Робэрт Левандоўскі: польскі футбаліст

Робэрт Левандоўскі (па-польску: Robert Lewandowski; нарадзіўся 21 жніўня 1988 году, Варшава, Польшча) — польскі футбаліст, які выступае за гішпанскую «Барсэлёну» й нацыянальную зборную Польшчы на пазыцыі нападніка.

Маючы на сваім рахунку больш за 70 мячоў за нацыянальную зборную, ёсьць найлепшым бамбардзірам за ейную гісторыю. Левандоўскага вылучае добрае абіраньне пазыцыі на поле, тэхніка і галявыя здольнасьці, дзякуючы чаму ён лічыцца адным з найлепшых нападнікаў усіх часоў, а таксама адным з самых пасьпяховых гульцоў у гісторыі Бундэсьлігі. Ён гульнявую кар’еру вынікова цэліў у браму супернікаў больш за 600 разоў. Рэкордную колькасьць разоў абіраўся найлепшым футбалістам Польшчы.

Робэрт Левандоўскі
Робэрт Левандоўскі: Клюбная кар’ера, Кар’ера ў зборнай, Дасягненьні
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 жніўня 1988(1988-08-21)[…] (35 гадоў)
Рост 185 см
Вага 81 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Барсэлёна
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2008
2008—2010
2010—2014
2014—2022
2022—
Зьніч
Лех
Барусія Дортмунд
Баварыя
Барсэлёна
32 (21)
58 (32)
131 (74)
253 (238)
60 (35)
Зборныя
2008— Польшча 146 (82)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 лістапада 2023.

Клюбная кар’ера

Раньнія гады

Трэніраваўся ў моладзевай камандзе «Партызан» з гораду Лешна, дзе працаваў ягоны бацька. Да 2004 году выступаў за варшаўскую «Варсовію». Пасьля выступаў за варшаўскія клюбы «Дэльта» й «Легія-2». Летам 2006 году перайшоў у «Зьніч» з гораду Прушкава. У сэзоне 2007—2008 гадоў стаў найлепшым бамбардзірам другой лігі чэмпіянату Польшчы, забіўшы 21 гол у 32 матчах.

«Лех»

У ліпені 2008 году падпісаў пяцігадовы кантракт з познанскім «Лехам». Клюб за яго заплаціў 1,5 млн польскіх злотых. У Экстраклясе дэбютаваў 8 жніўня 2008 году ў хатнім матчы супраць «Бэлхатаў» (2:3), у гэтым матчы Левандоўскі забіў гол на 67 хвіліне.

Робэрт Левандоўскі зьвярнуў на сябе ўвагу эўрапейскіх клюбаў, ім цікавіліся маскоўскі ЦСКА, ангельскі «Ўэст Бромўіч Альбіён», дортмундзская «Барусія», галяндзкі «Фэеноорд», піцерскі «Зэніт» і данецкі «Шахтар».

Робэрт Левандоўскі стаў тварам папулярнай кампутарнай гульні FIFA 10 у Польшчы разам з ангельцам Ўэйнам Руні. У сьнежні 2009 году польскае выданьне «Piłka Nożna» прызнала Робэрта Левандоўскага найлепшым гульцом чэмпіянату Польшчы.

«Барусія»

Робэрт Левандоўскі: Клюбная кар’ера, Кар’ера ў зборнай, Дасягненьні 
Левандоўскі ў матчы 2013 году, дзе абараняў жоўта-чорныя колеры «Барусіі».

19 траўня 2010 году стала вядома, што Робэрт прайшоў мэдычнае абсьледаваньне ў «Барусіі», а 11 чэрвеня таго ж году ён падпісаў чатырохгадовы кантракт зь нямецкім клюбам. Сума трансфэру лічыцца роўнай каля 4,5 млн эўра. 19 верасьня ён забіў свой першы гол у Бундэсьлізе, у пераможным матчы супраць «Шальке-04», які скончыўся зь лікам 3:1.

