Племя: сацыяльная група дадзяржаўнага пэрыяду

Пле́мя — аб’яднаньне некалькіх экзагамных(en) родаў, зьвязаных агульнасьцю генэтычнага паходжаньня, асноўных складнікаў гаспадаркі, звычаяў і абрадаў, паданьняў і культаў, адзінствам гаворкі і саманазову, што грунтуюцца на агульнай самасьвядомасьці.

Узьнікла за часам разьвітага родавага грамадзтва. Тэрытарыяльна вызначаецца на падставе пашырэньня агульных складнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры, што выяўляюць асаблівасьці расьсяленьня, гаспадарчай дзейнасьці, звычаяў і абрадаў. Пры пераходзе да саслоўнага грамадзтва ўтвараюцца саюзы плямёнаў.

Беларусь

У Беларусі мелі пашырэньне наступныя археалягічныя культуры плямёнаў: за часам мэзаліту (3) — грэнская, нёманская і сожаўская; за часам нэаліту (8) — верхнедняпроўская, дзясьнінская, днепра-данецкая, лейкападобных кубкаў, нёманская, нарвенская, тыповай грабенчата-ямкавай керамікі і шарападобных амфараў; у бронзавым веку (7) — лужыцкая, паўночнабеларуская, прыбалтыйская, сосьніцкая, сярэднедняпроўская, тэшцінэцкая і шнуравой керамікі Палесься; у жалезным веку (8) — банцараўская, днепра-дзьвінская, зарубінецкая, калочынская, кіеўская, мілаградзкая, паморская і штрыхаванай керамікі.

Крыніцы

Tags:

en:ExogamyАбрадГаворкаГенГрамадзтваЗвычайКультураРодСаслоўе

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Іван МележАляксандра і КанстанцінРоварНадвор’еЛацінкаДыфірамбЛітаратураАляксандар ЛукашэнкаБукельПавал МіськоБойсэВытворнае словаЯкасныя прыметнікіДразды (гурт)Рымускі1874Драма (аповесьць)Падзелы Рэчы ПаспалітайАнгельшчынаНекамэрцыйная арганізацыяБеларусыЛітваЛексычнае значэньнеСюзан ЧарныБайкаНаша НіваКорань (мовазнаўства)Альбэрт АйнштайнІндаэўрапейскія мовыСан-Хасэ (Каліфорнія)Тор (элемэнт)ВікіСельская газэтаПіт ПаўлаўПастава на каленяхВікісховішчаБДСМЯгайла (імя)СаматэвічыСубтытрыКалоднаеМастацкі творСёрэн Абю К’еркегорІльля РашчэняФінляндыяПершая ПрачыстаяПарнафільмІгуменДэйвід КэмэранПрацяжнікДабрабыт (банк)ПорнасайтКарыбутДзень жартаўВялёнаБаўгарская моваЯн ЧачотМарат МаркаўНаркамаўкаВінцэнт Дунін-МарцінкевічБраніслаў ТарашкевічБеларуская ВікіпэдыяЕрусалімШтат ЗШАКаханьне без пранікненьняЦаркоўнаславянская моваПалестынцыАляксей ДудараўАглядЖывапісВушніцаГайПлоцевы актСямейства (біялёгія)🡆 More