Размаўляем Па-Беларуску

«Размаўляем па-беларуску» — асабіста-камандная тэлегульня вытворчасьці тэлерадыёкампаніі «Гомель», заснаваная ў верасьні 2014 году.

«Размаўляем па-беларуску»
Жанр тэлегульня
Аўтар Сьвятаслаў Крупенька
Рэжысэр Вікторыя Дубавец
Апэратар М. Рабкоў
Сцэнарыст Алена Трацэнка
Вытворчасьць Тэлерадыёкампанія «Гомель»
Вядоўца Алена Трацэнка
Апавядальнік Сьвятаслаў Крупенька
Кампазытар Натальля Белянкова
Краіна вытворчасьці Беларусь
Мова беларуская
Колькасьць сэзонаў 5
Колькасьць выпускаў 134 (2014-2017 гады)
Першы выпуск «Галасістыя пеўні» і «Купалінка»
Вытворчасьць
Прадусар М. Трацэнка
Месца здымак Гомель
Камэра шматкамэрная здымка
Працягласьць 30 хвілінаў
Трансьляцыя
Канал «Беларусь 3», «Беларусь 24»
Фармат кадра HDTV 720p
Фармат гуку стэрэа
Пэрыяд трансьляцыі з 13 верасьня 2014 (9 гадоў таму)
Прэм’ерныя паказы субота, 10:55 («Беларусь 3»)
Паўторныя паказы панядзелак а 12:15, чацьвер а 15:30, субота а 7:05 і нядзеля а 11:00 («Беларусь 24»)
Храналёгія
Папярэднічалі перадачы «Вучымся размаўляць па-беларуску» (2010—2014)
Спасылкі
Афіцыйны сайт

Перадача ўлучае спаборную віктарыну на веданьне беларускай мовы, літаратуры, этнаграфіі і мастацтва. Удзельнічаюць 2 каманды па 3 чалавекі. Віктарына складаецца з 5 гульнявых частак: «Прыгадваем», «Перакладаем», «Тлумачым», «Ужываем» і «Цытуем». Для ўдзелу ў тэлегульні каманды ў якасьці адборачнага туру шукаюць адказы на 7 пытаньняў на сайце ТРК «Гомель», пасьля чаго дасылаюць заяўкі з адказамі на электронную пошту ([email protected]). Перадачу вядзе Алена Трацэнка. Паказ на тэлеканале «Беларусь 3» адбываецца штосуботу а 10:55, у тым ліку празь Сеціва. Спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь 24» паказвае тэлегульню ў ЗША і краінах Эўропы ў панядзелак а 12:15 з паўторамі ў чацьвер а 15:30, суботу а 7:05 і нядзелю а 11:00, у тым ліку анлайн.

Мінуўшчына

На пачатку студзеня 2010 году старшыня тэлерадыёкампаніі «Гомель» Віктар Котаў прапанаваў заснаваць штотыднёвую тэлеперадачу аб правільным выкарыстаньні беларускай мовы. Пісьменьнік Сьвятаслаў Крупенька (нар. 29 чэрвеня 1953; в. Старое Гудзінава, Мёрскі раён) стварыў і пачаў весьці 5-хвілінную праграму «Вучымся размаўляць па-беларуску». Рэжысэркай выступіла Вікторыя Дубавец. Сцэнарысткай — Алена Трацэнка. У сярэдзіне студзеня 2010 году адбыўся 1-ы выпуск перадачы пад умоўнай назвай «Слова на «Добры дзень», які паказалі ў тэлеэтэры абласнога тэлеканала «Гомель». Пазьней у перадачы зьявілася рубрыка «Магія мовы» пра ўстойлівыя словазлучэньні, якую стала весьці Алена Трацэнка. У 2012 годзе дадалі 3-ю частку перадачы пад назвай «Родныя вобразы», у якой распавядалі пра гаспадарчыя прадметы.