У сэзоне 2011—2012 гадоў, праз траўму Люкаса Барыяса, Робэрт трапіў у асноўны склад клюбу да зімовага перапынку. Нападнік забіў два галы ў браму «Зандгаўзэна», у матчы на кубак Нямеччыны (3:0). 20 жніўня 2011 году Левандоўскі адкрыў лік сваім галам у новым сэзоне Бундэсьлігі ў матчы супраць «Нюрнбэргу», «Барусія» атрымала перамогу зь лікам 2:0. У кастрычніку «Барусія» дасягнула 2 радку ў табліцы пасьля перамогі зь лікам 5:0 над «Кёльнам», а Левандоўскі тады адзначыўся дублем. 17 сьнежня перад зімовым перапынкам Левандоўскі двойчы адзначыўся і аддаў галявую перадачу Кевіну Гроскройцу ў матчы супраць «Фрайбургу». У сувязі зь ягонай якасьцю гульні Робэрт быў названы найлепшым гульцом году ў Польшчы.

Пасьля зімовага перапынку 22 студзеня 2012 году «Барусія» ўшчэнт разьбіла «Гамбург» зь лікам 5:1, дасягнуўшы паводле пунктаў лідэра «Баварыю», Левандоўскі двойчы забіў і дадаў на свой рахунак галявую перадачу на суайчыньніка Якуба Блашчыкоўскага. 11 красавіка польскі нападнік забіў адзін гол у гульні супраць «Баварыі» ў Дортмундзе. У заключнай гульні сэзону ў фінале кубка Нямеччыны Левандоўскі зарабіў хет-трык у матчы супраць усё той жа «Баварыю» (5:2).

У новы сэзон Левандоўскі зьявіўся на пляцоўцы ў першым туры ў матчы супраць «Вэрдэру». Першы гол сэзону забіў 15 верасьня ў пераможным матчы супраць «Баеру», які скончыўся зь лікам 3:0. Апасьля Робэрт усталяваў новы клюбны рэкорд, забіўчы пасьлядоўна ў 12 матчах лігі запар, апярэдзіўшы паводле гэтага паказчыку Фрыдгэльма Каніцка. 24 красавіка 2013 году Левандоўскі стаў першым гульцом, які забіваў чатыры галы ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў, дасягнуўшы гэтага паказчыку ў матчы супраць гішпанскага «Рэалу» (4:1). 25 траўня ён браў удзел у фінал Лігі чэмпіёнаў, аднак «Барусія» трывала паразу зь лікам 2:1 ад «Баварыі».

Свой першы гол у сэзоне 2013—2014 гадоў Робэрт забіў 10 жніўня ў браму «Аўгсбурга» ў першым матчы сэзону. Увосень у Левандоўскага сапсаваліся адносіны з галоўным трэнэрам «Барусіі» Юргенам Клёпам, з-за жаданьня паляка перайсьці да табару супернікаў з «Баварыі», аднак нягледзячы на гэта Робэрт выходзіў на пляцоўку і забіваў мячы за дортмундзкі клюб. 1 лістапада ён аформіў свой адзіны хет-трык у сэзоне ў пераможным матчы супраць «Штутгарту» (6:1). 3 студзеня Робэрт заключыў кантракт з «Баварыяй», паводле якога свае выступы за клюб ён пачаў з наступнага сэзону. 25 лютага 2014 году Робэрт двойчы забіў у Лізе чэмпіёнаў мячы ў браму «Зэніту», стаўшы, такім чынам, найлепшым бамбардзірам «Барусіі» ў эўракубках, перавысіўшы рэкорд у 16 галоў Стэфана Шапюіза. Сэзон Робэрт скончыў з паказчыкам 20 галоў у Бундэсьлізе, стаўшы найлепшым бамбардзірам нямецкага першынства.

«Баварыя»

Робэрт Левандоўскі: Клюбная кар’ера, Кар’ера ў зборнай, Дасягненьні 
У кашулі «Баварыі» падчас матчу Лігі чэмпіёнаў супраць расейкага ЦСКА.

