«Пракля́ты ўту́льны дом» (па-расейску: Проклятый уютный дом) — адзін зь першых беларускіх тэлесэрыялаў.
(33 сэрыі). Прэм’ера на беларускім тэлебачаньні адбылася 13 студзеня 1999.
Пракляты ўтульны дом | |
Проклятый уютный дом | |
Жанр | гістарычны тэлесэрыял[d] і тэлесэрыял-трымценьнік[d] |
---|---|
Рэжысэр | Уладзімер Арлоў |
Сцэнарыст | Уладзімер Халіп |
Заснаваны на | The Faithful River[d] |
У ролях | Алена Мазгова Данатас Банёніс Віталь Рэдзько Юры Паплёўка Юры Ступакоў Уладзімер Арлоў Мікалай Кірычэнка Валер Бандарэнка Ганна Шут Алег Корчыкаў Расьціслаў Янкоўскі |
Кампазытар | |
Апэратар | Іван Скарынаў |
Вытворчасьць | Бел-видео-кино |
Распаўсюд | Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь |
Дата выхаду | 1998 |
Працягласьць | 33 сэрыі |
Краіна | Беларусь |
Мова | расейская, польская, беларуская |
Афіцыйны сайт |
Сэрыял зьняты па матывах раману Стэфана Жаромскага «Верная рака».
Дзеяньне адбываецца пад час паўстаньня 1863—1864 гадоў у Заходняй Беларусі. Паранены паўстанец пасьля прайгранай бітвы, рабунку марадзёраў і ўцёкаў ад мясцовых сялянаў, што зьбіраліся яго здаць расейцам, ратуецца ў доме зьбяднелага шляхціча і яго дачкі. За героем палюе жандар царскага войска, ён жа камандзір іншага аддзелу паўстанцаў, брат-блізьнюк забітага жандара.
Фільм здымалі ў будынку бібліятэкі Храптовічаў у Шчорсах.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Пракляты ўтульны дом, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.