1920 Рыская Дамова

Рыская дамова 1920 году — савецка-польская папярэдняя мірная дамова, заключаная ў Рызе 12 кастрычніка 1920 з мэтай сканчэньня Польска-савецкай вайны 1919—1921 гадоў.

У дамове былі зацьверджаныя ўмовы папярэдняга міру і перамір’я, заключаныя паміж Польскай Рэспублікай з аднаго боку і Расейскай Фэдэрацыйнай Сацыялістычнай Рэспублікай Саветаў разам з Украінскай Сацыялістычнай Рэспублікай Саветаў. Ратыфікавана польскім Соймам 22 кастрычніка 1920 году . Канчаткова дамова была замацаваная ў выглядзе Рыскай мірнай дамовы 18 сакавіка 1921 году.

Сутнасьць дамовы

Паводле дамовы войскі Польскай Рэспублікі і РСФСР мусілі спыніцца на лініі БягомльЗаслаўеНегарэлаеТураў. Беларуская дэлегацыя ні ад БНР ні ад БССР увогуле не была запрошаная на перамовы.

У выніку пагадненьня тэрыторыя Беларусі падзялялася на дзьве часткі: Заходнюю Беларусь, якая перадавалася савецкім бокам Польшчы, і БССР на ўсходзе, якая складалася з шасьці паветаў.

Рэакцыі ў беларускім грамадзтве

Дамова выклікала абурэньне сярод дзеячаў Беларускай Народнай Рэспублікі, таму 20 кастрычніка 1920 году ў Рызе была праведзеная Беларуская нацыянальна-патрыятычная канфэрэнцыя, якая прыняла спэцыяльную рэзалюцыю адносна Рыскай дамовы 1920 году, у якой адзначалася, што «РСФСР і Польшча, ня маючы агульных межаў і бязьлітасна спусташаючы да гэтага часу Беларусь, змагаючыся на яе тэрыторыі, цяпер палічылі магчымым вырашаць лёс беларускага народу і распараджацца ягонымі землямі без удзелу ягоных прадстаўнікоў, ігнаруючы справядлівыя дамаганьні беларускага народу і ягонага законнага ўраду, не дапусьцілі да ўдзелу ў перамовах ягонай правамоцнай дэлегацыі», а таксама што нягледзячы на пратэсты дэлегацыі БНР падпісалі дамову з мэтай увесьці ў зман беларускі народ і ягоных кіраўнікоў, прызнаючы незалежнасьць Беларусі, але абыходзячы пытаньне прызнаньня беларускага ўраду. Рэзалюцыя пастанаўляла лічыць дамову неабавязковай для беларускага народу, і «ўсімі спосабамі і сродкамі працягваць барацьбу за незалежную Беларускую Народную Рэспубліку з усімі яе ворагамі».

Заключэньне дамовы вылілася ў хвалю пратэстаў у беларускім грамадзтве, адным зь якіх быў Слуцкі збройны чын.

Крыніцы

Tags:

12 кастрычніка18 сакавіка19191920192122 кастрычнікаПольска-савецкая вайнаПольская Рэспубліка (1918—1939)РСФСРРыгаРыская мірная дамоваУССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

6 красавікаБусел белыГалоўная старонкаПітсбурскае пагадненьнеУнівэрсальны каардынаваны часC++Старабеларуская моваСэкс па тэлефонеISO 3166-1Алесь СавіцкіСтаніслаў ВалодзькаАмонімШвайцарыяАрцём АрашонакВінцэнт Дунін-МарцінкевічЭйка602Аўганістан1744ВікіслоўнікЗлучнікПадгорыцаАльгерд БахарэвічРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)28 красавікаАпэрацыйная сыстэмаМікола МятліцкіНіна МацяшБеларуская энцыкляпэдыя1992П’ер Агюст РэнуарВільняМаркёрБандароўнаMozilla FirefoxДзьвінскСкрыпкаСьпіска капітулаЭўрапейскі ЗьвязТонгаЧэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2022 году (склады)Васіль БыкаўАўтарскае праваКастусь КаліноўскіГомасэксуальнасьцьНіл ГілевічМрояЛявон Вашко1944Паўлюк ТрусАльгімонтКасьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы)Валянцін ЗубЗямля пад белымі крыламіДзеньМілімэтарГісторыя Беларусі27 красавікаЗоя КоўшІндэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялуЛеанід Дайнека30 красавіка1874АфарызмДрапежныя птушкіГрошыАнтонімыАнгельская моваУладзімер Арлоў (гісторык)Антон ЛуцкевічЖырандоляАрмяне🡆 More