Сяло́ — тып буйнога сельскага пасяленьня, часьцей за ўсё цэнтру воласьці, у цэнтры якога меліся царква, або касьцёл.
Азначэньне ўжываецца ў старажытных летапісах і распаўсюджана ва ўсіх славянскіх мовах.
Першыя сёлы як прыналежныя ўладальніку вёскі ўзьніклі ў XII—XIII стагодзьдзях у сувязі з запрыгоньваньнем сельскай абшчыны. У летапісных паведамленьнях таго часу шырока згадваюцца княскія, баярскія, царкоўныя сёлы. Першапачаткова тэрмін «сяло» меў значэньне загараднай сядзібы князя, дзе побач з гаспадарскім дваром месьціліся і хаты чэлядзі. У той жа час, у адрозьненьне ад пагосту, яно мела функцыі цэнтру вотчынна-памесных уладаньняў на пэўнай тэрыторыі.
Галоўная прыкмета сяла — наяўнасьць абшарніцкага маёнтку. У астатнім структура нагадвала забудову пагосту-цэнтру: царкоўны двор, карчма, грамадзкая крама, вуліцы-канцы зь сялянскімі дварамі. На працягу існаваньня фэадальна-прыгонная сыстэмы сёлы захоўвалі сваё значэньне тэрытарыяльна-ўладальніцкіх цэнтраў. З канца XVII ст. у сувязі з дыфэрэнцыяцыяй адміністрацыйных правінцыяў (ваяводзтваў, старостваў, дзяржаваў) сёлы таксама набываюць значэньне мясцовых адміністрацыйна-тэрытарыяльных цэнтраў. Пасьля далучэньня земляў Беларусі да Расейскай імпэрыі сёлы, як правіла, робяцца цэнтрамі валасьцей у складзе паветаў. Пазьней, у ХІХ ст. абавязковымі атрыбутамі сяла сталі царква, або касьцёл, вучэльня і валасное праўленьне. У ХХ ст. сёлы робяцца цэнтрамі сельскіх саветаў, калгасаў і саўгасаў, трапляюць у пералік пэрспэктыўных паселішчаў, многія зь якіх ў 1970—1980-я былі перабудаваныя паводле ўзорных генплянаў і сталі адметнымі аграпрамысловымі цэнтрамі.
Сяло — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Сяло, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.