Прагрэсіўны Мэтал: жанр цяжкай музыкі

Прагрэсіўны мэтал (скарот: праг-мэтал) — спалучэньне прагрэсіўнага року і гэві-мэталу.

Зьмешвае моцны, гітарна-арыентаваны гук мэталу са складанасьцю кампазыцыяў, няроўнымі рытмамі і віртуознасьцю выкананьня прагрэсіўнага року. Частка прог-мэталічных гуртоў адчуваюць моцны ўплыў джаз-фьюжну ды клясычнай музыкі. Як і ў прагрэсіўным року, кампазіцыі прадстаўнікоў прагрэсіўнага мэталу значна даўжэй за стандартных прадстаўнікоў мэталу, да таго ж яны часьцяком зьвязаныя ў канцэптуальныя альбомы. Як вынік, прагрэсіўнага мэталу значна менш у радыёэтэры і тэлебачаньні.

Гісторыя

Зьяўленьне прагрэсіўнага мэталу зьвязана ў першую чаргу з прагрэсіўна-рокавымі гуртамі ад позьніх 1960-х да сярэдзіны 1970-х, такіх як Yes, Pink Floyd, Emerson, Lake and Palmer, Jethro Tull, King Crimson, Genesis, Gentle Giant, Focus, Renaissance, The Alan Parsons Project, раньні Queen, Kansas, Atomic Rooster, Uriah Heep і Rush. Апошнія пяцёра дадавалі значны элемэнт «мэталёвасьці» ў сваю музыку. Стыль адасобіўся на сярэдзіне 1980-х. Гурты кшталту Fates Warning, Queensrÿche і Dream Theater узялі адметныя рысы гэтых ранейшых гуртоў (у асноўным кампазыцыйныя адметнасьці) і дадалі да гэтага гэві-мэталічныя асаблівасьці, што асацыююцца з раньнімі Metallica, Megadeth і Iron Maiden. Вынік можна апісаць як прагрэсіўны рок з гучаньнем мэталу.

Тры асноўныя стыляўтваральнікі заўсёды мелі вельмі адрознае гучаньне. Queensryche былі найбольш мэлядычнымі зь іх і таму атрымалі найвялікшы камэрцыйны посьпех. Dream Theater больш за іншых апіраліся на традыцыйны прог-рок і гэтаксама спачатку вельмі шмат абапіраліся на выканаўнічыцкія здольнасьці ўдзельнікаў, ужо пазьней закінуўшы большасьць прыкметаў клясычнага прог-року (акрамя складанасьці) у бок больш моднага і вострага мэталёвага гучаньня. Fates Warning былі найбольш агрэсіўнымі і цяжкімі. Яны з большага атаясамляюцца з трэш- і экстрым-мэтал сцэнамі, якія вывелі іх у выніку да двух іншых выканаўцаў як паўнавартых айцоў стылю.

Глядзіце таксама

Tags:

Гэві-мэталПрагрэсіўны рок

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Буйра (вілает)Каханьне без пранікненьняДзяржаўны жыдоўскі тэатар БССРЛеў XПунктуацыяРымска-каталіцкі касьцёл у БеларусіКордаваКавалёўDVDБел-чырвона-белы сьцягАльгярдоваБывайце здаровыФранцішак АляхновічПарнаграфія ў БеларусіЗборная Новай Зэляндыі па футболеДнепрапятроўская вобласьцьДотык пісі рукоюНясьвіжЛюдміла РублеўскаяЛютыБеларуская ПалічкаРэжым ЛукашэнкіЛюцыян ЖалігоўскіPanthera uncia1 лістападаБраўзэрГміна Вялікія Эйсманты2005Каса (інструмэнт)Двукроп’еГорадняГалоўная старонкаБэртСудаВобласьць Войска ДанскогаНацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі КупалыВольныя матэрыялыСлуцкі збройны чынВоршаФосфарБеластокПадвойнае пранікненьнеВялікае Княства ЛітоўскаеКаплунЦагліна (электроніка)Слоўнік НасовічаДварэцкі сельсавет (Чашніцкі раён)Адэскія ліманыРовар7 (лік)Расейская гвардыяГіяцынт АльхімовічГарынFacebookВікіцытатнікПрава і справядлівасьцьВойнаСонечная электрастанцыя19 красавікаЯпоніяАс (імя)Hromadske.TV🡆 More