Пра пераход польскага бамбардзіра стала вядома яшчэ ўвосень 2013 году. У студзені 2014 году Робэрт заключыў 5-гадовы кантракт зь мюнхэнскім клюбам. 9 ліпеня 2014 году ён быў прадстаўлены ў якасьці гульца «Баварыі», атрымаўшы кашулю з 9 нумарам, зь якой раней гуляў Марыё Манджукіч, што сышоў у «Атлетыка». Яшчэ ў канцы ліпеня і пачатку жніўня Робэрт пачаў забіваць за новы клюб у перадсэзонных матчах. 13 жніўня 2014 году Робэрт дэбютаваў за «Баварыю» ў матчы на Супэркубак Нямеччыны супраць сваіх былых партнэраў з «Барусіі», аднак дортмундцы былі мацней зь лікам 2:0. 30 жніўня ў матчы другога туру супраць «Шальке-04» Левандоўскі ўпершыню адзначыўся за новы клюб у афіцыйных матчах, аднак гэта не дапамагло мюнхэнцам атрымаць перамогу.

21 кастрычніка Левандоўскі забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў за мюнхэнскую «Баварыю» ў гасьцявой гульні супраць «Ромы», дзе немцы сьвяткавалі перамогу зь лікам 7:1. 1 лістапада ў супрацьстаяньні з «Барусіяй» гэтым разам у матчы нямецкай лігі Робэрт забіў гол, што дазволіла мюнхэнцам здабыць перамогу зь лікам 2:1 і падвысіць перавагу ў табліцы над бліжэйным супернікам на чатыры пункты. У сваім трэцім матчы сэзону супраць дортмундцаў 4 красавіка 2015 году Левандоўскі трапна пацэліў у браму на 36-й хвіліне, што дазволіла зноўку прыдбаць перамогу над канкурэнтам. 21 лютага 2015 году Левандоўскі забіў двойчы ў пераможным для «Баварыі» матчы ў гасьцёх супраць «Падэрборна-07» (6:0), і, такім чынам, ён давёў колькасьць галоў на сваім рахунку ў Бундэсьлізе да дзесяці. Футбаліст двойчы адзнычаўся ў першым тайме 21 красавіка, калі «Баварыя» перамагла «Порту» з агульным лікам 7:4 і дасягнула паўфіналу Лігі чэмпіёнаў. Празь пяць дзён, пасьля таго як «Вольфсбург» трываў паразу ад мёнхэнглядбаскай «Барусіі», «Баварыя» стала чэмпіёнам краіны. Левандоўскі зноў забіў гол 28 красавіка, адкрыўшы лік у нічыйным матчы (1:1) ў паўфінале Кубка Нямеччыны супраць «Барусіі» з Дортмунду, але ў дадатковы час сутыкнуўся ў паветры зь Мітчэлам Лангеракам. У выніку гульня скончылася выбыцьцём «Баварыі» паводле вынікаў сэрыі пэнальці (0:2), і, што незвычайна, аніводная з чатырох спробаў не была рэалізаваная мюнхэнскім бокам на іхным уласным стадыёне. Не зважаючы на тое, што Левандоўскі працягваў гульню да ейнага сканчэньня, ён ня браў удзелу ў стрэлах з 11-мэтровай кропкі. Пазьней выявілася, што ў ранейшым сутыкненьні паляк атрымаў пералом сківіцы і носу, а таксама страсеньне мозгу, праз што ён выбыў з дружыны прыблізна на тыдзень. 12 траўня, гуляючы ў ахоўнай масцы, гулец дапамог свайму клюбу здабыць перамогу ў матчы ў адказ супраць «Барсэлёны», аднак агулам у двубоі лік склаў 3:5 на карысьць пірэнэйцаў. Забіўшы 17 галоў у 31 гульні, Левандоўскі стаў другім бамбардзірам сэзону Бундэсьлігі разам з таварышам Ар’енам Робэнам.

Робэрт Левандоўскі: Клюбная кар’ера, Кар’ера ў зборнай, Дасягненьні 
На трэнаваньні з «Баварыяй» у 2015 годзе.

