Тарас На Парнасе: сатырычна-гумарыстычная паэма

«Тара́с на Парна́се» — сатырычна-гумарыстычная паэма Канстанціна Вераніцына (паводле асобных дасьледчыкаў Элегія Пранціша Вуля), напісаная ў 1855 годзе і ўпершыню апублікаваная ў газэце «Минскій листокъ» 16 траўня 1889 году.

Помнік беларускай літаратуры ХІХ ст.

Тарас на Парнасе
Тарас На Парнасе: Тэмы паэмы, Сюжэт, Кампазыцыя паэмы
Жанр: паэма
Аўтар: Канстанцін Вераніцын
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 16 траўня 1889
Электронная вэрсія

Паэма напісаная чатырохрадковымі катрэнамі зь перакрыжаванай рыфмоўкай abab, дзе a — жаночыя рыфмы і b — мужчынскія. Завяршаецца паэма катрэнам з аднымі парнымі мужчынскімі рыфмамі.

Тэмы паэмы

  • Адлюстраваньне нацыянальнага мэнталітэту беларуса — цэнтральная тэма паэмы «Тарас на Парнасе» і адна з галоўных задачаў яе аўтара. Прасякнутая гарманічным, аптымістычным сьветаадчуваньнем аўтара, паэма сьцьвярджае неўміручасьць народа, яго таленавітасьць і жыцьцялюбства.
  • Адлюстраваньне барацьбы перадавога і рэакцыйнага рухаў у літаратуры XIX стагодзьдзя — другая тэма паэмы «Тарас на Парнасе». Непасрэдна разьвіцьцю гэтай тэмы прысьвечаная сцэна ўзыходжаньня літаратараў на Парнас. У полі зроку паэта расейская літаратура. Сымпатыі аўтара цалкам на баку перадавых пісьменьнікаў, якія вызначалі сваёй творчасьцю поступ літаратуры, сымбалізавалі яе важнейшыя і этапныя дасягеньні і посьпехі.

Сюжэт

Сюжэт твора — прыгоды палесаўніка Тараса, які, выправіўся ў пушчу, а трапіў на Парнас — месца, дзе жылі багі і паэты. Вобразы старажытных багоў і герояў у паэме зьніжаны, аўтар скептычна ставіцца да эстэтыкі клясыцызму. 3 сымпатыяй і майстэрствам створаны вобраз Тараса — адзін зь першых рэалістычных вобразаў чалавека з народа ў беларускай літаратуры. У паэме даецца яскравая, напоўненая мноствам рэаліяў карціна побыту беларускіх сялянаў. Сатырычныя выпады скіраваныя супраць псэўданароднай эстэтыкі, славянафільскай ідэалізацыі патрыярхальнага побыту, сэнтымэнталізму. Паэма сьцьвярджала неўміручасьць народа, яго таленавітасьць і жыцьцялюбства.

У аснове мовы твора ўсходнебеларускія гаворкі, якімі аўтар віртуозна валодае. Адчуваецца шчыльная сувязь з фальклёрам і народным гумарыстычным апавяданьнем.

Кампазыцыя паэмы

  • уступ-экспазыцыя з зачынам — аўтарская характарыстыка галоўнага героя;
  • асноўная частка — апавяданьне Тараса пра свае прыгоды на Парнасе;
  • заключэньне-канцоўка — кароткае аўтарскае васьмірадкоўе.

Вобраз Тараса

Вобраз Тараса падаецца ў разьвіцьці як праз аўтарскія характарыстыкі ў пачатку і канцы паэмы, так і праз апавяданьне самога героя.

Спачатку адзначаецца рахманасьць, цьвярозасьць, цягавітасьць героя, згадваецца пра прызнаньне яго высокіх станоўчых якасьцяў з боку пана, пані і брахлівага войта. Пасьля ж усяго перажытага падчас парнаскіх прыгодаў перад чытачом паўстае ўжо ня той ранейшы служка сваіх гаспадароў, як на пачатку твора.