8 чэрвеня 2014 году тэлеканал «Беларусь 3» анансаваў выпуск тэлевіктарыны «Размаўляем па-беларуску» вытворчасьці ТРК «Гомель», якую мела весьці Алена Трацэнка. За правільныя адказы на пытаньні налічвалі балы, колькасьць якіх складалася. Гульня ўлучала 5 конкурсаў. Першыя 2 былі на хуткасьць. Апошнія 3 — на разважлівасьць. Заданьні ўлучалі: пераклад слова, словазлучэньня і сказу; выбар слушнага сэнсу рэдкаўжывальнага слова з 3-х варыянтаў адказу; тлумачэньне сэнсу ўстойлівых словазлучэньняў, прывядзеньне прыкладу іх выкарыстаньня і называньне сынанімічных выразаў; працяг цытаты зь верша, паэмы або песьні; называньне аўтара і назвы твора прадугледжвала атрыманьне дадатковых балаў. Сьвятаслаў Крупенька меў выступаць экспэртам, назіральнікам і судзьдзёй гульні. Адбор удзельнікаў ажыцьцяўляўся праз запаўненьне на сайце ТРК «Гомель» (tvrgomel.by) заяўкі на ўдзел каманды з 3-х чалавек і адказ на 7 пытаньняў. Працягласьць тэлеспаборніцтва складала 30 хвілінаў. 13 верасьня 2014 году на тэлеканале «Беларусь 3» адбылася прэм’ера тэлевіктарыны «Размаўляем па-беларуску». Першымі камандамі, якія згулялі ў віктарыну, былі «Галасістыя пеўні» і «Купалінка». Гукарэжысэркай перадачы была Натальля Белянкова. Грымэравальніцай — Галіна Хаткоўская. Выдавецтва «Беларусь» забясьпечвала ўдзельнікаў падарункамі ў выглядзе кніг. Да канца 2014 году паказалі 17 выпускаў перадачы. У ліпені 2015 году скончыўся 1-ы сэзон тэлегульні, пасьля чаго да верасьня на тэлеканале «Беларусь 3» паказвалі паўторы ранейшых запісаў перадачы. На пачатку верасьня 2015 году стартаваў 2-і сэзон тэлегульні «Размаўляем па-беларуску». За 2015 год паказалі 39 выпускаў перадачы. У ліпені 2016 году скончыўся 2-і сэзон тэлевіктарыны, пасьля чаго да верасьня ў этэр зноў выпускалі паўторы гульні. У верасьні 2016 году пачаўся 3-і сэзон гульні. За 2016 год паказалі 43 выпускі тэлевіктарыны. У 2017 годзе — 35 выпускаў. Разам за 2014—2017 гады паказалі 134 выпускі перадачы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РасеяАдвакатБагоўкаДэклярацыя аб незалежнасьці Рэспублікі МалдоваПімен ПанчанкаМагіла льва (паэма)Аральны сэксГенадзь КарпенкаАляксандру ЧыкылдэўПётар Мантыгердавіч «Белы»СьвінтарогСавушкін прадукт1865Людміла СільноваІрына БагдановічДамейкіПершы нацыянальны канал Беларускага радыёНародны АльбомМікола МятліцкіСунігайлаРумыніяСурвэткаКраёваАнатоль СысБусел белыСловаРасейская моваWindows 10ФінляндыяПачобуты-АдляніцкіяАлесь КажадубКанстытуцыя БеларусіГомельская ратушаДражнаСэксРасейскі фашызмУладзіслаў СыракомляПётар IСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіГорадняВясельная сукенкаЗавушніцыГадзьАрэхКрасныАнатоль ВялюгінВоины светаСудзімонтавічыЛацінкаПіт ПаўлаўЖвірВіленскае барокаБеларуская народная грамада (1941)Леў СапегаЯн ЧэрскіЛепельКузьма ЧорныФатэльКот у ботахШпакГрушаўка (Ляхавіцкі раён)СамасейПорнасайтВэб-сайтЖанчына зьверхуПлюсЯўгенія ПфляўмбаўмSteamГішпанская мова🡆 More