Свой другі сэзон Левандоўскі пачаў з матчу на Супэркубак Нямеччыны, дзе быў заменены на 72-й хвіліне, а «Баварыя» трывала паразу ў сэрыі пэнальці. 14 жніўня, у стартавым матчы новага сэзону Бундэсьлігі, гулец забіў другі гол у пераможным матчы (5:0) супраць «Гамбургу». 22 верасьня 2015 году Левандоўскі ўсталяваў рэкорд Бундэсьлігі, зьявіўшыся на пляцоўцы з замены, калі «Баварыя» яшчэ саступала «Вольфсбургу» зь лікам 0:1, і забіўшы пяць галоў за 8 хвілін і 59 сэкунд. Ён быў узнагароджаны чатырма сэртыфікатамі Кнігі рэкордаў Гінэса за такі вынік. Праз чатыры дні ён двойчы пацэліў у браму ў матчы супраць «Майнцу» (0:3), і ягоны першы гол зь іх стаў 100-ы голам у Бундэсьлізе на 168-й гульні, што сталася рэкордам нямецкага першынства для замежнага футбаліста. Паляк таксама зарабіў 10 галоў на свой рахунак у пачатковых 7 матчах розыгрышу, то бок такі вынік раней здабываў у Нямеччыне толькі Герд Мюлер. 29 верасьня спартовец адзначыўся хет-трыкам у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць харвацкага «Дынама» (5:0), то бок забіўшы дзесяць галоў у трох гульнях за тыдзень. Празь пяць дзён ён дадаў яшчэ два трапныя стрэлы ў пераможным матчы супраць дортмундзкай «Барусіі», які скончыўся зь лікам 5:1. 11 студзеня гулец разьмесьціўся на чацьвертым месцы ў сьпісе прэтэндэнтаў на Залаты мяч. 19 сакавіка 2016 году Левандоўскі забіў адзіны гол у пераможным матчы (1:0) супраць «Кёльну», здабыўшы 25 пункт на рахунак сваіх галоў, што было ягоным новым асабістым рэкордам за часам нямецкага этапу кар’еры. У Лізе чэмпіёнаў клюб зноўку саступіў у паўфінале, і нават гол Левандоўскага ў матчы ў адказ не дапамог немцаў прасунуцца далей. 7 траўня гулец двойчы адзначыўся ў матчы супраць «Інгальштату-04» (2:1) і здабыў клюбу, такім чынам, чарговае чэмпіёнства. Сэзон спартовец скончыў найлепшым барбардзірам Бундэсьлігі. Пры гэтым, маючы на рахунку 30 галоў, ён стаў першым замежнікам, якому скарылася такая лічба, і першым гульцом з сэзону 1976—1977 гадоў, які здолеў дасягнуць такой колькасьці трапных стрэлаў.

Як па завядзёнцы новы сэзон у Бундэсьлізе нападнік зноў пачаў з галоў, тройчы патрапіўшы ў браму «Вэрдэра» (6:0). 13 сьнежня Левандоўскі склаў новую дамову з «Баварыяй», працягнуўшы знаходжаньне ў дружыне да 2021 году. 11 сакавіка 2017 году Левандоўскі запісаў на свой рахунак 100 гол у кашулі «Баварыі» ў сваім 137-м матчы за клюб, двойчы забіўшы ў матчы супраць франкфурцкага «Айнтрахта» (3:0). Ён скончыў сэзон з 42 галамі у 47 матчах ува ўсіх турнірах. Сэзон 2017—2018 гадоў пачаўся з таго, што «Баварыя» здабыла Супэркубак Нямеччыны ў сустрэчы з дортмундзкай «Барусіяй». Левандоўскі забіў першы гол баварцаў, але асноўны час матчу скончыўся зь лікам 2:2. Па дадатковым часе пераможцы не было выяўлена. Левандоўскі, зноў жа, забіў першы гол дружыны з сэрыі пэнальці, у якой «Баварыя» атрымала перамогу зь лікам 5:4. 13 сьнежня, у матчы лігі супраць «Кёльну», Левандоўскі забіў адзіны гол у гульні, які дазволіў яму трапіць у дзясятку бамбардзіраў Бундэсьлігі ўсіх часоў. Праз некалькі месяцаў, у матчы 22 туру нападнік зноўку трапна пацэліў у браму суперніка, якім тым разам быў «Шальке-04», і паўтарыў рэкорд у 11 хатніх гульнях запар, у якіх адзначаўся голам. Такі рэкорд у свой час усталяваў тагачасны галоўны трэнэр «Баварыі» Юп Гайнкес. Далей зьдзейсьніў хет-трык у матчы супраць «Гамбургу», які скончыўся зь лікам 6:0. У тым жа матчы ён змарнаваў пэнальці, упершыню ў кашулі «Баварыі». 11 лютага 2018 году гулец быў абраны футбалістам Польшчы ўжо ў сёмы раз запар. 22 лютага ён звольніў свайго шматгадовага агента Цэзара Кучарскага і наняў вядомага спэцыяліста Піні Загаві. Паводле чутак, гэтая справа чынілася дзеля пераходу ўлетку да мадрыдзкага «Рэалу». 24 лютага 2018 году ён правёў свой 250-ы матч ў Бундэсьлізе. Сэзон Левандоўскі скончыў як найлепшы галеадор лігі, маючы на рахунку 29 трапных стрэлаў.