З тых пор Тарас ужо ня ходзіць
Так рана дужа па барам
А цераз тое і ня шкодзіць
Бервеньня красьці ён варам

— Тарас на Парнасе, 311—314

Тарас — цудоўны апавядальнік. У паэме выдатна перададзеная артыстычная манэра народнага аповеду — зь яго канкрэтнасьцю, прадметнасьцю, экспрэсіяй, шматлікімі гукапераймальнымі словамі і выклічнікамі. За слоўнай плыньню бачацца адпаведныя жэстыкуляцыі і міміка, пэўны сцэнічны вобраз:

Іду сабе я панямногу,
Але й на пень троху прысеў,
Аж разам: лоп!-лоп!-лоп! цераз дарогу,
Здаецца, цецярук зьляцеў.

— Тарас на Парнасе, 25—28

Прастадушны Тарас знае сабе цану і ведае, што ён зусім ня горшы за іншых вяскоўцаў, і ў той жа час ня строіць зь сябе нейкага бязгрэшнага героя, але як і належыць бываламу палесаўніку-паляўнічаму, Тарас ня супраць часам нешта прыбавіць, прыхарошыць сытуацыю на сваю карысьць.

Хоць не пужлівы я дзяціна,
Але затросься, як асіна,
Зу́бам быць цюцька ляпачу.

— Тарас на Парнасе, 33—35

Палесаўнік Тарас цікава і артыстычна перадае ня толькі выключна падзейныя паляўнічыя прыгоды. Зусім ня чужое яму і непасрэднае захапленьне красой прыроды, навакольнага сьвету, ён жывы, душэўны, эмацыянальны чалавек:

Ахвоці мне! Як там прыгожа!..
Ну быццам хто намаляваў:
Чырвоны краскі, мак і рожа,
Як бы шырынку хто паслаў.
І птушкі ёсьць там дужа стройны —
Пяюць палепшай салаўя.
Ай-е… авохці мне… авой-е!..
Куды ж гэта патрапіў я?..

— Тарас на Парнасе, 54—61

Гэтак жа натуральна, нязмушана і дасьціпна Тарас дае ацэнку ўсяму ўбачанаму і пачутаму ім на Парнасе і на падыходах да знакамітай гары. Перад чытачом паўстае чалавек прыметлівы, па-народнаму ашчадны і далікатны. Парадкам прагаладаўшыся за цэлы дзень блуканьняў і прыгодаў, Тарас ня просіць багоў яго накарміць (гэта немагчыма для яго гонару, для яго народных уяўленьняў пра прыстойнасьць), ён толькі вельмі далікатна намякае:

Ці не была б, паночак, ласка
Адсюль дамоў мяне адвесьць?
Хадзіўшы па гарэ Парнаскай,
Мне дужа захацелась есьць.

— Тарас на Парнасе, 287—290

Аўтарскае пытаньне

Тарас На Парнасе: Тэмы паэмы, Сюжэт, Кампазыцыя паэмы 
Камень-помнік паэме ў Гарадку

Аўтарства «Тараса на Парнасе» прыпісвалі Вінцэнту Дуніна-Марцінкевічу і Арцёму Вярыгі-Дарэўскаму, творчая манэра якіх адрозьніваецца ад манэры аўтара паэмы. Меркавалася, што паэма была напісаная Вікенціям Равінскім, зь якім зьвязваецца і аўтарства паэмы «Энэіда навыварат», або беглым дзекабрыстам, які жыў у Клімавіцкім павеце на Магілёўшчыне пад імем Яўхіма Крупенькі.

Пэрспэктывы для дасьледчыкаў адкрыў сьпіс паэмы з паметкай: «К. Вераніцын, 15.4.1855, Гарадок». К. Вераніцын (1834—1904) вучыўся ў Віцебскай гімназіі, Пецярбурскай мэдыка-хірургічнай акадэміі і Горы-Горацкім інстытуце. Магчыма, у напісаньні паэмы ўдзельнічаў яго гімназійны сябар Я. Вуль.

Паэма адыграла вялікую ролю ў станаўленьні беларускай літаратурнай мовы, разьвіцьці беларускай літаратуры.

Тэкст у школьнай праграме

Беларускі мовазнавец Ю. Пацюпа ўказвае на тое, што прыняты ў школьнай практыцы тэкст паэмы зьмяшчае русізм «палясоўшчык» (суфіксы -чык, -шчык гістарычна не ўласьцівыя для беларускага словаўтварэньня)

    Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса,
    Што палясоўшчыкам служыў?
    На Пуцявішчы, у Панаса,
    Ён там ля лазьні блізка жыў.
    Ці знаў з вас, браты, хто Тараса
    Што у палесаўніках быў?
    На Пуцявішчы, ля Панаса,
    Ён там ля лазьні блізка жыў.

