Сьпіс Спэцыяльна Вызначаных Грамадзянаў І Заблякаваных Асобаў

Сьпіс спэцыя́льна вы́значаных грамадзя́наў і заблякава́ных асо́баў (па-ангельску: Specially Designated Nationals and Blocked Persons), Сьпіс СВГ — сьпіс асобаў і прадпрыемстваў, зь якімі грамадзянам і кампаніям ЗША забараняецца весьці справы.

Абнародуецца Ўправай кантролю за замежнымі актывамі Ведамства скарбу ЗША. Сярод іншых у сьпіс ўключаюцца ваеначальнікі, службовыя асобы тыраніяў і міжнародныя злачынцы. Улучае таксама гандляроў дурманамі і тэрарыстаў, а таксама іх суполкі і ўстановы. Складаецца з тысячаў запісаў, у той час як дзясяткі тысячаў людзей і арганізацыяў хаця б аднойчы былі санкцыяваны.

Сьпіс Спэцыяльна Вызначаных Грамадзянаў І Заблякаваных Асобаў
Ігар Сечын(uk), першы віцэ-прэм’ер Расейскай Федэрацыі, фігурант сьпісу СВГ

Агляд

Кампаніі, арганізацыі й асобы, унесеныя ў сьпіс СВГ, у асноўным займаюцца тэрарыстычнаю або таталітарнаю дзейнасьцю, вызначанаю ЗША, і маюць на мэце нанесьці шкоду нацыянальнай бясьпецы й зьнешняй ды эканамічнай палітыцы ЗША. Усім фізычным і юрыдычным асобам у Злучаных Штатах забаронена гандляваць з суб’ектамі, якія знаходзяцца ў чорным сьпісе, інакш гэта будзе парушэньне закону й будуць накладзены санкцыі. Адпаведныя фінансавыя санкцыі ўключаюць забарону інвэставаць у акцыі асобаў і кампаніяў, якія трапілі пад санкцыі, пазычаць грошы (у тым ліку праз аблігацыі, крэдыты, вэксэлі й іншыя каштоўныя паперы), якія перавышаюць 90 дзён. Пасьля анэксіі Крыму Расеяю(be) 2014 году ЗША пасьлядоўна дадалі ў чорны сьпіс шэраг расейскіх і ўкраінскіх асобаў.

Уплыў

Любая кампанія, якая вядзе бізнэс са Злучанымі Штатамі або мае зьдзелкі, зьвязаныя з ЗША, рэгулюецца адпаведнымі палажэньнямі й мае патрэбу ў аказаньні дапамогі ў рэалізацыі санкцыяў у дачыненьні да асобаў, якія ўваходзяць у сьпіс СВГ. Яны ня могуць заключаць аніякіх зьдзелак з фігурантамі сьпісу СВГ, інакш да іх будуць прыменены другасныя санкцыі. Такім чынам, акрамя замарожваньня актываў у ЗША для асобаў у сьпісе СВГ, банкаўскія паслугі ў іх родных краінах таксама могуць быць недаступны, напрыклад выпуск і абслугоўваньне крэдытных картак міжнародных плацёжных сыстэмаў. Паколькі сыстэма SWIFT і разьлікі ў далярах ЗША важныя для міжнароднай банкаўскай сыстэмы, банкі не гатовыя весьці бізнэс з санкцыяванымі асобамі.

Сьпіс Спэцыяльна Вызначаных Грамадзянаў І Заблякаваных Асобаў 
Ван Куок-Кой(zh-yue), былы лідэр банды «14K(pl)» у Макао, фігурант сьпісу СВГ

Вядомыя асобы ў сьпісе (няпоўны пералік)

Сьпіс Спэцыяльна Вызначаных Грамадзянаў І Заблякаваных Асобаў 
Вынік пошуку на імя Кэры Лам у сьпісе СВГ

Беларусь

Ганконг

  • Кэры Лам(uk)

Іран

  • Ібрагім Раісі(be)

Ісламская дзяржава

  • Абу Бакр аль-Багдадзі(be)