1 жніўня, пасьля летніх чутак, генэральны дырэктар «Баварыі» Карл-Гайнц Румэніге пацьвердзіў у інтэрвію, што Левандоўскі застанецца ў клюбе. 12 жніўня Левандоўскі запісаў на свой рахунак першы ў гісторыі хет-трык у Супэркубку Нямеччыны, дзе зьнішчыў поруч з таварышамі франфурцкі «Айнтрахт» зь лікам 0:5. Такім чынам, «Баварыя» здабыла гэты тытул у рэкордны сёмы раз. Гулец да таго ж стаў галоўным бамбардзірам у гісторыі гэтага нямецкага кубку. 27 лістапада паляк стаў трэцім гульцом пасьля Ліянэля Мэсі і Руўда ван Ністэльроя, які забіў 50 галоў у розыгрышах Лігі чэмпіёнаў, двойчы пацэліўшы мяч у матчы супраць «Бэнфікі» (5:1). На такі здабытак гульцу спатрэбілася ўсяго 77 матчаў. 9 лютага 2019 году Левандоўскі забіў гол у пераможным матчы супраць «Шальке-04» (3:1) і стаў першым гульцом, які здабыў 100 галоў на Альянц-Арэне. У сакавіку 2019 году нападнік пераўзышоў рэкорд Кляўдыё Пісара паводле колькасьці забітых галоў замежнікамі ў Бундэсьлізе. Двойчы папакутаваў ад бамбардзіра «Вольфсбург», прапусьціўшы ў выніку 6 мячоў. Левандоўскі скончыў сэзон 2018—2019 гадоў як найлепшы бамбардзір Бундэсьлігі ў чацьверты раз, здабыўшы гэтым разам 22 галы.

Робэрт Левандоўскі: Клюбная кар’ера, Кар’ера ў зборнай, Дасягненьні 
Робэрт Левандоўскі ў матчы за «Баварыю» ў 2019 годзе.

