Сва́таплук Чэх (па-чэску: Svatopluk Čech; 21 лютага 1846, вёска Остржэдэк, раён Бэнэшаў — 23 лютага 1908, Прага) — чэскі пісьменьнік, паэт, журналіст.
Сватаплук Чэх | |
Svatopluk Čech | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 21 лютага 1846 Остржэдэк пад Бэнэшавам |
Памёр | 23 лютага 1908 Прага |
Пахаваны | |
Бацькі | František Jaroslav Čech[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратар, журналіст |
Гады творчасьці | з 1863 |
Жанр | паэзія і раман |
Мова | чэская |
Подпіс | |
Скончыў гімназію ў Празе, вывучаў права, працаваў у часопісах «Květy», «Lumír», «Světozor».
Свой першы верш, «Husita na Baltu», апублікаваў у альманаху «Ruch» у 1868. Як і «Adamité», гэта твор заснаваны на гісторыі (гусіцкія войны). Ягоны верш «Evropa» (1878) спасылаецца на тагачасныя рэвалюцыйныя рухі, верш «Slávie» (1882) прапагандуе ідэалы славянскага адзінства, верш «Václav z Michalovic» (1880) апісвае рэлігійны прыгнёт езуітаў, верш «Lešetínský kovář» (1883) — сацыяльныя праблемы індустрыялізацыі. У кнігах лірыкі «Jitřní písně» (1887) і «Nové písně» (1888) адлюстраванае адраджэньне чэхаў, а паэтычная нізка «Písně otroka» характарызуе сацыяльныя праблемы.
Найбольш вядомыя творы Чэха — сэрыя сатырычных раманаў «Výlety pana Broučka» (1888, 1889), два зь якіх былі ўзятыя асноваю Яначкавае опэры «Экскурсіі пана Броўчка».
Адзін з мастоў у Празе носіць імя Сватаплука Чэха. Таксама ягоным імем названыя вуліцы ў розных местах Чэхіі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Сватаплук Чэх, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.