КНДР

Расея й Крым

Сырыя

Югаславія

Інцыдэнты

У 2014 годзе францускі банк «BNP Paribas(en)», які паводле некаторых зьвестак адмыў да 100 млрд. даляраў ЗША з санкцыйных асобаў Судану, Ірану й Кубы, прызнаў сябе вінаватым у судзе штату Нью-Ёрк у фальсыфікацыі справаводзтва, а таксама ў змове ў сувязі з фальсыфікацыямі й пагадзіўся сплаціць 8,9 мільярдаў даляраў ЗША, што зьяўляецца самым вялікім штрафам за парушэньне санкцыяў ЗША.

У 2017 годзе група прыватных актывістаў у Швайцарыі заявіла, што ня можа купіць кампутары ў ЗША, таму што па ейным адрасе таксама была зарэгістравана Арганізацыя гуманітарнай дапамогі для Палестыны, занесеная ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў праз абвінавачваньні ў падбухторваньні да тэрарыстычнай дзейнасьці.

Фату Бэнсуда (галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда), адказная за расьсьледаваньне злачынстваў амэрыканскіх вайскоўцаў, вайскоўцаў Аўганскіх сіл нацыянальнай бясьпекі й вайскоўцаў Талібану падчас вайны ў Аўганістане(be), была ўнесена ў сьпіс 2 верасьня 2020 году, але была выдалена 2 красавіка 2021 году.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сьпіс Спэцыяльна Вызначаных Грамадзянаў І Заблякаваных Асобаў АглядСьпіс Спэцыяльна Вызначаных Грамадзянаў І Заблякаваных Асобаў УплыўСьпіс Спэцыяльна Вызначаных Грамадзянаў І Заблякаваных Асобаў Вядомыя асобы ў сьпісе (няпоўны пералік)Сьпіс Спэцыяльна Вызначаных Грамадзянаў І Заблякаваных Асобаў ІнцыдэнтыСьпіс Спэцыяльна Вызначаных Грамадзянаў І Заблякаваных Асобаў Глядзіце таксамаСьпіс Спэцыяльна Вызначаных Грамадзянаў І Заблякаваных Асобаў КрыніцыСьпіс Спэцыяльна Вызначаных Грамадзянаў І Заблякаваных Асобаў Вонкавыя спасылкіСьпіс Спэцыяльна Вызначаных Грамадзянаў І Заблякаваных АсобаўАнгельская моваЗШАПрадпрыемства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ШпакЗапісы БІНіМСпадчына (верш)Унівэрсальны каардынаваны часДзеяслоўВольныя матэрыялы1877Сяргей КалендаЭрыкАнатоль СысЛекі-адпаведнікіАлесь АркушІнтэрнэтПорнасайтNokia 6131ГаўдПершая сусьветная вайнаКаталянская моваЁсіф СталінМужчына зьверхуВікіцытатнікБеларускі нацыянальны камітэтБікрам СамватГіяцынт АльхімовічСваяцтваІнфармацыйныя тэхналёгііNokia N72Літ60 да н. э.Зьдзецельскі раёнКлічаўскі раёнBloggerУладзімер ПуцінВялікае Княства ЛітоўскаеГэнры Кэмпбэл-БэнэрманВіктар МарціновічСонечная электрастанцыяВікісховішчаUSS Nautilus (SSN-571)Кампутарнае праграмаваньнеУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціМаяМасачусэцкі тэхналягічны інстытутЧорны сьпіс ЭўразьвязуКраёўцыЯпоніяЛетуваУсяслаў ЧарадзейВадзім СаранчукоўБелсатЗа нашу і вашу свабодуCreative CommonsВітаўт21 красавікаТутэйшыя (п’еса)Microsoft WindowsЖанчына з жанчынайЛіцьвіныНезалежная БеларусьДзяжаПалачаныУ краіне райскай птушкіНад магілай Робака (карціна Казімера Альхімовіча)Гальшанскі замакПарэчча (горад)ЛідаАнрык Прат-дэ-ля-Рыба Сара🡆 More