12 жніўня Левандоўскі забіў свой першы гол у сэзоне, калі «Баварыя» перамогла котбускі «Энэргі» зь лікам 3:1 у першым раўндзе нямецкага кубка. Праз чатыры дні ён забіў два мячы ў дэбютным матчы дружыны ў сэзоне 2019—2020 гадоў супраць «Гэрты». Зважаючы на гэта, футбаліст усталяваў рэкорд Бундэсьлігі, адзначаючыся на адкрыцьці сэзону пяць гадоў запар. Затым 24 жніўня ён здабыў хет-трык у гасьцявой сустрэчы з «Шальке-04», калі «чырвоныя» сьвяткавалі перамогу зь лікам 3:0. 29 жніўня Левандоўскі падоўжыў кантракт з «Баварыяй», падпісаўшыся з клюбам да 2023 году. 18 верасьня паляк улучыў мяч у браму суперніка ў 200 раз у кашулі «Баварыі», адзначыўшыся у пераможным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць сэрбскай «Црвены Зьвезды» зь лікам 3:0. У тым жа месяцы па сканчэньні шасьці матчаў гулец ужо меў на рахунку 10 галоў, што аніколі ня мела месца ў Бундэсьлізе. Гулец усьцяж трываў моцны тэмп і пацэльваў мячы ў розных розыгрышах, у якіх брала ўдзел ягоная каманда. 14 жніўня 2020 году ён паўдзельнічаў сваім голам у зьнішчэньні «Барсэлёны» ў чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў зь лікам 8:2, які ладзіўся ў Партугаліі. Гулец таксама адзначыўся ў матчы паўфіналу супраць «Ліёну». Ягоная эўрапейская галявая сэрыя скончылася, калі 23 жніўня ён ня здолеў пацэліць у фінальным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Пары Сэн-Жэрмэн». Тым ня менш, «Баварыя» перамагла францускі клюб (1:0), і, такім чынам, Левандоўскі ўпершыню здабыў тытул пераможцы гэтага турніру. Паляк таксама стаў другім гульцом у гісторыі, які здабыў эўрапейскі трэбл і пры гэтым стаўся найлепшым бамбардзірам ува ўсіх трох турнірах, паўтараючы дасягненьне Ёгана Кройфа, які той зрабіў з «Аяксам» у сэзоне 1971—1972 гадоў. Сэзон 2020—2021 гадоў футбаліст пачаў зь перамог клюбу як ў Супэркубку Эўропы, гэтак і Супэркубку Нямеччыны. 4 кастрычніка ён забіў усе чатыры мячы сваёй дружыны ў пераможным матчы супраць «Гэрты» (4:3). 24 кастрычніка ён здабыў хет-трык у матчы супраць «Айнтрахту», які скончыўся зь лікам 5:0. Гэтым нападнік учыніў сябе першым гульцом у Бундэсьлізе, які забіў дзесяць галоў у пяці матчах. 16 сьнежня галеадор адзначыўся ў матчы супраць «Вольфсбурга», стаўшы трэцім гульцом, які перасягнуў мяжу ў 250 галоў у Бундэсьлізе пасьля Герда Мюлера і Кляўса Фішэра. У лютым 2021 году гулец здабыў з клюбам перамогу ў клюбным чэмпіянаце сьвету, выгуляўшы ў мэксыканскага «ЎАНЛ Тыгрэса». 6 сакавіка ён здабыў свой 12-ы хет-трык у Бундэсьлізе ў матчы супраць дортмундзкай «Барусіі» (4:2), а 20 сакавіка на ягоным рахунку зьвіўся ўжо 13 хет-трык калі «Баварыя» выгуляла ў «Штутгарта» (4:0). Напрыканцы сакавіка гулец атрымаў траўму і быў вымушаны прапусьціць чвэрцьфінальныя матчы Лігі чэмпіёнаў, дзе «чырвоны» трывалі паразу паводле вынікаў двубою ад францускага ПСЖ. У красавіку нападнік вярнуўся да табару і адзначыўся ў матчы супраць «Майнцу» (2:1), які скончыўся паразай баварцаў. 8 траўня ён здабыў свой 14-ы хет-трык у нямецкім першынстве ў пераможным спатканьні зь мёнхэнглядбаскай «Барусіяй» (6:0). 22 траўня ён парушыў рэкорд Герда Мюлера ў 40 галоў за сэзон, які той усталяваў у розыгрышы 1971—1972 гадоў, адзначыўшыся на 90-й хвіліне матчу супраць «Аўгсбургу» (5:2) у 41-й раз за сэзон. Гэты матч быў апошнім у каляндары сэзону для «Баварыі». Дзякуючы гэтаму гульцу нарэшце скарылася «Залатая буца».

