633Дарога Р43 (Беларусь)ГомасэксуальнасьцьГабрэіФрыдрых ШылерАлена МаслаБеларускае ПалесьсеЛохОда салаўю@АдэсаЧалавекПавал ДураўБеларускі клясычны правапісСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьняПасталыВішымутОндрэй ДудаСуд Маскоўскага раёну (Менск)Пятро ДудоБацькаўшчынаПарнаграфія ў ЧэхііЛацкая моваФранцішак БагушэвічКунілінгусРэформа беларускага правапісу 1933 годуПаўстаньне 1863—1864 гадоўГалоўная старонкаНазоўнікВусякіЮры СабалеўскіЗаходнеславянскія мовыСьпіс праектаў ВікімэдыіОйча нашБуценьЖамойты1996КамаіРоднае слова (часопіс)1896Міхал Клеафас АгінскіЯгор ВосіпаўДыплёмАнатоль ЗэкаўВіктар ЖыбульГайла (імя)Род (біялёгія)ЧарнобыльАдольф ГітлерЮрка МонічЯўгенія ЯнішчыцГарадзенская вобласьцьЖамойцьСолыВіталь ВольскіАнатоль ІвашчанкаВіктар КаліноўскіДзень ПерамогіЛука ДончычМарыя МартысевічАлегорыя🡆 More