Замежныя пераклады

На сёньняшні дзень паэма «Тарас на Парнасе» перакладзеная на паўдзясятка замежных моваў.

На ўкраінскай мове існуе тры пераклады (А. Танюка, А. Шаўчэнкі, В. Стралко), па два пераклады на ангельскай (Ўолтэр Мэй, Вера Рыч) і расейскай (М. Лазінскага і М. Ісакоўскага) мовах. «Тарас на Парнасе» перакладзены на нямецкую мову беларускім паэтам і перакладчыкам Уладзімерам Папковічам, на гішпанскую К. Шэрманам, на баўгарскую мову Н. Вылчава.

Мова перакладу Дата першага
выданьня
Перакладач(ы) Колькасьць поўных
перакладаў
ангельская 1993 Вера Рыч, Ўолтэр Мэй 2
расейская Міхаіл Лазінскі, Міхаіл Ісакоўскі, М. Астрагоскі (не апублікаваны) 2
нямецкая Уладзімер Папковіч 1
гішпанская Карлас Шэрман 1
баўгарская Найдан Вылчаў 1
украінская Васілій Шчурат, Валеры Стралко (часткова) 1

Крыніцы

Літаратура

  • Кісялёў Г. Пошукі імя. — Мн., 1978;
  • Лазарук М. Станаўленне беларускай паэмы. — Мн., 1968;
  • Скалабан В. Новыя матэрыялы з гісторыі беларускай літаратуры XIX ст. // Шляхам гадоў. Мн., 1990. (Вып. 1);
  • Хаўстовіч М. Вераніцын ці Вуль? // XIX стагоддзе: Навук.-літ. альманах. Мн., 2000. Кн. 2.

Публікацыі

  • Вераніцын Канстанцін. Тарас на Парнасе. Паэмы / Уклад. з тэкст. падрыхт. і камент. Юрыя Пацюпы, прадм. Язэпа Янушкевіча. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 79 с.
  • Энеіда навыварат; Тарас на Парнасе. Мн., 1982;
  • Тарас на Парнасе: Нар. паэма. Мн., 1998.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Тарас На Парнасе Тэмы паэмыТарас На Парнасе СюжэтТарас На Парнасе Кампазыцыя паэмыТарас На Парнасе Вобраз ТарасаТарас На Парнасе Аўтарскае пытаньнеТарас На Парнасе Тэкст у школьнай праграмеТарас На Парнасе Замежныя перакладыТарас На Парнасе КрыніцыТарас На Парнасе ЛітаратураТарас На Парнасе ПублікацыіТарас На Парнасе Вонкавыя спасылкіТарас На ПарнасеБеларуская літаратураКанстанцін ВераніцынМинский листокЭлегі Францішак Карафа-Корбут

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Паўночная МакедоніяГаштольд (імя)ЎКаталізBaskin-RobbinsПарнаграфія для жанчынЭрых КохФорум вольных дзяржаваў пост-РасеіЛетувіская моваГорадСакавікТрыялетГабрэйская аўтаномная вобласьцьМіграцыя нумароўКаханьне без пранікненьняЖнівеньЛіцьвіныАркадзь КуляшоўПрагноз надвор’яДрамаРасеяБеластокРак (знак задыяку)ДабравешчаньнеЯзэп НайдзюкГайла (імя)ШахматыАдам МіхнікГрупавы сэксAmazon.comАсацыяцыя дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй АзііВітаўтФутболВусякіМіхал Францішак СапегаПаўлюк ТрусБелы колерРакаўДзед ТалашШто й па моруНоварасея (Саюз народных рэспублік)Дзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Вялікі Бор (Хвойніцкі раён)ВэрмутБеларускі клясычны правапісІнтэлектуальная ўласнасьцьГлінішча (Гомельская вобласьць)Жыве Беларусь!ВікіслоўнікАнтоні ван ЛеэўвэнгукМайсейСамалійска-этыёпская вайнаДзень незалежнасьці БеларусіД’Артаньян і тры мушкетэрыВікінавіныАлег ЛатышонакРада Беларускай Народнай РэспублікіЛетувісыЯзэп СьцепановічІван ЛуцкевічЧорны замак АльшанскіШпакТравеньАрышт🡆 More