Левандоўскі распачаў сэзон 2021—2022 гадоў голам, які скончыў матч у нічыю зь мёнхэнглядбаскай «Барусіяй» (1:1), то бок ён стаў першым гульцом, які сем разоў запар забіў у матчы адкрыцьці сэзону Бундэсьлігі. 17 жніўня 2021 году ён таксама двойчы вынікова пацэліў і асыставаў Томасу Мюлеру ў пераможным матчы супраць дортмундзкай «Барусіі», здабыўшы чарговы Супэркубак. Матчу папярэднічаў момант маўчаньня ў гонар Герда Мюлера, які сканаў быў днямі да таго. 28 жніўня гулец зарабіў 15-ы хет-трык у Бундэсьлізе ў матчы супраць «Гэрты (5:0). У сярэдзіне сэзону польскі спартовец заняў другі радок, не атрымаўшы ўзнагароду Залаты мяч. Яны апярэдзіў Ліянэль Мэсі, але Левандоўскі быў узнагароджаны часопісам Франс-Футбал. 17 сьнежня футбаліст усталяваў рэкорд Бундэсьлігі ў колькасьці галоў у каляндарным годзе, павялічыўшы сваю колькасьць трапных стрэлаў да 43. 15 студзеня 2022 году Левандоўскі ўчыніў свой 16-ы хет-трык і забіў 300-ы гол у Бундэсьлізе ў матчы супраць «Кёльну» (4:0). А ужо 8 сакавіка паляк здабыў хет-трык у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць зальцбурскага «Рэд Була». З моманту першага трапнага стрэла і апошняга прайшло толькі 11 хвілінаў. Левандоўскі скончыў сэзон нямецкае лігу з 35 галамі на рахунку, пяты раз запар стаўшы найлепшым бамбардзірам і сёмы раз агулам, што параўняла гульца з Гердам Мюлерам. Акрамя таго, ён здабыў другі раз эўрапейскую прэмію «Залатая буца». 30 траўня 2022 году Левандоўскі заявіў пра сваё жаданьне сысьці з клюбу, бо ягоная гісторыя тут ужо надыйшла да сканчэньня.

«Барсэлёна»

19 ліпеня 2022 году Левандоўскі падпісаў ўгоду з клюбам Ля-Лігі «Барсэлёнай». Паводле ўмоваў кантракт разьлічаны на 4 гады, а клюб выдаткаваў на набыцьцё супэрнападніка 45 млн эўра, з магчымасьцю павелічэньня сумы да 50 млн эўра. Кантракт улучае пункт аб мінімальный сумы сплаты за выкуп гульца, якая была ўсталяваная ў памеры 500 млн эўра.

Кар’ера ў зборнай

Робэрт Левандоўскі: Клюбная кар’ера, Кар’ера ў зборнай, Дасягненьні 
Левандоўскі ў кашулі зборнай Польшчы.

У нацыянальнай зборнай Польшчы дэбютаваў 10 верасьня 2008 году ў матчы супраць Сан-Марына (2:0), Левандоўскі выйшаў на 59 хвіліне замест Марэка Саганоўскага, а на 67-й хвіліне адзначыўся забітым голам. Гулец стаў другім футбалістам у гісторыі Польшчы пасьля Ўладзімежа Любанскага, які адзначыўся голам у дэбюце за нацыянальнай зборнай у такім маладым веку. Любанскі гэта зрабіў у 16 год. На Эўра-2012 забіў першы гол турніра, але зборная Польшчы ня здолела прайсьці ў чвэрцьфінал. 26 сакавіка 2013 году Левандоўскі двойчы трапна пацэліў у браму зборнай Сан-Марына ў першым матчы (5:0), дзе быў капітанам дружыны. Пазьней, ужо 6 верасьня ён выраўнаваў лік у матчы супраць зборнай Чарнагорыі, але Польшча ня здолела ў выніку прабіцца на чэмпіянат сьвету 2014 году ў Бразыліі.

7 верасьня 2014 году, у першым матчы адбору да чэмпіянату Эўропы 2016 году, нападнік зарабіў свой першы хет-трык у колерах Польшчы, чатыры разы трапна ўлучыўшы мяч у браму зборнай Гібральтару (7:0). 13 чэрвеня 2015 году ён зьдзейсьніў чарговы хет-трык у матчы супраць зборнай Грузіі (4:0), прычым тры мячы забіў за чатыры хвіліні. 8 кастрычніка гулец двойчы адзначыўся ў матчы супраць зборнай Шатляндыі (2:2). Праз тры дні дапамог дружыне дамагчыся перамогі ў матчы супраць зборнай Ірляндыі (2:1), што кваліфікавала зборную да ўдзелу ў турніры ў Францыі. Левандоўскі скончыў кампанію з 13 галамі на рахунку, ачоліўшы сьпіс бамбардзіраў сумесна з паўночнаірляндцам Дэйвідам Гілі. Тым ня менш, на чэмпіянаце Эўропы ўлетку 2016 году адзначыўся толькі аднойчы з гульні і двойчы з кропкі 11 мэтраў. Польша саступіла ў чвэрцьфінале зборнай Партугаліі.

5 кастрычніка 2017 году Левандоўскі здабыў чарговы хет-трык у матчы супраць зборнай Армэніі (6:1), давёўшы лік сваіх галоў у складзе зборнай да 50, чым перасягнуў папярэдні рэкорд, усталяваны Ўладзімежам Любанскім. 8 кастрычніка 2017 году Левандоўскі адзначыўся голам у матчы супраць зборнай Чарнагорыі (4:2). Нападнік скончыў кваліфікацыйную кампанію да чэмпіянату сьвету 2018 году з 16 галамі на рахунку, то бок рэкордам для эўрапейскай кваліфікацыі чэмпіянату сьвету. Тым ня менш, на самом турніры ў трох матчах групы супраць зборных Сэнэгалу, Калюмбіі і Японіі паляк адзначыцца ня здолеў, а ягоная дружына заняла апошняе месца. Робэрт браў удзел у чэмпіянаце Эўропы 2020 году, але ягоныя трапныя стрэлы ў брамы зборнай Гішпаніі і Швэцыі не дапамаглі дружыне пазьбегнуць апошняга меца ў групе.

Дасягненьні

«Лех»:

«Барусія»:

«Баварыя»:

«Барсэлёна»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі


Tags:

Робэрт Левандоўскі Клюбная кар’ераРобэрт Левандоўскі Кар’ера ў зборнайРобэрт Левандоўскі ДасягненьніРобэрт Левандоўскі КрыніцыРобэрт Левандоўскі Вонкавыя спасылкіРобэрт ЛевандоўскіБарсэлёна (футбольны клюб)БундэсьлігаВаршаваГішпаніяЗборная Польшчы па футболеПольская моваПольшча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

НямеччынаПадатакВышэйшая школа (выдавецтва)X (сацыяльная сетка)ISO 3166Ян ГляўбіцТарпэда-БелАЗ Жодзін1896УрадНаваполацакБусел белыКірыліцаДзеяслоўВольга КараткевічВалянцін АкудовічМіністэрства фінансаў ЗШАЖалейка (зборнік)Беларускія немцыПятро ВасючэнкаСкідзельМашэкаУправа КДБ па Гомельскае вобласьціАнатоль ІвашчанкаГісторыя СалігорскуДразды (гурт)Сельская гаспадарка БеларусіСемівалокіПрамысловасьцьБінейкаЦарква Сьвятой Тройцы (Зэльва)Галоўная ўправа ўнутраных справаў Менскага гарвыканкамуНіна МацяшМарына ВасілеўскаяВейшнорыяЛюдміла РублеўскаяПарнаграфія для жанчынПрыказкаСпадчына (верш)Валерыя КуставаЛявон ВольскіНародная асьветаУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціВількамірскі паветБізнэсПлыньВетразьІгнат ПрановічДзіцячая парнаграфіяЛютЯкуб КоласМерулаНаркамаўкаП’ер Агюст РэнуарЖыве Беларусь!Юрась ШамецькаГалаўны мозагЛявон ВашкоЧорны замак АльшанскіHTMLУладзімер Аляксеевіч АрлоўМы выйдзем шчыльнымі радаміЗіновій ПрыгодзічФёдар ЛапавухаўСпарышБесьпілётнікЯн ЧыквінКарлес ПудждэмонКолерПагоня🡆 More